Асноўны матыў беларускiх донараў — альтруiзм
Надзея НIКАЛАЕВА
14 чэрвеня па iнiцыятыве Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, Мiжнароднай федэрацыi таварыстваў Чырвонага Крыжа i Чырвонага Паўмесяца i Мiжнароднага таварыства трансфузiёлагаў на нашай планеце будзе адзначацца Сусветны дзень донара крывi.
Як сцвярджае дырэктар Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра гематалогii i трансфузiялогii Мiхаiл Патапнеў, i па ўзроўню аказання трансфузiялагiчнай дапамогi, i па забяспечанасцi хворых кампанентамi крывi, i па колькасцi донараў Беларусь сёння нi ў чым не саступае развiтым краiнам Еўропы. Усяго ў нашай краiне дзейнiчаюць 6 абласных, 13 гарадскiх станцый i каля 40 аддзяленняў пералiвання крывi. На працягу пяцi апошнiх гадоў колькасць кроваздач на 1000 жыхароў вагаецца ад 39,9 да 44,7 пры сярэдняй дозе кроваздачы 450 мiлiлiтраў. Гэта дазваляе цалкам забяспечыць патрэбы медыцынскiх устаноў плюс стварыць запас крывi на выпадак здарэння ў краiне надзвычайных сiтуацый. Нагрудным знакам «Ганаровы донар Рэспублiкi Беларусь» узнагароджаны 50 тысяч беларусаў — гэта людзi, якiя здавалi сваю кроў не менш як 40 разоў. Прычым сярод iх ёсць i двойчы, i тройчы донары-героi. А вось колькасць беларусаў, якiя хоць бы аднойчы выконвалi донарскую мiсiю, дасягае ў краiне аднаго мiльёна чалавек. Мiж iншым, з улiкам распаўсюджвання на планеце эпiдэмii ВIЧ-iнфекцыi i вiрусных гепатытаў, асноўная стаўка сёння робiцца ўсё ж такi на пастаянных донараў. За кошт донараў, якiя здаюць кроў рэгулярна, агульная iх колькасць за апошняе дзесяцiгоддзе скарацiлася ў Беларусi на 50 працэнтаў, у той час як аб’ём нарыхтаванай крывi ўзрос на 15 працэнтаў i склаў летась 18,1 мл цэльнай крывi ў разлiку на кожнага жыхара. Для таго, каб застрахаваць чалавека, якому патрэбна кроў, ад магчымага iнфiцыравання, у Беларусi створана, без перабольшання, унiкальная сiстэма адбору патэнцыяльных донараў. Па-першае, катэгарычна забараняецца здаваць кроў людзям, якiя перахварэлi на сiфiлiс, туберкулёз, вiрусныя гепатыты, людзям з наркатычнай залежнасцю, хворым на алкагалiзм i ВIЧ-iнфiцыраваным. Уся iнфармацыя аб iх у абавязковым парадку паступае з дыспансэраў i медыцынскiх устаноў у рэспублiканскую службу крывi. Па-другое, усе патэнцыяльныя донары праходзяць анкетаванне i медыцынскi агляд. Нават знешнi выгляд жадаючага здаць кроў можа насцярожыць урача i стаць прычынай для адхiлення яго кандыдатуры. Як i наяўнасць у донара свежазробленай татуiроўкi. Па-трэцяе, донарская кроў праходзiць абавязковае абследаванне з дапамогай высокаспецыфiчных i высокаадчувальных тэст-сiстэм III i IV пакалення плюс «свежыя» прадукты крывi адпраўляюцца на абавязковую трохмесячную каранцінiзацыю. I толькi ў тым выпадку, калi за гэты час не стануць вядомыя новыя факты аб здароўi донара, яго кроў прызнаецца прыдатнай для выратавання жыцця iншага чалавека. Для прыкладу, летась сярод патэнцыяльных донараў было выяўлена 20 ВIЧ-пазiтыўных i прыкладна 300—400 чалавек, iнфiцыраваных гепатытамi. I ўсё ж такi спецыялiсты вымушаны канстатаваць, што 100-працэнтную бяспеку донарскай крывi не можа гарантаваць сёння нiводная краiна ў свеце. Iснуе так званае «сералагiчнае акно», калi вiрусы нiяк не праяўляюць сваю прысутнасць у арганiзме чалавека. Сёння Сусветная арганiзацыя аховы здароўя заклiкае ўсе краiны свету да пераходу да бязвыплатнага донарства. Дадзеныя шматлiкiх навуковых даследаванняў сведчаць аб тым, што самыя бяспечныя донары — гэта донары, якiя здаюць сваю кроў па добрай волi, без разлiку на грашовую кампенсацыю. Мiж iншым, нават пры выкарыстаннi самых сучасных тэст-сiстэм i самай высокай свядомасцi донараў усё роўна на кожныя 600 тысяч пералiванняў крывi ў свеце прыпадае адзiн выпадак iнфiцыравання рэцыпiента ВIЧ-iнфекцыяй. У Беларусi за апошнiя дзесяць гадоў былi зарэгiстраваны два выпадкi iнфiцыравання праз донарскую кроў пацыентаў ВIЧ-iнфекцыяй. А вось устанавiць сувязь памiж iнфiцыраваннем гепатытамi i донарскай крывёй пакуль нiкому не ўдалося. Для 60—70 працэнтаў беларусаў, якiя вырашылi выступiць у ролi донараў, асноўны пабуджальны матыў — альтруiзм, а для 15 працэнтаў — жаданне дапамагчы блiзкiм. Аб гэтым сведчаць дадзеныя абавязковага анкетавання донараў. А вось матэрыяльная зацiкаўленасць з’яўляецца пабуджальным матывам толькi для 8 працэнтаў людзей, якiя ўзялi на сябе донарскую мiсiю.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 чэрвеня па iнiцыятыве Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, Мiжнароднай федэрацыi таварыстваў Чырвонага Крыжа i Чырвонага Паўмесяца i Мiжнароднага т |
|