Вiцебскi шлюбны сезон для Пронi Пракопаўны
Ларыса ЦIМОШЫК
Прэм’ерай вырашылi скончыць тэатральны сезон у Вiцебскiм Нацыянальным акадэмiчным драматычным тэатры iмя Якуба Коласа. 7 чэрвеня на суд публiкi быў прадстаўлены спектакль «За двума зайцамi» па п’есе класiка ўкраiнскай камедыi Мiхайлы Старыцкага.
За пастаноўку камедыi, якая натхняла i працягвае натхняць сёння многiх рэжысёраў, узяўся Мiхась Краснабаеў. Пераклад на беларускую мову зрабiў вiцебскi паэт Мiхась Мiрановiч. Выдатная п’еса, якая была напiсана i пастаўлена самiм Старыцкiм яшчэ ў 1883 годзе, не страцiла сваёй актуальнасцi сёння. Гiсторыя лавеласа Галахвостага, якi вырашае паправiць сваё матэрыяльнае становiшча, ажанiўшыся з «выгаднай» нявестай Проняй Пракопаўнай, магла адбыцца i ў XIX, i ў XX, i нават у XXI стагоддзi. Характар герояў у ёй настолькi яскравы, што дае выдатныя магчымасцi для акцёраў паказаць сябе. Галахвостага ў пастаноўцы вiцебскага тэатра iграе Арцём Бародзiч, у ролi Пронi Пракопаўны занятыя Анастасiя Куржалава i Раiса Грыбовiч, бедную Галю, у якую закаханы галоўны герой, iграе Наталля Саламаха. У спектаклi занятыя таксама Валянцiна Петрачкова, заслужаная артыстка Беларусi i лаўрэат Дзяржаўнай прэмii, Тамара Скварцова, заслужаная артыстка Беларусi, артыст Генадзь Гайдук. На вясёлай i аптымiстычнай ноце Нацыянальны тэатр iмя Якуба Коласа развiтваецца з гледачом да кастрычнiка. Наперадзе гастролi па гарадах Беларусi i Расii. Але галоўнае — падрыхтоўка да святкавання 80-годдзя самога тэатра, якое будзе адзначацца напачатку наступнага сезона.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм’ерай вырашылi скончыць тэатральны сезон у Вiцебскiм Нацыянальным акадэмiчным драматычным тэатры iмя Якуба Коласа
|
|