Зацверджаны новыя правiлы долевага будаўнiцтва шматкватэрных жылых дамоў
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 15 чэрвеня падпiсаў Указ № 396 «Аб долевым будаўнiцтве шматкватэрных жылых дамоў».
Гэтым дакументам зацверджаны новыя правiлы долевага будаўнiцтва шматкватэрных жылых дамоў. Указ упершыню комплексна ўстанаўлiвае адзiныя правiлы ажыццяўлення для грамадзян i арганiзацый долевага будаўнiцтва жылых i нежылых памяшканняў у шматкватэрным жылым доме i звязаных з iм аб’ектаў нерухомай маёмасцi, уключаючы гаражы, стаянкi, спартыўныя пляцоўкi i да т.п. У дакуменце таксама поўна i канкрэтна рэгламентуюцца пытаннi ўсiх этапаў такога будаўнiцтва — ад вызначэння паняццяў, парадку заключэння дагавораў стварэння аб’ектаў долевага будаўнiцтва да кантролю выканання гэтых дагавораў. Прадугледжваюцца меры, што забяспечваюць абарону правоў дольнiкаў ад дзеянняў нядобрасумленных забудоўшчыкаў. Устанаўлiваецца забарона на прыцягненне сродкаў дольнiкаў забудоўшчыкамi, якiя маюць запазычанасць па плацяжах у бюджэт i пазабюджэтныя фонды, не маюць неабходных дакументаў для будаўнiцтва (праектнай дакументацыi, спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй), дакументаў, якiя засведчваюць права на зямельны ўчастак, дагавора будаўнiчага падраду i iнш.). Замацоўваюцца таксама меры па прадухiленню спекуляцый на рынку жылля. Так, забудоўшчык не мае права аддаваць перавагу адной асобе перад другой адносна заключэння дагавора, акрамя выпадкаў, прадугледжаных законамi або рашэннямi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Адмова забудоўшчыка ад заключэння дагавора пры наяўнасцi ў яго магчымасцi выканаць умовы дагавора не дапускаецца. Пры будаўнiцтве шматкватэрнага жылога дома не менш як 50 працэнтаў дольнiкаў павiнны быць фiзiчнымi асобамi, за выключэннем выпадкаў, калi будаўнiцтва вядзецца для дзяржаўных патрэб, а таксама калi да забудоўшчыка не звярнулася неабходная колькасць грамадзян з прапановай аб заключэннi дагавораў. Юрыдычныя асобы не маюць права абцяжарваць залогам або прадаваць прыналежныя iм аб’екты долевага будаўнiцтва на працягу 3 гадоў з дня атрымання iх ва ўласнасць па дагавору, за выключэннем продажу мясцоваму выканаўчаму i распарадчаму органу па цане не большай за цану дагавора. Гэтыя абмежаваннi не распаўсюджваюцца на выпадкi будаўнiцтва, адчужэння аб’ектаў долевага будаўнiцтва ў сельскай мясцовасцi ў адпаведнасцi з рашэннямi прэзiдэнта Беларусi. Дакументам рэгламентуецца таксама парадак заключэння дагавора стварэння аб’ектаў долевага будаўнiцтва i ўстанаўлiваецца яго тыпавая форма. Дакладна i вычарпальна вызначаны падставы i парадак змянення цаны дагавора з тым, каб выключыць самавольства забудоўшчыка. Гэта на практыцы таксама павiнна садзейнiчаць знiжэнню кошту будаўнiцтва. Удакладняюцца тэрмiны долевага будаўнiцтва (устанаўлiваецца яго гранiчны тэрмiн, якi адразу вызначаецца ў дагаворы з дольнiкам у адпаведнасцi з праектнай дакументацыяй i не можа перасягаць трох гадоў з дня заключэння гэтага дагавора). Прадаўжэнне тэрмiну долевага будаўнiцтва магчыма толькi ў выключных выпадках, вызначаных ва ўказе. Уводзiцца адмiнiстрацыйная, эканамiчная i грамадзянска-прававая адказнасць бакоў дагавора за невыкананне або неналежнае выкананне абавязацельстваў, у тым лiку за парушэннi патрабаванняў да якасцi, цэнаўтварэння, за парушэннi тэрмiнаў выканання абавязацельстваў. Пры гэтым штрафы на забудоўшчыкаў мець права будуць накладаць упаўнаважаныя службовыя асобы органаў Камiтэта дзяржаўнага кантролю, Мiнiстэрства фiнансаў i фiнансавых упраўленняў (аддзелаў) мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, а таксама органаў дзяржаўнага будаўнiчага нагляду. Узмацняецца абарона правоў спажыўцоў. Грамадзяне i арганiзацыi вызваляюцца ад выплаты дзяржаўнай пошлiны з iскавых заяў, заяў i скаргаў, што падаюцца ў суды i органы пракуратуры ў сувязi з заключэннем, выкананнем або спыненнем дагавораў стварэння аб’ектаў долевага будаўнiцтва. Гэта мера дасць магчымасць усiм бакам долевага будаўнiцтва вырашаць пытаннi, што ўзнiкаюць, цывiлiзаваным шляхам у судах без неабходнасцi звароту ў iншыя дзяржаўныя органы. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 15 чэрвеня падпiсаў Указ № 396 «Аб долевым будаўнiцтве шматкватэрных жылых дамоў» |
|