Правiльнае менюIнфарм-укол Самае важнае — скласцi правiльнае меню i з дня ў дзень прытрымлiвацца яго. Вось адзiн з варыянтаў прыёму ежы. У яго аснове — самыя апошнiя рэкамендацыi вядучых замежных i айчынных дыетолагаў. Паводле iх меркавання, у нашы днi харчавацца правiльна, — значыць ужываць не толькi карысныя, але i вельмi смачныя прадукты. Сакрэт стройнай фiгуры заключаецца не ў тым, колькi вы ясце, а ў тым, што гэта за стравы.Сняданак: пачаць дзень з лепшага. Шклянка грэйпфрутавага соку. Лепш за ўсё ўздзейнiчае на сэрца i сасуды сок чырвоных пладоў. Такi напой утрымлiвае больш флаваноiдаў, якiя падтрымлiваюць павышаны ўзровень вiтамiну Е i вокiсу азоту ў крывi. Мюслi i кашы. Урачы сцвярджаюць, што можна абаранiць сябе ад раку кiшэчнiка, калi рэгулярна ўжываць прадукты з грубымi раслiннымi валокнамi. На iх багатыя крупы. Такая ежа змяншае рызыку ўзнiкнення пухлiн тоўстай i прамой кiшкi на 30—40 працэнтаў. Кава. Многiя даследчыкi мяркуюць, што шкода кавы значна перабольшана i нават кажуць пра яе выключную карысць. Так, падчас варкi класiчнай кавы па-турэцку гушча паглынае да 90 працэнтаў свiнцу i медзi, якiя ўтрымлiваюцца ў вадзе. А вось у растваральнай каве карысцi менш. Абед: не адмовiмся ад тлустай ежы Тлустая рыба, свiнiна, падлiўкi на масле, авакада, грэцкiя арэхi. Гэта каларыйная ежа павiнна вярнуцца ў меню тых, хто занепакоены сваiм здароўем i вагой. Апошнiя даследаваннi ў галiне дыеталогii даказалi, што тлушчы неабходныя. Знiжэнне ўжывання тлустага павялiчвае цягу да салодкага i мучнога. Ежа, у якой мала тлушчаў, але шмат вугляводаў, часцей выклiкае пачуццё голаду. Нават людзям з высокiм узроўнем халестэрыну не абавязкова iмкнуцца да абястлушчанай ежы, каб абаранiць сваё сэрца. Змяншэнне «тлустых» калорый усяго з 35 да 30 працэнтаў знiжае ўзровень халестэрыну не горш, чым дыета. Вячэра: рыба i гароднiна. Рыба i морапрадукты. Кардыёлагi рэкамендуюць есцi як мага больш самай рознай марской жыўнасцi, багатай на тлустыя кiслоты. Ад iх залежыць выпрацоўка гармонаў i работа нервовых клетак, якiя абараняюць наша сэрца. Для гарнiра падыдзе салат з памiдораў, запраўлены алiўкавым алеем. Апошнi знiжае рызыку раку малочнай залозы i вельмi карысны для работы мозга, а памiдоры паляпшаюць работу лёгкiх. Дапаўненне Два кубкi моцна заваранага чаю ў дзень аказваюць на арганiзм такое ж лячэбнае ўздзеянне, як 4 яблыкi, 2 цыбулiны, 7 апельсiнаў i 2 шклянкi чырвонага вiна. Усходнiя лекары мяркуюць, што для падтрымкi выдатнага здароўя неабходна выпiваць не менш за 8 кубкаў чаю, лепш зялёнага. Прыхiльнiкаў зялёнага чаю нямала сярод доўгажыхароў. Устаноўлена, што амерыканкi, якiя ўжывалi вялiкую колькасць зялёнага чаю — да 10 кубкаў у дзень — радзей хварэлi на рак малочнай залозы. Дзякуючы ўтрыманню вiтамiну Р, чай павышае колькасць крывяных цельцаў i дапамагае пры лячэннi анемii.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самае важнае — скласцi правiльнае меню i з дня ў дзень прытрымлiвацца яго. Вось адзiн з варыянтаў прыёму ежы. У яго аснове — самыя апошнiя рэкамендацы
|
|