21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Крызiс шматпартыйнага жыцця?

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

Дыскусiйная трыбуна

Наколькi ўплывовымi сёння з’яўляюцца палiтычныя партыi ў Беларусi? Цi варта чакаць у блiжэйшы час ратацыi лiдараў партый? Наколькi актыўна партыi будуць удзельнiчаць у будучых выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў? Аб гэтым карэспандэнт «Звязды» гутарыць з членам Камiсii па заканадаўству i судова-прававых пытаннях Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Вольгай АБРАМАВАЙ i намеснiкам старшынi Камiсii па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчнаму прагрэсу Палаты прадстаўнiкоў Iгарам КАТЛЯРОВЫМ.

Вольга АБРАМАВА: «Палiтычныя партыi жывуць у «аўтаномным» рэжыме»

— Як вы ацэньваеце ступень уплыву палiтычных партый у беларускiм грамадстве?

— Уплыў палiтычных партый у Беларусi дастаткова абмежаваны. Ёсць цэлы шэраг гiстарычных прычын гэтага. Так, людзi старэйшага i сярэдняга (асаблiва) узростаў яшчэ памятаюць вопыт iснавання КПСС, якая была адзiнай палiтычнай партыяй i якая, паводле Канстытуцыi, з’яўлялася кiруючай i накiроўваючай сiлай краiны. I людзi маюць пэўную прадузятасць да сучасных палiтычных партый, бо распаўсюджваюць на iх вопыт iснавання КПСС.

Паколькi партыi розных iдэйных напрамкаў — гэта з’ява даволi новая, то людзi таксама не вельмi разумеюць, чым гэтыя партыi могуць дапамагчы ў рэальным жыццi. Тым больш, што абсалютная большасць партый у парламенце (i тым больш ва ўрадзе) нiяк не прадстаўлены...

Такiм чынам, сёння партыi iснуюць самi па сабе, жывуць унутрыпартыйным жыццём, у «аўтаномным» рэжыме, праводзяць нейкiя ўнутрыпартыйныя мерапрыемствы. Але гэта палiтычнае гета. Партыi працягваюць у iм знаходзiцца, не пашыраючы iстотна свайго ўплыву.

Для таго, каб партыi сталi больш уплывовымi, павiнна змянiцца ўнутрыпалiтычная сiтуацыя па розных напрамках. Так, павiнен вырасцi ўзровень палiтычнай культуры насельнiцтва. I павышэннем гэтага ўзроўню павiнна займацца ў першую чаргу дзяржава ў той частцы, якая датычыцца яе абавязкаў. Акрамя таго палiтычнай асветай павiнны займацца самi партыi, знаходзячы новыя цiкавыя формы работы з грамадзянамi. Пры гэтым, канешне, пажадана, каб партыi мелi свае друкаваныя выданнi. Але пакуль можна абыходзiцца i партыйнымi сайтамi ў Iнтэрнэце, бо тыя, каго цiкавiць партыйнае жыццё, партыйныя сайты наведваюць.

Для ўзмацнення ўплыву партый iх дзейнасць павiнна знаходзiць адлюстраванне i ў электронных СМI. Пры гэтым партыi павiнны быць актыўнымi не толькi ў перыяд выбарчых кампанiй, але i ў перыяд памiж выбарамi... Наогул, беларускiм партыям варта было б вельмi ўважлiва прааналiзаваць свой непрацяглы шлях, яны павiнны ацанiць свае памылкi i iмкнуцца пазбягаць iх у далейшым.

— Некаторыя апазiцыйныя палiтыкi неаднаразова заяўлялi, што лiдары сённяшнiх апазiцыйных палiтычных партый пасля шматлiкiх паражэнняў на выбарах павiнны пакiнуць свае пасады i даць дарогу новаму пакаленню палiтыкаў...

