Урачы змагаюцца за жыццё беларусаў, якiя пацярпелi ў аўтааварыi пад Смаленскам
Алена ПРУС, БЕЛТА
Урачы 9-й гарадской клiнiчнай бальнiцы сталiцы змагаюцца за жыццё беларускiх грамадзян, якiя пацярпелi ў ДТЗ пад Смаленскам.
Намеснiк галоўнага ўрача бальнiцы Алег Румо паведамiў, што стан жанчыны 1979 года нараджэння вельмi цяжкi. Пасля праведзенай аперацыi яна знаходзiцца ў рэанiмацыi. Паводле ацэнкi ўрачоў, стан здароўя яе мужа стабiльна цяжкi, але не выклiкае апасенняў за жыццё. Як ужо паведамлялася, у МНС звярнулiся па дапамогу родныя беларускiх грамадзян — мужа i жонкi, якiя сур’ёзна пацярпелi ў ДТЗ у Смаленскай вобласцi за 20 км ад гранiцы. У цяжкiм стане яны былi дастаўлены ў бальнiцу горада Красны, дзе адсутнiчае неабходнае абсталяванне для аказання квалiфiкаванай медыцынскай дапамогi i лячэння. Кiраўнiцтвам МНС было прынята рашэнне накiраваць для перавозкi беларускiх грамадзян выратавальны верталёт. Аперацыя па транспарцiроўцы раненых заняла больш як тры гадзiны. У складзе экiпажу былi беларускiя медыкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урачы 9-й гарадской клiнiчнай бальнiцы сталiцы змагаюцца за жыццё беларускiх грамадзян, якiя пацярпелi ў ДТЗ пад Смаленскам
|
|