21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калi народзiцца «рэспублiканская» бульба?

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiншуем калег!

Пятнаццаць гадоў таму 14 чэрвеня свет пабачыў першы нумар газеты «Рэспублiка». Зараз, у сваiм падлеткавым узросце, выданне мае сур’ёзны выгляд, узнагароды за самыя цiкавыя праекты i годнае самаадчуванне сярод значна старэйшых калег — грамадска-палiтычнай перыёдыкi. Вiншуем сяброў са святам, а з галоўнага рэдактара Анатоля ЛЕМЯШОНКА бяром адказ.

— Мяркую, не бывае выданняў урадавых цi прэзiдэнцкiх. Ёсць запатрабаваныя i не. Колькi б нам нi было гадоў, важна, што «Рэспублiка» патрэбна чытачу, трымаецца на газетным рынку.

— Анатоль Iванавiч, што вы ведаеце пра людзей «Рэспублiкi» — вашых чытачоў i як ладзiце з калектывам, якi насяляе вашу «краiну» — газету?

— Мы шмат увагi ўдзяляем таму, каб ведаць, на каго скiраваны. З аднаго боку, газета арыентавана на дзелавых людзей, чыноўнiкаў, бухгалтараў — усiх, хто працуе з дакументамi. Пры гэтым i дзелавому чалавеку неабходна прадаставiць магчымасць ведаць аб тым, што адбываецца ў iншых галiнах — ад сацыяльна-эканамiчнай да культурнай. З другога боку, ёсць i масавы чытач, якога не цiкавiць дакументацыя. Мы балансуем... Спрабуем утрымаць увагу людзей рознага ўзросту. Дарэчы, прыемна, што нас чытае i моладзь. Гэта пацвярджае адно з даследаванняў. Таму калектыў газеты пастаянна працуе над знешняй прывабнасцю выдання — дызайнам, вёрсткай. На розных людзей працуюць i розныя спецыялiсты ў газеце. У нас назiраецца, як кажуць, сплаў маладосцi i вопыту. Маладых журналiстаў iмкнёмся заахвочваць матэрыяльна, бо толькi той, хто ў добрым сэнсе слова гонiцца за ганарарам, мае перспектывы для росту i развiцця.

— Раскажыце, калi ласка, пра некаторыя iдэi, за рэалiзацыю якiх плануеце ўзяцца ў блiжэйшы час...

— Мы любiм займацца творчымi праектамi. Два мiнулыя гады распрацоўвалi цiкавыя iдэi i атрымлiвалi за iх узнагароды. А напрыканцы мiнулага года спрабавалi высветлiць, як нашы людзi ставяцца да намеру ўсталявання помнiка бульбе. Многiя падтрымалi. Разам з Мiнаблвыканкамам распрацавалi план дзеянняў. У хуткiм часе агучым месца i час падзеi, а пакуль аб’явiлi творчы конкурс сярод аматараў i прафесiйных скульптараў на лепшы праект помнiка. Адкрываем разлiковы рахунак, каб кожны жадаючы мог узяць удзел, хоць бы i сiмвалiчны, у цiкавай справе. Мяркуем, наш праект адначасова i агучыць праблемы самай беларускай сельскагаспадарчай культуры, паставiць пытаннi захавання традыцый.

— Наколькi цяжка сумяшчаць пасады галоўнага рэдактара i старшынi Беларускага саюза журналiстаў?

— Не проста... Калiсьцi старшынёй быў дзеючы галоўны рэдактар, пасля ад гэтай практыкi адышлi. Цяпер вярнулiся. I гэта добра. Работа вялiкая, але ж вельмi хочацца, каб саюз журналiстаў стаў запатрабаваным.

— А што сёння аб’ядноўвае журналiстаў?

— Творчасць, канешне, жаданне зрабiць лепш канкрэтны матэрыял, выданне, у якiм працуеш. Аб’ядноўвае i дух спаборнiцтва, бо там, дзе ён праяўляецца, ёсць навiзна. Аб’яднанню паслужыць i стварэнне пры саюзе журналiстаў грамадскай акадэмii журналiстыкi, свайго роду факультэта маладых, якiя паступова папоўняць шэрагi арганiзацыi. Плануецца правядзенне семiнараў, вучобы, сустрэч — у выглядзе дыскусiй, а не лекцый. Карыснымi былi б i выязныя тэматычныя сустрэчы. Чаму б не сабрацца, скажам, журналiстам, якiя пiшуць на вясковую тэму — абмяняцца вопытам, меркаваннямi? Навучанне адзiн у аднаго, кантакты таксама могуць аб’ядноўваць.

Запiсала Святлана БАРЫСЕНКА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пятнаццаць гадоў таму 14 чэрвеня свет пабачыў першы нумар газеты «Рэспублiка». Зараз, у сваiм падлеткавым узросце, выданне мае сур’ёзны выгляд, узнага
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика