Мы едзем!Да чытача I вельмi рады паведамiць аб гэтым сваiм чытачам-падпiсчыкам, сваiм сябрам-сувязiстам i, канешне ж, тым, хто выйграў супер-прызы падчас мiнулай падпiсной кампанiii. Нагадаем — сярод шчаслiўшчыкаў — Лiдзiя Iларыёнаўна Трубiла з г.п. Казлоўшчына, Ядзвiга Мiхайлаўна Апон з Гродна i Любоў Яўгенаўна Каралько з Навагрудка. Менавiта яны «прадыктавалi» нам маршрут. I таму...У чацвер, 15 чэрвеня ў актавай зале Навагрудскага райвыканкама адбудзецца ўрачыстае ўручэнне звяздоўскага халадзiльнiка «Атлант». Пасля яго, у 13.30, маленькi «звяздоўскi дэсант» прыбудзе ў Казлоўшчынскi Дом культуры, дзе (упэўнены) у надзейныя рукi перадасць тэлевiзар «Вiцязь». Блiжэй да вечара, у 16.45 мы будзем чакаць нашых сяброў у Гродзенскiм гарадскiм Доме культуры, дзе плануем уручыць яшчэ адзiн суперпрыз. Апроч таго — з задавальненнем раскажам пра газету, выслухаем прапановы, прымем скаргi i заявы, пазнаёмiмся, пагаворым, разыграем што-кольвечы з прызоў драбнейшых. Так што — прыходзьце. Зрабiце свята сабе. I падарыце яго нам. ...Дарэчы, па дарозе назад мы плануем яшчэ зазiрнуць да нашых чытачоў са Шчучына i Воранава. Але аб гэтым — заўтра. Валянцiна ДОЎНАР, Таццяна ЛЯЎКОВIЧ, Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ, Яўген ПЯСЕЦКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
I вельмi рады паведамiць аб гэтым сваiм чытачам-падпiсчыкам, сваiм сябрам-сувязiстам i, канешне ж, тым, хто выйграў супер-прызы падчас мiнулай падпiсн
|
|