21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Правiлы паводзiнаў для жанчын у час чэмпiянату свету па футболу

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Правiла 1. З 9 чэрвеня па 9 лiпеня ты павiнна чытаць спартыўныя раздзелы газет, каб ведаць, што адбываецца на чэмпiянаце свету, толькi тады ты зможаш падтрымлiваць размову.

Правiла 2. У час чэмпiянату свету тэлевiзар належыць мне без усялякiх выключэнняў. Не смей нават глядзець на пульт.

Правiла 3. Калi ты праходзiш перад тэлевiзарам у час гульнi, я не супраць, але калi ты робiш гэта паўзком.

Правiла 4. У час гульнi я буду сляпым, нямым i глухiм, акрамя тых выпадкаў, калi мне трэба што-небудзь з’есцi цi напоўнiць шклянку.

Правiла 5. Было б вельмi разумным з твайго боку пастаянна захоўваць у халадзiльнiку хоць 12 бутэлек пiва, а таксама шмат рознай ежы.

Правiла 6. Калi ласка, калi ласка, калi ласка, калi ты бачыш, што я засумаваў, што мая каманда прайграе, НI Ў ЯКIМ РАЗЕ не кажы «гэта толькi гульня», «не сумуй» або «ў наступны раз яны перамогуць».

Правiла 7. Паўторы галоў вельмi важныя. I не важна, бачыў я iх да гэтага цi не. Я iх хачу бачыць зноў. Шмат разоў.

Правiла 8. Скажы сваiм сяброўкам, каб не збiралiся ражаць i рабiць вечарынкi з гэтай нагоды або любыя святы, якiя патрабуюць майго ўдзелу, таму што:

а) я не пайду

б) я не пайду i

в) я не пайду.

Правiла 9. Але калi сябар запрашае мяне паглядзець гульню ў нядзелю, i яго тэлевiзар большы i лепшы за наш, я накiруюся туды адразу ж.

Правiла 10. Штодзённыя агляды таксама важныя, як i самi гульнi. Нават i не спрабуй гаварыць «ты ўжо гэта бачыў» цi «давай паглядзiм што-небудзь яшчэ», бо ў адказ будзе — гл. Правiла 2.

Правiла 11. I апошняе. Калi ласка, устрымайся ад выказванняў кшталту «дзякуй Богу, што чэмпiянат свету праходзiць раз у 4 гады». У мяне поўны iмунiтэт на iх, таму што хутка будзе Лiга чэмпiёнаў, чэмпiянат Iталii, Iспанii, прэм’ер-лiга i г.д.

Мужчыны свету.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Правiла 1. З 9 чэрвеня па 9 лiпеня ты павiнна чытаць спартыўныя раздзелы газет, каб ведаць, што адбываецца на чэмпiянаце свету, толькi тады ты зможаш
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика