«Галандская шышка» iшла з Германii...
Iгар ГРЫШЫН
Сталiчнымi праваахоўнiкамi перакрыты канал пастаўкi ў Беларусь наркотыкаў i псiхатропных рэчываў.
Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» начальнiк аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама Алег Слепчанка, аперацыю правялi супрацоўнiкi ўпраўлення па процiдзеянню незаконнаму абароту наркотыкаў i злачынствам у сферы маралi. Менавiта яны напярэдаднi вечарам i затрымалi 38-гадовага наркакур’ера, якi ўжо некалькi месяцаў пастаўляў у краiну дурман. Штотыднёва ён наладжваў паездкi ў Германiю, дзе «затарваўся» 100—300 грамамi амфетамiну i 300—400 грамамi так званай «галандскай шышкi» — адным з сартоў марыхуаны. Потым свой тавар наркадзялок збываў мiнскiм распаўсюджвальнiкам. Пры вобыску ў гаражы ў затрыманага знойдзена 60,5 грама амфетамiну i марыхуаны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сталiчнымi праваахоўнiкамi перакрыты канал пастаўкi ў Беларусь наркотыкаў i псiхатропных рэчываў
|
|