Аўтамагазiн — на даму
Iна АРЭХАВА
З надыходам лета гандлёвыя прадпрыемствы спажывецкай кааперацыi перайшлi на летнi рэжым работы: больш чым дзве трэцi iх працуюць па падоўжанаму графiку, без абедзенных перапынкаў i выхадных.
Паводле iнфармацыi Белкаапсаюза, аднаўляецца i работа стацыянарных магазiнаў: цяпер 3634 садовыя таварыствы абслугоўвае 360 стацыянарных магазiнаў. Што датычыцца дачных кааператываў, неабходнымi харчовымi прадуктамi, а таксама будматэрыяламi i прамтаварамi (па канкрэтных заяўках) iх забяспечвае 404 аўтамагазiны. Толькi з красавiка па май гэтага года аўтамагазiны рэалiзавалi прадукцыi на Br3,3 мiльярда. Паводле слоў намеснiка ўпраўлення гандлю Белкаапсаюза Раiсы Трусавай, аўтамагазiны цяпер наведваюць не толькi аддаленыя пасёлкi, дзе адсутнiчаюць стацыянарныя кропкi гандлю, але i тыя вёскi, дзе магазiны ёсць. Як правiла, яны месцяцца ў цэнтры пасёлка, i адзiнокiм састарэлым не заўсёды бывае зручна туды дабiрацца. Цяпер прадукты прывозяцца пакупнiку дамоў. За кошт укаранення такой новай паслугi ў красавiку-маi аўтамагазiны атрымалi дадаткова Br520 мiльёнаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З надыходам лета гандлёвыя прадпрыемствы спажывецкай кааперацыi перайшлi на летнi рэжым работы: больш чым дзве трэцi iх працуюць па падоўжанаму графiк
|
|