«На склад» тут нiхто не працуе
Барыс ПРАКОПЧЫК
ЗРОБЛЕНА Ў БЕЛАРУСI Рэзiдэнтамi свабоднай эканамiчнай зоны «Гроднаiнвест» створана 1738 новых рабочых месцаўСвабодная эканамiчная зона «Гроднаiнвест» размешчана на мяжы з Еўрасаюзам, маючы заходне- i ўсходнееўрапейскую чыгуначную каляiну, аэрапорт, аўтамагiстралi i дастатковую колькасць пагранiчных пераходаў. На сённяшнi дзень у самай маладой СЭЗ рэспублiкi зарэгiстраваны 33 рэзiдэнты i задзейнiчана 26 мiльёнаў долараў iнвестыцый з Беларусi, Польшчы, ЗША, Германii, Iталii, Вялiкабрытанii i iншых краiн. I гэта, перакананы кiраўнiк адмiнiстрацыi СЭЗ Сяргей Ткачэнка, толькi пачатак. Яе плошча летась павялiчылася ўтрая — да 1046 гектараў. Прычым гэта не азначае, што iнвестараў запрашаюць у голае поле: маўляў, вось табе ўчастак зямлi i будуйся. За кошт сродкаў Дзяржаўнай iнвестыцыйнай праграмы ўведзены ў эксплуатацыю аўтадарога, сеткi водаправода, газаправоды сярэдняга i высокага цiску, лiўневы калектар з ачышчальнымi збудаваннямi i iншыя аб’екты. Сёлета на далейшае развiццё iнфраструктуры мяркуецца выкарыстаць 3,5 мiльярда рублёў. — Устаноўленыя заканадаўствам па-датковыя i мытныя льготы забяспечваюць акупляльнасць праектаў, якiя рэалiзуюцца ў СЭЗ «Гроднаiнвест», на працягу аднаго—трох гадоў, — гаворыць Сяргей Ткачэнка. — Падаткаабкладанне рэзiдэнтаў свабоднай эканамiчнай зоны знiжана на 40 працэнтаў для прадукцыi на экспарт або iмпартазамяшчальнай для ўнутранага рынку. Рэзiдэнты вызваляюцца на 5 гадоў ад падатку на прыбытак. У далейшым яны выплачваюць 50 працэнтаў стаўкi падатку на прыбытак ад рэалiзацыi прадукцыi (работ, паслуг) уласнай вытворчасцi, не плацяць падатак на нерухомасць па аб’ектах, што размешчаны ў межах СЭЗ. Да таго ж, яны вызвалены ад мытных пошлiн для экспартнай i iмпартазамяшчальнай прадукцыi, а таксама пры ўвозе абсталявання i матэрыялаў. Мы ўсебакова падтрымаем патэнцыяльных iнвестараў, у тым лiку пры вырашэннi пытанняў у органах дзяржаўнай улады. Выкарыстоўваючы прынцып «аднаго акна», яны змогуць менш чым за месяц прайсцi шлях ад iдэi iнвестыцыйнага праекта да рэгiстрацыi прадпрыемства ў якасцi рэзiдэнта СЭЗ. Сумеснае прадпрыемства «Бiган» стала першапраходцам па вырабу на тэрыторыi Беларусi шматслойных каўбасных абалонак, за кошт якiх тэрмiн рэалiзацыi вараных каўбас вышэйшага гатунку павялiчваецца да 30 сутак. Штомесяц гэтай прадукцыi вырабляецца каля тысячы кiламетраў — як ад Гродна да Масквы. Попыт такi, што працуюць кругласутачна, аднак на сёння айчыннай абалонкай забяспечваецца толькi 30 працэнтаў беларускага рынку, а астатняе ўвозяць з Расii i Украiны. Таму ў гэтым месяцы «Бiган» запускае другую лiнiю, якая дазволiць больш чым удвая павялiчыць аб’ёмы вытворчасцi. — Вырабляючы iмпартазамяшчальную прадукцыю, мы атрымалi на нашым унутраным рынку такiя ж статус i льготы, як прадпрыемствы-экспарцёры, — адзначае дырэктар СП «Бiган» Васiль Галавач. Прадпрыемства «Элефант i К.» наладзiла рамонт аўтобусаў («Сканiя», «Неаплан», «Вольва») i грузавой тэхнiкi замежных марак. Заказаў столькi, што клiенты чакаюць сваёй чаргi i таму трэба набiраць спецыялiстаў i пераходзiць на двухзменку. «Цесна» ўжо ў сённяшнiх аб’ёмах i прадпрыемству «Квiнфуд»: на парадку дня — будаўнiцтва другога комплексу па вытворчасцi мясных кансерваў, якiя заслужылi аўтарытэт на рынках Расii, Беларусi, Украiны i Малдовы. Цiкавы праект мае намер ажыццявiць i апошнi з зарэгiстраваных рэзiдэнтаў СЭЗ «Гроднаiнвест» — сумеснае прадпрыемства «Цэзар — Бел». Там будзе вырабляцца сувенiрная i святочная прадукцыя, а кадравы састаў, у тым лiку з выкарыстаннем сацыяльна неабароненых груп насельнiцтва, можа дасягнуць 350 рабочых месцаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэзiдэнтамi свабоднай эканамiчнай зоны «Гроднаiнвест» створана 1738 новых рабочых месцаў |
|