— У краiне, якая мае развiтыя дэмакратычныя традыцыi, усе тыя людзi, якiя шмат гадоў вялi свае арганiзацыi да паражэнняў, не мелi на працягу дзесяцiгоддзя нiводнай iстотнай перамогi (за выключэннем поспехаў на знешнепалiтычным фронце ў барацьбе за iзаляцыю сваёй краiны), павiнны былi б пакiнуць свае пасады. Павiнна была б адбыцца ўнутрыпартыйная ратацыя лiдараў...

Але цi ёсць у нашай краiне гэтыя лiдары, цi ёсць «другi эшалон»? I цi гатовыя новыя людзi ўзяць цалкам уладу ў гэтых арганiзацыях? Калi такiя лiдары i ёсць, то шырокай грамадскасцi яны невядомыя або малавядомыя. Дарэчы, гэтаму садзейнiчала тое, што генерацыя палiтыкаў, якая «вырасла» ў канцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў, доўгi час стаяла «счапiўшы локцi» на чале палiтычных арганiзацый краiны i не падпускала моладзь да прыняцця рашэнняў. Фактычна працаваў вузкаалiгархiчны прынцып кiравання. Я не кажу, што такi прынцып благi. Але ў Беларусi ён прывёў да таго, да чаго ён прывёў...

Да таго ж цi iснуе ў нас школа палiтычнага лiдарства? Школа палiтычнага лiдарства — гэта рэальная палiтыка, а не семiнары. Семiнары — вельмi неблагая рэч, але гэта павiнна быць дадаткам да рэальнай палiтычнай практыкi. А сёння для асоб, якiя не ўваходзяць ва ўладныя структуры, палiтыка набыла перыферыйны, вельмi абмежаваны многiмi ўмовамi характар... Таму я думаю, што практыка дэмакратычных дзяржаў па ратацыi лiдараў палiтычных партый, да сённяшняй беларускай сiтуацыi не вельмi прымяняльная.

Дарэчы, абсалютная большасць жыхароў не бачаць, што партыi могуць нейкiм чынам прасоўваць iх iнтарэсы на ўзровень прыняцця рашэнняў у краiне. У грамадстве няма разумення, што партыi — гэта важная рэч. Няма разумення, што апазiцыя ў краiне патрэбна (хоць яна неабходна)... Таму цi варта ў такой сiтуацыi чакаць ратацыi лiдараў партый?

— Выбары ў парламент па партыйных спiсах (хоць бы на частку дэпутацкiх месцаў) — наколькi гэта далёкая перспектыва для Беларусi?

— Наколькi я разумею, сёння ў выканаўчай улады няма вялiкага жадання змяняць прынцып правядзення выбараў, адыходзiць ад выбараў па аднамандатнай сiстэме. Увядзенне прапарцыйнай або змяшанай сiстэмы пакуль не праглядаецца... Хоць гэта было б рацыянальна — даць нейкi «палiгон» для палiтычных партый. У пачатку, напрыклад, выдзелiць iм ад 10 да 25 працэнтаў мандатаў у парламенце, каб паглядзець, цi будзе працаваць такi прынцып выбараў у Беларусi. Калi вопыт акажацца ўдалым, можна было б паступова рухацца ў накiрунку далейшага змянення заканадаўства...

У той жа час варта паглядзець на даныя розных сацыялагiчных апытанняў. Яны сведчаць, што сёння зацiкаўленасць людзей у партыйным жыццi невялiкая. I калi грамадзяне не вельмi цiкавяцца гэтым жыццём, бачаць мала рознiцы памiж рознымi партыямi, то дастаткова складана чакаць, што прапарцыйны, цi змяшаны прынцып увойдзе ў рэальнае палiтычнае жыццё.

— Наколькi актыўна, на ваш погляд, апазiцыя будзе ўдельнiчаць у хуткіх мясцовых выбарах?

