«Савушкiн» у шакаладзе
Iнга МIНДАЛЁВА
Купляй беларускае! Ужо ў лiпенi самы папулярны айчынны вытворца высакаякаснай малочнай прадукцыi — «Савушкiн прадукт» — парадуе беларускiх спажыўцоў смачнымi навiнкамi: узбiтымi тваражкамi з рознымi напаўняльнiкамi i з шакаладнай залiўкай. Акрамя таго, да пачатку навучальнага сезона ў магазiнах з’явяцца новыя прадукты серыi «Формула здароўя». Пра гэта паведамiў журналiстам генеральны дырэктар прадпрыемства Аляксандр Саўчыц падчас правядзення ў сталiцы «Беларускага аграпрамысловага тыдня», дзе быў дастойна прадстаўлены i «Савушкiн прадукт».Сёння асартымент вырабаў прадпрыемства налiчвае больш за 200 найменняў (ёгурты, сыры, тваражкi, смятана, малако, масла). У 2005 годзе кампанiя выпусцiла прадуктаў на 165 мiльярдаў рублёў. Чвэрць усяго вырабленага аб’ёму пайшло на экспарт (геаграфiя прадаж кампанii — ад Масквы да Нарыльска). Для таго, каб заўсёды забяспечваць высокую якасць сваёй прадукцыi, «Савушкiн прадукт» пастаянна праводзiць абнаўленне вытворчага абсталявання, закупку перадавых тэхналогiй, укараненне новых метадаў апрацоўкi сыравiны. За мiнулы год памер iнвестыцый склаў 16,7 мiльярда рублёў, за апошнiя 1,5 года закуплена абсталявання на 32 мiльярды рублёў. Зараз на камбiнаце вядуцца работы па мадэрнiзацыi i ўстаноўцы новых лiнiй упакоўкi, якiя дазволяць павялiчыць тэрмiны рэалiзацыi прадуктаў з максiмальным захаваннем усiх карысных якасцяў малочных вырабаў. — Уся наша прадукцыя вырабляецца толькi з натуральнага малака, якое абавязкова праходзiць ачыстку ад бактэрый, — падкрэслiў Аляксандр Васiльевiч.— Нi ў адзiн свой прадукт мы не ўносiм кансерванты. Нават у сокi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо ў лiпенi самы папулярны айчынны вытворца высакаякаснай малочнай прадукцыi — «Савушкiн прадукт» — парадуе беларускiх спажыўцоў смачнымi навiнкамi: |
|