Хлопчык выцягнуў сябра з вады
Iлона Iванова
Няшчасны выпадак здарыўся на возеры ў вёсцы Мышкавiчы Кiраўскага раёна.
17-гадовы Мiкалай, навучэнец прафлiцэя, вырашыў скокнуць у ваду з жалезнага моста, з вышынi каля двух метраў. Першым разам ён упаў у ваду плазам. Але нягледзячы на тое, што глыбiня возера ў тым месцы менш за метр, усё ж такi вырашыў скокнуць з моста яшчэ раз, але ўжо з разгону ды ўнiз галавой. Пасля гэтага сябры Мiкалая заўважылi, што з iм нешта не так: нiбыта сядзiць у вадзе i тоне, захлынаецца. 14-гадовы Сяргей Ерамейка першым кiнуўся на дапамогу i выцягнуў сябра. Хлопчыкi выклiкалi «хуткую дапамогу». «Хуткая» даставiла пацярпелага ў раённую бальнiцу, i стан яго ацанiлi як цяжкi. Нейрахiрург з Рэспублiканскага спiнальнага цэнтра, якi тэрмiнова прыехаў у Кiраўск, зрабiў аперацыю. — Шкада хлопчыка, але гэта няшчасны выпадак па неас-цярожнасці, — сказаў начальнiк аддзела па фiзкульутры, спорту i турызму Кiраўскага райвыканкама Канстанцiн Гарбачоў. — Трэба добра ўзважваць, перш чым нешта рабiць. Гэта здарэнне павiнна навучыць iншых не кiдацца на злом галавы куды не трэба... Сяргей Ерамейка, якi выратаваў сябра з вады, атрымае ўзнагароду. Прадстаўленне на грамату для вучня спецшколы-iнтэрната з вёскi Слабодка Бабруйскага раёна накiравана ў Магiлёўскi аблвыканкам. Раённыя ўлады таксама абяцалi заахвоцiць хлопчыка, якi не пабаяўся прыйсцi на дапамогу чалавеку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Няшчасны выпадак здарыўся на возеры ў вёсцы Мышкавiчы Кiраўскага раёна
|
|