— Хочацца спадзявацца на актыўны ўдзел. Тым больш, што, магчыма, калi-небудзь i з’явяцца ўмовы, якiя будуць садзейнiчаць асобным прадстаўнiкам апазiцыi ў асобных акругах. Праўда, апазiцыя павiнна нарэшце дамовiцца i ў гэтых акругах вылучыць па аднаму апазiцыйнаму кандыдату. Толькi аднаго ў акрузе!

Раней жа мясцовым выбарам апазiцыйныя партыi не ўдзялялi вялiкай увагi. Аднак удзел у гэтых выбарах — добры спосаб прасоўваць свае iдэi. Праўда, i грамадзяне краiны не надаюць iм вялiкай увагi. Хоць, па логiцы, пытаннi арганiзацыi мясцовага жыцця — гэта тое, што людзей павiнна непакоiць у першую чаргу. Таму i выбаршчыкам варта было б больш увагi ўдзяляць мясцовым выбарам, i палiтычным сiлам трэба ў iх удзельнiчаць.

Iгар КАТЛЯРОЎ: «Аб’яднанне камунiстычных партый — справа вельмi цяжкая...»

— Як вы ацэньваеце сiтуацыю з палiтычнымi партыямi ў краiне, наколькi вялiкай з’яўляецца ступень iх уплыву ў грамадстве?

— У Беларусi, несумненна, iснуе рэальная шматпартыйнасць. З 1990 года ў нашай краiне былі створаны 43 палiтычныя партыi — адны з гэтых партый ужо даўно сышлi з палiтычнага гарызонту, iншыя, наадварот, развiваюцца. I сёння ў Беларусi налiчваецца 17 палiтычных партый...

З аднаго боку, прыкладна палова дарослага насельнiцтва краiны зараз падтрымлiвае тую цi iншую партыю. Што гэта значыць? Калi сацыёлагi праводзяць апытаннi, яны спрабуюць мадэлiраваць выбары ў парламент па прапарцыйнай сiстэме. Сацыёлагi пытаюцца, за якую партыю будуць галасаваць людзi на выбарах. У вынiку прыкладна палова насельнiцтва краiны выказвае гатоўнасць галасаваць пры прапарцыйнай сiстэме выбараў за нейкую партыю (i палова не будзе галасаваць за нейкую партыю).

У той жа час сёння палiтычныя партыi знаходзяцца ў крызiсным становiшчы. Партыi не здольныя актыўна ўплываць на стан спраў у краiне, яны не здольныя быць лакаматывам, якi вядзе грамадства наперад. Прычын такога становiшча шмат. Так, практычна нiводная палiтычная партыя не мае цiкавых, запамiнальных лозунгаў. У большасцi палiтычных партый няма яскравых, цiкавых асоб, у iх няма лiдараў, якiя сёння здольныя актыўна працаваць з людзьмi. Многiя партыi падобныя адна на адну як блiзняты...

Возьмем Камунiстычную партыю Беларусi (КПБ). Згодна з данымi сацыялагiчных апытанняў, дзве трэцi насельнiцтва падтрымлiвае асноўныя лозунгi i iдэi гэтай партыi. У той жа час партыя мала ўплывае на сiтуацыю ў Беларусi.

Прэзiдэнт Беларусi падкрэслiвае, што неабходна, каб палiтычныя партыi набывалi палiтычную вагу. Бо партыi — гэта адзiн са стаўпоў беларускай грамадзянскай супольнасцi. Але гэта самы неразвiты стоўп, калi параўноўваць партыi з Саветамi дэпутатаў, з маладзёжнымi, прафсаюзнымi i ветэранскiмi арганiзацыямi.

— Як вы пракаментуеце iдэю аб аб’яднаннi дзвюх камунiстычных партый — КПБ i Партыi камунiстаў Беларусi (ПКБ)?

