Адмоўся ад гарэлкi — не ад чаю...
Тамара КРУТАЛЕВIЧ
А ў нас... А ў вас? Летась на Бярэзiншчыне стартаваў праект «Усёй грамадой — супраць п’янства», якi атрымаў шырокi грамадскi рэзананс. Актывiсткамi жансавета, таварыства «Веды», супрацоўнiкамi раённай бiблiятэкi пачата маштабная адрасная антыалкагольная прапаганда.Бярэзiнцы маюць намер распачаць рух па аб’яўленню зон цвярозасцi — дамоў, пад’ездаў, кватэр, вулiц, населеных пунктаў, сельскiх саветаў пад лозунгам «Ад зон цвярозасцi — да цвярозага грамадства». Актывiзаваць антыалкагольную кампанiю павiнны старасты вёсак, старэйшыны пад’ездаў з лiку аўтарытэтных асоб пенсiйнага ўзросту i хатнiх гаспадынь. Стымуляваць сямейныя акцыi павiнны заклiкi: «Саступi, бутэлька, самавару», «Сёння ў нашай хаце свята: без гарэлкi стол накрыты», «Каб не даводзiць жонку да адчаю, адмоўся ад гарэлкi — не ад чаю!». Падчас падачы заяў на рэгiстрацыю шлюбу вырашана раздаваць маладым памяткi «Слова да маладых», а безалкагольныя вяселлi стымуляваць каштоўнымi падарункамi. Падчас пастаноўкi на ўлiк па цяжарнасцi патэнцыяльныя мамы атрымаюць памяткi «Маладой мацi аб шкодзе алкагалiзму». Бярэзiнскай цэнтральнай бiблiятэкай распрацаваны цыкл мерапрыемстваў для падлеткаў «Ад школьнага парога — цвярозая дарога» з выкарыстаннем трыбун адкрытага пiсьма «Крык у паштовым канверце», тэатра маналога «Споведзь душы», трыбун фальклору «Народная мудрасць аб шкодзе п’янства». Ёсць прапанова даручыць умельцам Бярэзiнскага клуба народных майстроў выраб «Чорнага кубка», якi будзе ўручацца членамi выязнога пасяджэння грамадскай камiсii па барацьбе з п’янствам калектывам, багатым на выпiвох. Калектывы самi павiнны стаць i прапагандыстамi, i агiтатарамi, а лiдарамi ў гэтай справе — кiраўнiкi. Можна звярнуцца i да вопыту продкаў. Раней у хаце хавалiся ў цёмным куце, далей ад вачэй толькi дзве стопачкi. Таму пiлi пакрысе ды па двое. Блiжэй да рук быў самавар. Пры Чарадзеi Мудрым сёмая чарка лiчылася богаўгневанай, i яе прыхiльнiкаў не паважалi, не давяралi iм нiчога адказнага. У Вiцебску ў 1905 годзе адкрылiся першыя народныя чайныя, дзе, акрамя чаю i хлебных вырабаў, наведвальнiкам прапаноўвалi для чытання газеты, часопiсы, брашуры «Бiблiятэчка цвярозага жыцця». Па сучаснай чайной, здаецца сумуюць цяперашнiя невялiкiя гарады i вёскi... На нядаўнiм «круглым стале», прысвечаным барацьбе з п’янствам па ўсiх франтах, быў заснаваны грамадскi орган «Саюз нераўнадушных» i адобрана штогадовая практыка правядзення экспертызы п’янства ў раёне.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась на Бярэзiншчыне стартаваў праект «Усёй грамадой — супраць п’янства», якi атрымаў шырокi грамадскi рэзананс
|
|