21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Шэры дэбют «жоўта-блакiтных»

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Футбол. Чэмпiянат свету

Група «Н»: Iспанiя — Украiна — 4:0 (Хавi Алонса, 13, Вiлья, 17, 48 — пен., Торэс, 81).

Пройгрыш нашых паўднёвых суседзяў — пакуль самы буйны на турнiры. Праўда сапернiкi ўкраiнцам дасталiся грозныя: iспанцы паказалi ўсiм, як трэба гуляць у доўгiя пасы i выкарыстоўваць кожную магчымасць для ўзяцця варотаў. Сярод прычын паражэння ўкраiнцаў, напэўна, i неаптымальная форма лепшага iграка i капiтана каманды Андрэя Шаўчэнкi. Пасля матча той прызнаўся, што не лiчыць сябе цалкам гатовым да гульнi, хоць нага ўжо не балiць i дадаў: «У сустрэчы з iспанцамi нашу каманду зламалi два галы, якiя прапусцiлi са стандартных становiшчаў, i выдаленне ў другiм тайме Уладзiслава Вашчука». Галоўны трэнер украiнскай зборнай Алег Блахiн назваў пройгрыш сваiх падначаленых ганьбай, але застаўся аптымiстычным: «Было цяжка пры спякоце ўтрымаць такога моцнага сапернiка. Наперадзе яшчэ дзве гульнi, таму сiтуацыю можна выправiць».

ПАДЗЯЛIЛIСЯ АЧКАМI

Група «Н»: Тунiс — Саудаўская Аравiя — 2:2 (Жазiры, 23, Жаiдзi, 90+3; Аль-Кахтары, 57, Аль-Джабер, 84).

Сапернiкi пакiнулi прыемнае ўражанне, хоць бы таму, што кожны з iх змог адыграцца i зраўняць у рэшце рэшт лiк. Праўда галоўны настаўнiк тунiсцаў Ражэ Лемер застаўся незадаволеным, бо жадаў толькi перамогi. Коўч сказаў, што на месцы трэнера аравiйцаў успрыняў бы такi зыход, як няўдачу, бо яго каманда не мае дастатковага вопыту на такiм турнiры, па крайняй меры большасць iгракоў. Акрамя гэтага футбалiсты знаходзяцца не ў лепшай форме.

МIНIМАЛЬНЫ ПРОЙГРЫШ «БАКСЁРА Ў НАКДАЎНЕ»

Група «А»: Германiя — Польшча — 1:0 (Нойвiль, 90+1).

Гэты матч выклiкаў цiкавасць, бо ў саставе гаспадароў два этнiчныя палякi — нападаючыя Лукаш Падольскi i Мiраслаў Клозэ. Аднак галоўны трэнер зборнай Юрген Клiнсман знайшоў дадатковую прычыну нялёгкай гульнi: «Цяжка спаборнiчаць з тымi, хто ўжо нiчога не губляе. Баксёр, якi знаходзiцца ў дакдаўне, двойчы небяспечны». I меў рацыю, бо забiць удалося толькi ў дадатковы час, ды яшчэ iгракам, што выйшлi на замену. «Мы заслужылi гэту перамогу, — заявiў Клiнсман пасля сустрэчы, — Было шмат магчымасцяў забiць, але мяч не хацеў ляцець у сетку. Замены дадалi нам хуткасцi i свежасцi». Галоўны настаўнiк палякаў Павел Янась назваў прычынай паражэння сваёй дружыны секундную згубленасць канцэнтрацыi, якая абярнулася голам.

Разам з камандай Польшчы білеты дадому можа заказваць і зборная Коста-Рыкі, якая саступіла пры вельмі бязвольнай гульні Эквадору — 0:3. У 1/8 фіналу з групы «А», такім чынам, выходзяць немцы і эквадорцы, а хто з іх зойме 1-е месца ў групе, яны вырашаць у паядынку паміж сабой.

ВЕСТКI З МУНДЗIЯЛЯ

 Папа Рымскi Бенядзiкт XVI праяўляе цiкавасць да чэмпiянату ў Германii, бо нарадзiўся ў гэтай краiне.

 З-за скаргаў на галаўны боль i галавакружэнне ў ноч з серады на чацвер у бальнiцу быў дастаўлены нападаючы бразiльскай зборнай Раналда. Аднак урачы нiякiх адхiленняў не знайшлi.

 Жыхары Камбоджы прадаюць кароў, дамы, зямлю, машыны, матацыклы, каб рабiць стаўкi на матчы.

 Традыцыйны выбар лепшага iграка сустрэчы не можа прымяняцца да футбалiстаў Саудаўскай Аравii: спонсар узнагароджвання — пiвавараная кампанiя, а продаж i выкарыстанне алкагольных напояў у мусульманскiх краiнах забаронены.

 Галандскi часопiс для мужчын з нетрадыцыйнай арыентацыяй «Гей Крант» выбраў сэкс-сiмвал турнiру. Iм стаў партугальскi нападаючы Крышцiану Раналду.

Падрыхтавала Iрына ПРЫМАК.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Група «Н»: Iспанiя — Украiна — 4:0 (Хавi Алонса, 13, Вiлья, 17, 48 — пен., Торэс, 81)
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика