21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Часовыя пасты на гранiцы

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр ГЕРАСIМАЎ

Як вядома, гранiца Беларусi i брацкай Расiйскай Федэрацыi вельмi празрыстая. Справа цалкам заканамерная ў рамках Саюза дзвюх краiн. Аднак iснуюць пэўныя правiлы перасячэння гэтай, няхай i фармальнай, мяжы.

Згодна з заканадаўствам, усе тавары падакцызнай групы, якiя ўвозяцца з Расii на тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь, а таксама перамяшчаюцца па нашай тэрыторыi транзiтам, павiнны ў абавязковым парадку суправаджацца пад канвоем Дэпартамента аховы МУС. Але расiйскi бок не лiчыў абавязковым папярэджваць аб гэтым грузаперавозчыкаў, выпускаючы са сваёй краiны. Адсутнасць жа на прапускных пунктах беларускiх мытнiкаў прыводзiла да таго, што парушэнне закона выяўлялася ўжо на беларускай зямлi, далёка ад яе гранiцы. Толькi ў суботу быў урэгуляваны канфлiкт, звязаны з тым, што расiйскi груз тытунёвых i алкагольных вырабаў, якi накiроўваўся ў Калiнiнградскую вобласць у абход усiх законных працэдур, ледзь не быў канфiскаваны беларускiм бокам. Сiтуацыя, якая склалася, запатрабавала дадатковых мераў з боку нашых праваахоўнiкаў, каб пазбегнуць падобных канфлiктаў.

Афiцыйна з 11-га, а фактычна ўжо з 10 чэрвеня, на ўсiх без выключэння пунктах мытнага кантролю гранiцы Беларусi i Расii пачалi дзейнiчаць сумесныя пасты з супрацоўнiкаў рэгiянальных падраздзяленняў Дзяржаўнага мытнага камiтэта i Дэпартамента аховы МУС. Аформiць заяўку на суправаджэнне грузу можна тут жа, а аплацiць паслугу — у фiлiялах Беларусбанка, якiя маюцца на кожным грузавым пагранпераходзе.

З інтэрв’ю на пагранпераходзе «Рэдзькi» (Вiцебская вобласць):

Вiктар Лебедзеў начальнiк аддзела мiлiцэйскай, ваенiзаванай i вартавой аховы Дэпартамента аховы МУС: «З сённяшняга дня функцыянуе сумесны кантрольны пост Мытнага камiтэта i рэгiянальнага падраздзялення аховы. У абавязкi супрацоўнiка дэпартамента пастаўлена прадастаўленне iнфармацыi грузаперавозчыкам аб адрасах падраздзяленняў аховы i працэдуры афармлення заяўкi i дагавора на суправаджэнне».

Сяргей Пруднiчэнка, намеснiк начальнiка аддзела барацьбы з кантрабандай i адмiнiстрацыйнымi мытнымi правапарушэннямi Вiцебскай мытнi: «Цяпер тут арганiзаваны часовы пост па ўзаемадзеянню з Дэпартаментам аховы для таго, каб адсочваць перамяшчэнне падакцызных тавараў, якiя ўвозяцца на тэрыторыю Рэспублiкi Беларусь, а таксама перавозяцца транзiтам у Калiнiнградскую вобласць. Таму што пры ўвозе такога тавару на мытную тэрыторыю РБ неабходна ўплата фiнансавых гарантый, i гэта катэгорыя тавару павiнна суправаджацца выключна пад суправаджэннем Дэпартамента аховы. Гэты кантрольны пост будзе дзейнiчаць да вырашэння пытання з расiйскiм бокам».


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як вядома, гранiца Беларусi i брацкай Расiйскай Федэрацыi вельмi празрыстая. Справа цалкам заканамерная ў рамках Саюза дзвюх краiн. Аднак iснуюць пэўн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика