Сiстэма падаткаабкладання павiнна быць празрыстай
Сяргей КУРКАЧ
Як вядома, у краiне вядзецца актыўная работа па спрашчэнню сiстэмы падаткаабкладання. На гэту тэму адбыўся «круглы стол» у Доме прэсы.
Намеснiк мiнiстра фiнансаў Iван Шунько адзначыў, што створаная пры Савеце Мiнiстраў рабочая група па спрашчэнню сiстэмы падаткаабкладання будзе прапаноўваць ураду адмовiцца ад касавага метаду спагнання падатку на дабаўленую вартасць i раiць перайсцi на новы больш просты метад яго налiчэння. Па меркаванню падаткавiкоў трэба адмянiць мясцовыя зборы, якiя рэкамендуецца кампенсаваць невялiкiм павелiчэннем стаўкi падатку на прыбытак. У наступным годзе плануецца знiзiць падатковую нагрузку на фонд заработнай платы. Зрабiць гэта можна наступным чынам: у поўным аб’ёме адмянiць надзвычайны падатак на фонд заработнай платы i адмовiцца ад адлiчэнняў з гэтай крынiцы ў фонд садзейнiчання занятасцi. Таксама прапануецца ўвесцi адзiны падатак з продажаў для тавараў айчыннай i замежнай вытворчасцi ў памеры 10 працэнтаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як вядома, у краiне вядзецца актыўная работа па спрашчэнню сiстэмы падаткаабкладання. На гэту тэму адбыўся «круглы стол» у Доме прэсы
|
|