«Жыгулi» — да дня нараджэння
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Выкладчыца Беларускага гандлёва-эканамiчнага унiверсiтэта спажывецкай кааперацыi Тамара Бугрыненка напярэдаднi свайго чарговага дня нараджэння (як прызналася сама) прадчувала, што ёй павiнна ўсмiхнуцца ўдача. I таму на ўсякi выпадак жанчына купiла адзiн бiлет грашова-рэчавай латарэi «Гамяльчанка». А калi праверыла яго, узрадавалася i прыемна здзiвiлася адначасова: «Жыгулi»!
Ключы ад легкавушкi ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў ёй намеснiк старшынi Гомельскага аблвыканкама Уладзiмiр Маёраў. Як паведамiў нам дырэктар даччынага абласнога унiтарнага прадпрыемства «Гомельлатарэi» Леанiд Кандратаў, з 2001 года праведзена ўжо дванаццаць тыражоў латарэi «Гамяльчанка», i за гэты час прададзена бiлетаў на 1800 мiльёнаў рублёў з прызавым фондам у 800 мiльёнаў рублёў. Людзi выйгралi дзевяць легкавых аўтамабiляў, кватэру, па дзесяць мiльёнаў рублёў, шмат электрабытавой тэхнiкi, iншых рэчаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выкладчыца Беларускага гандлёва-эканамiчнага унiверсiтэта спажывецкай кааперацыi Тамара Бугрыненка напярэдаднi свайго чарговага дня нараджэння (як пры
|
|