— Iдэя гэта вельмi правiльная. Бо iснаванне дзвюх партый — гэта распыленне камунiстычнага руху, што на мой погляд, з’яўляецца няправiльным... Але я думаю, што аб’яднанне партый — справа вельмi цяжкая. Бо ў ПКБ сёння засталiся тыя, хто пакрыўджаны на дзеючую ўладу, пакрыўджаны на дзяржаву... А тыя людзi, якiя хацелi дапамагаць беларускаму грамадству, беларускай дзяржаве ўжо сышлi з ПКБ. Гэтыя людзi або засталiся беспартыйнымi, або перайшлi ў КПБ...

— Некаторыя аглядальнiкi выказваюць меркаванне, што спроба аб’яднання дзвюх камунiстычных партый — гэта спроба стварыць «партыю ўлады». Як вы пракаментуеце такое меркаванне?

— На мой погляд, гэта не зусiм карэктныя заявы. Бо КПБ неаднаразова крытыкавала ўрад, мясцовыя органы ўлады... Так, КПБ — гэта партыя, якая падтрымлiвае прэзiдэнта, усе рашэннi, якiя былi прыняты на трэцiм Усебеларускiм сходзе. Гэтая партыя першай звярнулася да Аляксандра Лукашэнкi з просьбай, каб ён вылучаў сваю кандыдатуру на трэцi тэрмiн. Але, на мой погляд, яе пераўтварэнне ў «партыю ўлады» падобную на «партыю ўлады» ў Расii — справа нерэальная.

— Ужо абвешчана, што выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў адбудуцца ў Беларусi ў студзенi 2007 года. Цi варта чакаць актыўнага ўдзелу апазiцыi ў гэтых выбарах?

— Мясцовыя Саветы зараз чакаюць з’яўлення нарматыўных дакументаў, якiя павысяць эфектыўнасць iх дзейнасцi. Яны дадуць iм больш правоў i паўнамоцтваў. Гэта вельмi добра, бо сёння Саветы, на жаль, не могуць вырашаць многiя пытаннi. Але гэта будзе ўскладаннем вялiкай адказнасцi на Саветы...

Паколькi павысiцца значнасць мясцовых Саветаў дэпутатаў, то апазiцыя, на мой погляд, будзе працаваць на гэтых выбарах, iмкнучыся заняць месцы ў гэтых больш эфектыўна працуючых мясцовых Саветах. Да таго ж апазiцыя будзе выкарыстоўваць магчымасць «раскруцiць» свае iдэi падчас перадвыбарнай кампанii.

Гэта адносiцца да той часткi апазiцыi, якая не атрымлiвае грантаў з-за мяжы, якая хоча прыйсцi да ўлады ў краiне. Яна пойдзе на гэтыя выбары. А тая апазiцыя, якая iмкнецца ўсё жыццё быць у апазiцыi i атрымлiваць за гэта грошы, на мясцовыя выбары, на мой погляд, не пойдзе.

— На што, на ваш погляд, у першую чаргу будуць звяртаць увагу выбаршчыкi падчас мясцовых выбараў: на партыйную прыналежнасць i палiтычныя погляды кандыдата цi на яго праграму па вырашэнню бытавых праблем у канкрэтным рэгiёне?

— Я ўжо 10 гадоў з’яўляюся дэпутатам. I магу сказаць, што на партыйную прыналежнасць выбаршчыкi, як правiла, не звяртаюць асаблiвай увагi. Выбаршчыкi перш за ўсё глядзяць на дзелавыя якасцi чалавека, на тое, цi здольны ён вырашаць тыя цi iншыя праблемы рэгiёна. Насельнiцтва глядзiць на тое, наколькi кандыдат блiзкi да людзей, бо дэпутат павiнен працаваць у акрузе. На жаль, i ў маёй акрузе ёсць дэпутаты мясцовых Саветаў, якiя амаль нiчога не робяць...


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наколькi ўплывовымi сёння з’яўляюцца палiтычныя партыi ў Беларусi? Цi варта чакаць у блiжэйшы час ратацыi лiдараў партый? Наколькi актыўна партыi буду
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика