Любiш футбол? Глядзi жыўцом!
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
У прамым эфiры праграмы «Добрай ранiцы, Беларусь!» былi падведзены вынiкi конкурсу для знаўцаў футбола «Стань вiдавочцам». Комплекс з 10 заданняў, нагадаем, праходзiў у выглядзе вiктарыны на Першым нацыянальным i тэлеканале «ЛАД» з 27 мая па 9 чэрвеня.
Удзел у конкурсе ўзялi больш за 800 футбольных балельшчыкаў, у фiнал жа трапiлi 19 знаўцаў, якiя далi правiльныя адказы на максiмальную колькасць пытанняў. Фартуна ў асобе вядомага беларускага футбалiста Андрэя Зыгмантовiча, якi цягнуў жэрабя ў спецыяльнай латарэi, усмiхнулася тром пераможцам. Iмi сталi Вiталь Жых з Брэста, Кiрыл Буланаў з Мiнска i Мiкалай Грыбаў з Бабруйска. Яны i атрымалi пуцёўкi ды бiлеты (на адну асобу) у Берлiн на фiнальны матч 17-га чэмпiянату свету па футболу. Астатнiм балельшчыкам давядзецца быць вiдавочцамi галоўнай спартыўнай падзеi года з дапамогай тэлевiзараў — балазе, матчы штодзённа транслююцца на БТ i «Ладзе».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У прамым эфiры праграмы «Добрай ранiцы, Беларусь!» былi падведзены вынiкi конкурсу для знаўцаў футбола «Стань вiдавочцам»
|
|