21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сядзелка — не ад слова «сядзець»

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Галiна РАМАНЧУК

АДРАСЫ ВОПЫТУ

Cлонiмскi тэрытарыяльны цэнтр абслугоўвання насельнiцтва першым у Гродзенскай вобласцi стаў аказваць паслугi сядзелкi.

— Унучачка мая прыйшла! — Дзмiтрый Васiльевiч Дземяшэвiч з прыгараднага Чэмерава з радасцю сустракае сваю збавiцельку Алену Булах. Яшчэ б! Гадкоў за спiнай — восем дзесяткаў, жыве адзiн (дочкi за межамi рэспублiкi), а старасць — рэч няўмольная.

— Яму я i паесцi прыгатую, i памыю, i пачытаю кнiгi ды газеты, i проста пасядзiм, пагаворым, — расказвае Алена.

Дзмiтрый Васiльевiч у яе чацвёрты па лiку падапечны. Алена ўспамiнае, як цэлыя доўгiя дзевяць месяцаў выходжвала ляжачую Надзею Мiкалаеўну Базылёву — удзельнiцу вайны, як паўгода даглядала Галiну Мiхайлаўну Пронiну (дачка яе працавала), як вучыла хадзiць таксама ўдзельнiцу вайны — Ганну Пятроўну Якушка (тая была ляжачай). Цяпер старая сама перамяшчаецца, а ёй ужо за 80, жыве з дачкой.

Гляджу на Алену: невялiкага росту, кволая... Гэта колькi ж фiзiчнай сiлы трэба, каб падняць абяссiленага ад цяжкай хваробы чалавека?! А душэўнай?..

— Лена ў нас здольная, яе хваляць i дзякуюць, — гаворыць загадчыца аддзялення тэрмiновага сацыяльнага абслугоўвання Людмiла Шалесная.

А сама Алена заўважае, што галоўнае ў гэтай няпростай рабоце — увага i цярпенне.

Акрамя Алены Булах, нялёгкую ношу сядзелкi нясуць Жанна Шэпель, Валянцiна Катовiч i Ларыса Герасiмчык. Усе яны — сацыяльныя работнiкi цэнтра. Мясцовая ўлада, улiчваючы праблемы састарэлага насельнiцтва, пайшла насустрач, выдзелiўшы сродкi на ўтрыманне гэтай катэгорыi сацработнiкаў. А першай у ролi сядзелкi выступiла сама Людмiла Шалесная, якая два тыднi па некалькi гадзiн глядзела цяжкахворага чалавека.

— Летась, — гаворыць Людмiла Уладзiмiраўна, — нашы сядзелкi абслугоўвалi дзесяць чалавек, у гэтым ахапiлi трынаццаць, а зараз даглядаюць пяцярых. Хтосьцi ўжо не мае патрэбы ў пабочнай дапамозе; камусьцi яна патрэбна не поўнасцю (калi ў сям’i хто-небудзь працуе), а iншага ўжо няма ў жывых... Час паказаў, што гэта паслуга вельмi запатрабаваная, i сёння на яе ёсць чарга. Абслугоўваем нямоглых адзiнокiх, iнвалiдаў, ветэранаў у асноўным пакуль у горадзе, хоць ужо ездзiм у вёску — у Жыровiчы i Чэмеры, у гарадскую бальнiцу, дзе асаблiва патрэбна дапамога ляжачым хворым у кардыялагiчным, неўралагiчным i хiрургiчным аддзяленнях.

Згодна з тарыфамi, зацверджанымi рашэннем абласных уладаў, адзiн час сядзелкi пенсiянеру абыходзiцца ўсяго ў 615 рублёў, адзiнокiм i тым, хто толькi пражывае адзiн — напалову менш. 108 тысяч у месяц пры 8-гадзiнным абслугоўваннi ў дзень i 50 працэнтаў гэтай сумы пры 4-гадзiнным — зусiм няшмат. Калi ж наняць сядзелку ў прыватным парадку, то абыдзецца намнога даражэй.

Сродкi, заробленыя пры аказаннi такога вiду платных паслуг, iдуць на пазабюджэтную дзейнасць упраўлення па працы i сац-абароне: развiццё цэнтра сацаб-слугоўвання, заахвочванне лепшых работнiкаў i iнш.

— Сёння, — гаворыць дырэктар цэнтра Марына Луня, — маючы ўжо немалы вопыт аказання паслуг сядзелкi, улiчваючы iх запатрабаванасць, хацелася б самiм рэгуляваць колькасць штатных адзiнак у залежнасцi ад маючых у гэтым патрэбу. Але ўсё, безумоўна, упiраецца ў бюджэтныя сродкi...

Вопыт слонiмскiх сядзелак заслугоўвае ўвагi. Iм ёсць чым падзялiцца з калегамi пры адной, зразумела, умове — наяўнасцi ў тых такога ж цярпення, разумення, чалавекалюбства i вялiкага жадання аблегчыць долю нямоглага чалавека.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Cлонiмскi тэрытарыяльны цэнтр абслугоўвання насельнiцтва першым у Гродзенскай вобласцi стаў аказваць паслугi сядзелкi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика