21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Беларусбанк» штодня выдае рублёвых крэдытаў на суму каля 5 мiльярдаў рублёў

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

Формула «жыццё ў крэдыт», раней вядомая нам па вопыту жыцця ў заходнiх краiнах, становiцца ўсё больш распаўсюджанай на Беларусi. Сярод асноўных прычын, безумоўна, — стабiльная фiнансавая сiтуацыя ў краiне i агульнае павышэнне дабрабыту людзей. Паступовае павышэнне заработнай платы дазваляе планаваць сваё жыццё на будучыню.

Дарэчы, сёння «Беларусбанк» выдае каля 80 працэнтаў усiх крэдытаў грамадзянам.

Наколькi папулярныя сёння крэдыты ў беларусаў? Хто мае права на льготнае iх атрыманне? Цi зробiць больш даступнымi крэдыты на будаўнiцтва жылля новая сiстэма будаўнiчых зберажэнняў, уведзеная банкам. Для таго, каб адказаць на гэтыя пытаннi, Першы нацыянальны канал Беларускага радыё запрасiў у студыю намеснiка дырэктара Дэпартамента крэдытавання насельнiцтва ААБ «Беларусбанк» Аксану ЛОСЕВУ. Разам з журналiстам радыё падчас прамога эфiру пытаннi Аксане Анатольеўне задаваў i карэспандэнт «Звязды». Да размовы далучылiся i радыёслухачы.

— Цi карыстаюцца папулярнасцю крэдыты вашай фiнансавай установы ў грамадзян нашай краiны?

— Паказчыкам папулярнасцi нашага банка па гэтаму напрамку з’яўляецца колькасць крэдытных дагавораў. На 1 чэрвеня гэтага года спецыялiстамi «Беларусбанка» аформлена сёлета больш за 800 тысяч дагавораў па лiнii крэдытавання насельнiцтва. Штодня нашы ўстановы выдаюць грамадзянам Br5 мiльярдаў.

— У якой валюце сёння вашы клiенты бяруць крэдыты?

— Наш банк выдае крэдыты i ў беларускiх рублях, i ў замежнай валюце. Iснуе толькi адно адрозненне, што пад спажывецкiя патрэбы крэдыты ў беларускiх рублях выдаюцца пад 15 працэнтаў гадавых тэрмiнам да 3 гадоў, а ў замежнай валюце — пад 12 працэнтаў. Пры выдачы доларавых крэдытаў пагашэнне крэдыту ажыццяўляецца таксама ў замежнай валюце. Клiенту прыйдзецца набываць валюту ў «абменнiках» i такiм чынам пагашаць крэдыт. Акрамя гэтага алгарытму, сёння ў «Беларусбанку» пачала працаваць новая сiстэма крэдытавання з выкарыстаннем пластыкавай банкаўскай карткi, якая дазваляе грамадзянiну карыстацца карткай пры разлiках у крамах цi атрымлiваць па ёй наяўныя грошы. Пластыкавая картка мае дадатковую перавагу ў тым, што пры атрыманнi крэдыту аб’ёмам да 140 базавых велiчынь пазыка выдаецца тэрмiнам на 3 гады, а пры крэдыце звыш 140 БВ грошы крэдытуюцца тэрмiнам да 5 гадоў. Больш таго, працэнты па такому крэдыту пачынаюць падлiчвацца толькi з таго часу, калi грошы пачнуць здымацца з пластыкавай карткi. Для насельнiцтва такi вiд крэдыту вельмi зручны. Клiент, якi атрымаў крэдыт, можа тыдзень шукаць тавар, але працэнты пачнуць набягаць толькi з моманту непасрэднай праплаты з пластыкавай карткi.

— Як даўно дзейнiчае такi механiзм пазыкi?

— Такi механiзм крэдытавання пачаў дзейнiчаць у «Беларусбанку» з 24 красавiка гэтага года.

— На якiя мэты больш актыўна бяруць крэдыты вашы клiенты?

— Больш запатрабаванымi з’яўляюцца крэдыты на спажывецкiя патрэбы i будаўнiцтва жылля. Па лiнii будаўнiцтва жылля наш банк выдае крэдыты дзвюм катэгорыям грамадзян: тым, хто стаiць на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэнннi жыллёвых умоў, i тым, хто на мае такой патрэбы .

Крэдыт на будаўнiцтва i набыццё жылля выдаецца «чаргавiкам» на такiх умовах, што працэнтная стаўка i пагашэнне крэдыту адбываюцца раўнамернымi ўзносамi на працягу ўсяго перыяду карыстання на падставе ануiтэта. Прынцып аплаты ажыццяўляецца па аднолькаваму механiзму, як i ў выпадку пагашэння льготных крэдытаў, прадугледжаных указамi прэзiдэнта.

Такая схема крэдытавання карыстаецца павышанай папулярнасцю ў маладых сем’яў г. Мiнска, у якiх невялiкi тэрмiн знаходжання на ўлiку не дазваляе атрымлiваць iльготныя крэдыты. Iльготныя крэдыты ў сталiцы на будаўнiцтва жылля можна атрымаць, калi клiент стаяў на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў да студзеня 1993 года.

— Якiя крэдытныя стаўкi прадугледжаны вашай банкаўскай установай для пазык на будаўнiцтва жылля на агульнай падставе?

— Для грамадзян, маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, выдаюцца крэдыты тэрмiнам да 15 гадоў у беларускiх рублях пад 15 працэнтаў гадавых. Грамадзянам, якiя жывуць i працуюць у сельскiх населеных пунктах, — пад 14 працэнтаў. Аплата працэнтаў — аднолькавымi долямi. У замежнай валюце «чаргавiкi» могуць атрымаць крэдыт памерам да 90 працэнтаў ад кошту будаўнiцтва тэрмiнам да 10 гадоў пад 12 працэнтаў гадавых.

— Я мацi шматдзетнай сям’i. Самастойна выхоўваю чатырох дзяцей. Муж памёр. Жыву ў г. Смалявiчы. На якi крэдыт я магу разлiчваць пры будаўнiцтве жылля?

— Iльготны крэдыт пад будаўнiцтва жылля выдаецца нашай установай з улiкам плацежаздольнасцi клiента. Гэтая жанчына павiнна мець пэўны даход. Пры наяўнасцi чатырох непаўналетнiх дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, дзяржавай будзе гасiцца атрыманы крэдыт толькi ў памеры 50 працэнтаў ад агульнай сумы атрыманай пазыкi. Акрамя гэтага, жанчыне неабходна мець мiнiмум аднаго паручыцеля.

(Заканчэнне будзе.)]



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Формула «жыццё ў крэдыт», раней вядомая нам па вопыту жыцця ў заходнiх краiнах, становiцца ўсё больш распаўсюджанай на Беларусi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика