21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Закон Рэспублiкi Беларусь

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Крымiнальны, Крымiнальна-працэсуальны i Крымiнальна-выканаўчы кодэксы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях удасканальвання парадку выканання пакаранняў i iншых мераў крымiнальнай адказнасцi

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 5 мая 2006 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 23 мая 2006 года

(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 16 чэрвеня.)

24. У артыкуле 54:

у частцы 1:

абзац першы выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«1. За належнае выкананне парадку i ўмоў адбывання пакарання да асуджаных да абмежавання волi з накiраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу могуць быць прыменены наступныя меры заахвочвання:»;

пункт 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«2) дазвол на правядзенне выхадных, дзяржаўных свят i святочных дзён, устаноўленых i аб’яўленых Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь непрацоўнымi, з выездам за межы папраўчай установы адкрытага тыпу;»;

дапоўнiць артыкул часткамi 11 i 12 наступнага зместу:

«11. За належнае захаванне парадку i ўмоў адбывання пакарання да асуджаных да абмежавання волi без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу могуць быць прыменены наступныя меры заахвочвання:

1) аб’яўленне падзякi;

2) дазвол на перыяд да двух месяцаў у выхадныя, дзяржаўныя святы i святочныя днi, якiя ўстаноўлены i аб’яўлены Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь непрацоўнымі, пакiдаць жыллё ў дзённы час са знаходжаннем у межах населенага пункта па месцы жыхарства;

3) дазвол на перыяд да двух месяцаў у выхадныя, дзяржаўныя святы i святочныя днi, якiя ўстаноўлены i аб’яўлены Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь непрацозными, пакiдаць жыллё са знаходжаннем у межах тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь;

4) датэрмiновае зняцце раней накладзенага пакарання.

12. Цвёрда стаўшыя на шлях выпраўлення асуджаныя да абмежавання волi з накiраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, якiя маюць пастаяннае месца жыхарства, могуць быць пераведзены па пастанове суда для адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волi без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.».

25. Артыкул 55 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 55. Адказнасць асуджаных за парушэнне парадку i ўмоў адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волi i за ўхiленне ад адбывання гэтага пакарання

1. Парушэннем парадку i ўмоў адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волi з’яўляюцца невыкананне асуджаным ускладзеных на яго абавязкаў, невыкананне Правiлаў унутранага распарадку папраўчых устаноў адкрытага тыпу, парушэнне ўстаноўленых забарон, працоўнай дысцыплiны, грамадскага парадку.

2. Да асуджаных да абмежавання волi з накiраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, якiя парушаюць парадак i ўмовы адбывання пакарання, могуць быць прыменены наступныя меры пакарання:

1) вымова;

2) пазачарговае дзяжурства па прыбiранню i добраўпарадкаванню папраўчай установы адкрытага тыпу;

3) забарона пакiдаць iнтэрнат у пэўны час сутак на тэрмiн да аднаго месяца;

4) дысцыплiнарная iзаляцыя на тэрмiн да пятнаццацi сутак з выхадам або без выхаду на працу (вучобу).

3. Да асуджаных да абмежавання волi без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, якiя парушаюць парадак i ўмовы адбывання пакарання, могуць быць прыменены наступныя меры пакарання:

1) вымова;

2) пазбаўленне дазволу, прадастаўленага ў парадку заахвочвання, пакiдаць жыллё ў выхадныя, дзяржаўныя святы i святочныя днi, якiя ўстаноўлены i аб’яўлены Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь непрацоўнымi;

3) дысцыплiнарная iзаляцыя на тэрмiн да пятнаццацi сутак з выхадам або без выхаду на працу (вучобу).

4. Дысцыплiнарная iзаляцыя заключаецца ва ўтрыманнi асуджанага:

1) да абмежавання волi з накiраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — у штрафным iзалятары папраўчай установы адкрытага тыпу, а пры адсутнасцi ў папраўчай установе адкрытага тыпу штрафнога iзалятара — у iзалятары часовага ўтрымання тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў па месцы размяшчэння папраўчай установы адкрытага тыпу на ўмовах утрымання ў штрафным iзалятары папраўчай установы адкрытага тыпу;

2) да абмежавання волi без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — у iзалятары часовага ўтрымання тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў па месцы жыхарства асуджанага на ўмовах утрымання ў штрафным iзалятары папраўчай установы адкрытага тыпу.

5. Асуджаны лiчыцца злосным парушальнiкам парадку i ўмоў адбывання пакарання, калi ён мае не менш чым тры спагнаннi за парушэнне парадку i ўмоў адбывання пакарання. Асуджанаму, якi дапусцiў злоснае парушэнне парадку i ўмоў адбывання пакарання, выносiцца афiцыйнае папярэджанне аб крымiнальнай адказнасцi за ўхiленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волi.

6. Ухiленнем ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волi з’яўляюцца:

1) непрыбыццё асуджанага да месца адбывання пакарання без уважлiвых прычын або яго самавольнае пакiданне з мэтай ухiлення ад адбывання пакарання;

2) парушэнне асуджаным парадку i ўмоў адбывання дадзенага пакарання пасля вынясення афiцыйнага папярэджання.

7. Пры непрыбыццi або невяртаннi ва ўстаноўлены тэрмiн асуджанага да месца адбывання пакарання, а таксама ў выпадку самавольнага пакiдання месца адбывання пакарання ён аб’яўляецца ў вышук i падлягае затрыманню.

8. Пры затрыманнi асуджанага да абмежавання волi з накiраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу органы ўнутраных спраў дастаўляюць яго да месца адбывання пакарання пад канвоем альбо ў суправаджэннi.

9. Пры наяўнасцi даных аб ухiленнi асуджанага ад адбывання пакарання адмiнiстрацыя папраўчай установы адкрытага тыпу, крымiнальна-выканаўчая iнспекцыя накiроўваюць у орган папярэдняга расследавання матэрыялы для ажыццяўлення крымiнальнага праследавання.

10. Затрыманне асуджанага ў выпадках, прадугледжаных часткай 7 гэтага артыкула, ажыццяўляецца органамi ўнутраных спраў або адмiнiстрацыяй папраўчай установы адкрытага тыпу з санкцыi пракурора на тэрмiн не больш за трыццаць сутак. Сродкi, затрачаныя на вышук асуджанага, спаганяюцца з яго ў судовым парадку ў даход дзяржавы.».

26. У артыкуле 56:

частку 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«2. Прымяняць меры заахвочвання i спагнання, прадугледжаныя гэтым Кодэксам, у поўным аб’ёме маюць права:

1) начальнiк папраўчай установы адкрытага тыпу — у адносiнах да асуджаных да абмежавання волi з накiраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу;

2) начальнiк органа ўнутраных спраў — у адносiнах да асуджаных да абмежавання волi без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.»;

частку 3 дапоўнiць другiм сказам наступнага зместу: «Прымяняць меры заахвочвання ў поўным аб’ёме i меры спагнання, указаныя ў пунктах 1 i 2 часткi 3 артыкула 55 гэтага Кодэкса, маюць права намеснiкi начальнiка органа ўнутраных спраў, начальнiк крымiнальна-выканаўчай iнспекцыi.»;

пункты 1 i 2 часткi 6 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«1) аднаго месяца з дня накладання спагнанняў, указаных у пунктах 1 i 2 часткi 2 i пунктах 1 i 2 часткi 3 артыкула 55 гэтага Кодэкса;

2) трох месяцаў з дня адбывання мераў спагнання, указаных у пунктах 3 i 4 часткi 2 i пункце 3 часткi 3 артыкула 55 гэтага Кодэкса;»;

дапоўнiць артыкул часткамi 9 i 10 наступнага зместу:

«9. Датэрмiнова знiмаць спагнаннi з асуджанага маюць права службовыя асобы, якiя наклалi спагнаннi, а таксама вышэйстаячыя службовыя асобы.

10. Асуджаны лiчыцца не маючым спагнанняў, калi на працягу аднаго года з дня накладання апошняга спагнання ён не быў падвергнуты новаму спагнанню.».

27. Артыкул 57 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 57. Нагляд за асуджанымi да абмежавання волi i меры папярэджвання парушэнняў устаноўленага парадку адбывання гэтага пакарання

1. Нагляд за асуджанымi да абмежавання волi заключаецца ў кантролi за iмi па месцы iх жыхарства, працы (вучобы). Нагляд за асуджанымi, якiя адбываюць пакаранне з накiраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, ажыццяўляе адмiнiстрацыя гэтай установы, а за асуджанымi да абмежавання волi без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — крымiнальна-выканаўчая iнспекцыя i ўпаўнаважаныя супрацоўнiкi iншых службаў органаў унутраных спраў. Парадак ажыццяўлення нагляду за асуджанымi да абмежавання волi з накiраваннем i без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу вызначаецца Мiнiстэрствам унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь.

2. У выпадку парушэння асуджаным да абмежавання волi з накiраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу парадку i ўмоў адбывання пакарання i неабходнасцi папярэджвання ўчынення iм iншых правапарушэнняў ён можа быць змешчаны не больш чым на дваццаць чатыры гадзiны ў штрафны iзалятар папраўчай установы адкрытага тыпу, а пры адсутнасцi ва ўстанове штрафнога iзалятара — у iзалятар часовага ўтрымання тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў па месцы знаходжання папраўчай установы адкрытага тыпу да вырашэння пытання аб прымяненнi да яго меры спагнання.

3. У выпадку парушэння асуджаным да абмежавання волi без накiравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу парадку i ўмоў адбывання пакарання ён можа быць затрыманы для высвятлення акалiчнасцяў парушэння на тэрмiн да трох гадзiн, а пры неабходнасцi папярэджвання ўчынення iм iншых правапарушэнняў — да дваццацi чатырох гадзiн па пастанове начальнiка органа ўнутраных спраў, яго намеснiка, а пры iх адсутнасцi — па пастанове дзяжурнага па органу ўнутраных спраў да вырашэння пытання аб прымяненнi да яго меры спагнання. У выпадку затрымання на тэрмiн больш за тры гадзiны ён змяшчаецца ў iзалятар часовага ўтрымання.».

28. Частку 1 артыкула 58 дапоўнiць другiм сказам наступнага зместу: «Арыштныя дамы могуць размяшчацца на ахоўных тэрыторыях устаноў крымiнальна-выканаўчай сiстэмы.».

29. Артыкул 59 дапоўнiць часткамi 7 i 8 наступнага зместу:

«7. Адмiнiстрацыя арыштнага дома праводзiць з асуджанымi да арышту выхаваўчую работу i ўстанаўлiвае ступень выпраўлення асуджанага на падставе ўсебаковай ацэнкi асобы асуджанага i яго паводзiнаў у перыяд адбывання пакарання.

8. Прымяненне фiзiчнай сiлы, спецыяльных сродкаў, агнястрэльнай зброi ў адносiнах да асуджаных да арышту ажыццяўляецца па падставах i ў парадку, прадугледжаных артыкуламi 77—80 гэтага Кодэкса.».

30. У артыкуле 60 словы «не больш за чатыры гадзiны ў тыдзень без аплаты» замянiць словамi «да дзесяцi гадзiн на тыдзень, але не больш за дзве гадзiны ў дзень без аплаты».

31. У артыкуле 64:

часткi 2—5 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«2. Асуджаныя, якiя дасягнулi васемнаццацiгадовага ўзросту, адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi ў папраўчых калонiях, якiя падраздзяляюцца на:

1) папраўчыя калонii-пасяленнi;

2) папраўчыя калонii для асоб, якiя ўпершыню адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi;

3) папраўчыя калонii для асоб, якiя раней адбывалi пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi;

4) папраўчыя калонii асобага рэжыму.

3. У папраўчых калонiях-пасяленнях адбываюць пакаранне:

1) асуджаныя за злачынствы, учыненыя па неасцярожнасцi, да пазбаўлення волi з адбываннем пакарання ў папраўчай калонii ва ўмовах пасялення;

2) асуджаныя, якiя цвёрда сталi на шлях выпраўлення i пераведзены з папраўчых калонiй для асоб, якiя ўпершыню адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi, i папраўчых калонiй для асоб, якiя раней адбывалi пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi, у парадку, устаноўленым часткай 3 артыкула 69 гэтага Кодэкса. У адной папраўчай калонii-пасяленнi не могуць утрымлiвацца асуджаныя за злачынствы, учыненыя па неасцярожнасцi, да пазбаўлення волi з адбываннем пакарання ў папраўчай калонii ва ўмовах пасялення i асуджаныя, якiя цвёрда сталi на шлях выпраўлення i пераведзены з папраўчых калонiй для асоб, якiя раней адбывалi пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi.

4. У папраўчых калонiях для асоб, якiя ўпершыню адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi, адбываюць пакаранне раней не адбываўшыя пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi:

1) мужчыны, якiя асуджаны да пазбаўлення волi з адбываннем пакарання ў папраўчай калонii ва ўмовах агульнага i ўзмоцненага рэжымаў;

2) жанчыны, якiя асуджаны да пазбаўлення волi з адбываннем пакарання ў папраўчай калонii ва ўмовах агульнага рэжыму;

3) мужчыны i жанчыны, якiя асуджаны да пазбаўлення волi з адбываннем пакарання ў папраўчай калонii ва ўмовах строгага рэжыму, у адносiнах да якiх пакаранне прызначана ў адпаведнасцi з часткай 6 артыкула 57 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь.

5. У папраўчых калонiях для асоб, якiя раней адбывалi пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi, адбываюць пакаранне раней адбываўшыя пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi:

1) мужчыны, якiя асуджаны да пазбаўлення волi з адбываннем пакарання ў папраўчай калонii ва ўмовах агульнага, узмоцненага i строгага рэжымаў;

2) жанчыны, якiя асуджаны да пазбаўлення волi з адбываннем пакарання ў папраўчай калонii ва ўмовах агульнага i строгага рэжымаў.»;

частку 6 выключыць.

32. У артыкуле 65:

у частцы 2 словы «калонii-пасяленнi для асоб, якiя ўчынiлi злачынства па неасцярожнасцi,» замянiць словамi «калонii ва ўмовах пасялення»;

у частцы 7:

першы сказ пасля слова «пакарання» дапоўнiць словамi «асуджанага да пазбаўлення волi з адбываннем пакарання ў папраўчай калонii ва ўмовах пасялення»;

у другiм сказе словы «агульнага, узмоцненага i строгага рэжымаў» замянiць словамi «для асоб, якiя ўпершыню адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi, або папраўчай калонii для асоб, якiя раней адбывалi пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi».

33. У частцы 2 артыкула 66:

слова «дарослых» замянiць словам «паўналетнiх»;

пасля слоў «ВIЧ-iнфiцыраваныя» дапоўнiць частку словамi «, хворыя на СНIД».

34. У артыкуле 67:

у частцы 1 словы «агульнага рэжыму» замянiць словамi «ва ўмовах агульнага рэжыму», словы «узмоцненага рэжыму» замянiць словамi «ва ўмовах узмоцненага рэжыму»;

у частцы 3 словы «, устаноўленых для калонiй таго вiду рэжыму» замянiць словамi «таго рэжыму».

35. У частцы 2 артыкула 68 словы «агульнага, узмоцненага, строгага i асобага рэжымаў» замянiць словамi «для асоб, якiя ўпершыню адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi, папраўчых калонiях для асоб, якiя раней адбывалi пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi, папраўчых калонiях асобага рэжыму».

36. У артыкуле 69:

назву артыкула дапоўнiць словамi «i ўмоў рэжыму»;

частку 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«У залежнасцi ад паводзiнаў i адносiнаў да працы асуджаных да пазбаўлення волi iм могуць быць зменены вiд папраўчай установы i ўмовы рэжыму.»;

пункт 2 часткi 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«2) з папраўчай калонii асобага рэжыму ў папраўчую калонiю для асоб, якiя раней адбывалi пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi, з адбываннем пакарання ва ўмовах строгага рэжыму — пасля адбыцця не менш за палову тэрмiну пакарання, прызначанага па прыгавору суда.»;

у абзацы першым часткi 3 словы «агульнага, узмоцненага i строгага рэжымаў» замянiць словамi «для асоб, якiя ўпершыню адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi, i папраўчых калонiй для асоб, якiя раней адбывалi пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi,»;

пункт 4 часткi 4 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«4) якiм прызначаны прымусовыя меры бяспекi i лячэння, хворым на адкрытую форму туберкулёзу, ВIЧ-iнфiцыраваным, хворым на СНIД або не прайшоўшым поўнага курса лячэння венерычнага захворвання;»;

у частцы 5:

пункты 1—3 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«1) з папраўчай калонii-пасялення ў папраўчую калонiю таго вiду i ва ўмовах таго рэжыму, якiя былi раней вызначаны судом;

2) з папраўчай калонii-пасялення, у якую яны былi накiраваны па прыгавору суда, у папраўчую калонiю для асоб, якiя ўпершыню адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi, або папраўчую калонiю для асоб, якiя раней адбывалi пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi, з адбываннем пакарання ва ўмовах агульнага рэжыму;

3) з папраўчай калонii для асоб, якiя ўпершыню адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi, i папраўчай калонii для асоб, якiя раней адбывалi пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi, у турму на тэрмiн не больш за тры гады з адбываннем астатняга тэрмiну пакарання ў папраўчай калонii ва ўмовах таго рэжыму, якi быў вызначаны па прыгавору суда.»;

частку 6 пасля слоў «вiду папраўчай установы» дапоўнiць словамi «i ўмоў рэжыму».

37. У артыкуле 71:

у частцы 1 слова «дарослых» замянiць словам «паўналетнiх»;

дапоўнiць артыкул часткай 11 наступнага зместу:

«11. Асобна ў папраўчай калонii-пасяленнi адбываюць пакаранне асуджаныя да пазбаўлення волi ва ўмовах пасялення, а таксама асуджаныя, якiя цвёрда сталi на шлях выпраўлення i пераведзены з папраўчых калонiй для асоб, якiя ўпершыню адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi, у парадку, прадугледжаным часткай 3 артыкула 69 гэтага Кодэкса.»;

у частцы 2 словы «калонiях агульнага i строгага рэжымаў» замянiць словамi «папраўчых калонiях для асоб, якiя ўпершыню адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi, i папраўчых калонiях для асоб, якiя раней адбывалi пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi».

38. Частку 2 артыкула 72 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«2. Перавод асуджанага для далейшага адбывання пакарання з адной папраўчай калонii ў iншую таго ж вiду або з адной турмы ў iншую дапускаецца ў выпадку хваробы асуджанага, пры рэарганiзацыi або лiквiдацыi папраўчай установы, для атрымання асуджаным сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыi на тэрыторыi папраўчай установы пры ўмове паспяховай здачы ўступных экзаменаў, а таксама пры выключных абставiнах, якiя перашкаджаюць далейшаму знаходжанню асуджанага ў гэтай папраўчай установе. Парадак пераводу асуджаных вызначаецца Мiнiстэрствам унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь.».

39. У частцы 1 артыкула 81 словы «агульнага, узмоцненага i строгага рэжымаў» замянiць словамi «для асоб, якiя ўпершыню адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi, i папраўчых калонiях для асоб, якiя раней адбывалi пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi,».

40. Частку 4 артыкула 89 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«4. Асуджанаму дазваляецца мець пры сабе не больш за пяць кнiг i часопiсаў, не лiчачы падручнiкаў, неабходных для атрымання агульнай базавай, агульнай сярэдняй, прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi i прафесiйнай падрыхтоўкi.».

41. У артыкуле 90:

частку 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«1. Асуджаным за злачынствы, якiя не ўяўляюць вялiкай грамадскай бяспекi, менш цяжкiя злачынствы, упершыню асуджаным за цяжкiя злачынствы, якiя адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi ў папраўчых калонiях, якiя цвёрда сталi на шлях выпраўлення, пасля адбыцця не менш як адной трэцi тэрмiну пакарання можа быць дазволена перамяшчэнне без канвою або суправаджэння за межамi папраўчай установы, калi гэта неабходна па характару выконваемай iмi работы.»;

частку 3 пасля слоў «ВIЧ-iнфiцыраваных» дапоўнiць словамi «, хворых на СНIД».

42. У артыкуле 91 слова «калонii» замянiць словамi «папраўчай калонii».

43. У артыкуле 92:

у частцы 1 словы «агульнага рэжыму» замянiць словамi «для асоб, якiя ўпершыню адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi, i папраўчых калонiях для асоб, якiя раней адбывалi пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi, ва ўмовах агульнага рэжыму»;

у частцы 3 словы «дзiцячым доме» замянiць словамi «дзiцячай iнтэрнацкай установе»;

частку 4 пасля слоў «ВIЧ-iнфiцыраваным» дапоўнiць словамi «, хворым на СНIД»;

дапоўнiць артыкул часткай 91 наступнага зместу:

«91. Пры захворваннi падчас выезду i неабходнасцi шпiталiзацыi асуджаны, яго блiзкiя родныя або iншыя асобы неадкладна паведамляюць аб гэтым адмiнiстрацыi папраўчай установы, дзе асуджаны адбывае пакаранне, а таксама орган унутраных спраў па месцы знаходжання асуджанага. Пасля заканчэння лячэння i выпiскi асуджаны ва ўстаноўленым парадку вяртаецца да месца адбывання пакарання.».

44. Частку 4 артыкула 93 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«4. Выплата пенсiй асуджаным ажыццяўляецца органамi па працы i сацыяльнай абароне па месцы знаходжання папраўчай установы шляхам пералiчэння належных сум пенсiй на асабовыя рахункi асуджаных.».

45. У артыкуле 94:

у частцы 1 словы «Мiнiстэрствам унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь» замянiць словамi «Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь»;

частку 3 дапоўнiць словамi «па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь»;

дапоўнiць артыкул часткай 7 наступнага зместу:

«7. Для паляпшэння жыллёва-бытавых умоў асуджаных, набыцця прадметаў культурнага i фiзкультурна-спартыўнага прызначэння, а таксама аказання матэрыяльнай дапамогi асуджаным у папраўчых установах могуць выкарыстоўвацца грашовыя сродкi i iншая маёмасць, якiя перадаюцца бязвыплатна асуджанымi i iншымi фiзiчнымi асобамi папраўчай установе. Улiк i выкарыстанне ўказаных сродкаў ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь. Папраўчымi ўстановамi можа выкарыстоўвацца бязвыплатная (спонсарская) дапамога, якая прадастаўляецца юрыдычнымi асобамi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi ў парадку, устаноўленым актамi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб прадастаўленнi i выкарыстаннi бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогi.».

46. З часткi 3 артыкула 99 слова «агульны» выключыць.

47. Частку 2 артыкула 102 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«2. Пакрыццё асуджанымi расходаў па iх утрыманню ажыццяўляецца пасля вылiчэння падаходнага падатку, абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь, алiментаў на ўтрыманне непаўналетнiх дзяцей, сродкаў на пакрыццё расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi. Вылiчэннi па выканаўчых дакументах ажыццяўляюцца з астатняй сумы ў парадку, прадугледжаным Грамадзянскiм працэсуальным кодэксам Рэспублiкi Беларусь.».

48. У артыкуле 109:

частку 1 пасля слова «установах» дапоўнiць словам «агульную», пасля слова «атрымання» дапоўнiць словам «агульнай»;

у частцы 2 словы «базавую або» замянiць словамi «агульную базавую i (або) агульную»;

у частцы 4 словы «базавай i» замянiць словамi «агульнай базавай i (або) агульнай»;

у частцы 5 словы «адукацыйных устаноў» замянiць словамi «устаноў адукацыi»;

дапоўнiць артыкул часткай 61 наступнага зместу:

«61. Асуджаныя да пазбаўлення волi могуць навучацца завочна ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi пры яе арганiзацыi на тэрыторыi папраўчых устаноў.»;

у частцы 7 словы «базавай i сярэдняй адукацыi» замянiць словамi «агульнай базавай, агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi», словы «адукацыйных устаноў у папраўчых установах» замянiць словамi «устаноў адукацыi на тэрыторыi папраўчых устаноў».

49. У частцы 3 артыкула 110 словы «i святочных дзён» замянiць словамi «, дзяржаўных свят i святочных дзён, якiя ўстаноўлены i аб’яўлены Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь непрацоўнымi».

50. У частцы 2 артыкула 111:

пункт 3 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«3) трох месяцаў з дня адбыцця меры спагнання, указанай у пункце 6 часткi 1 артыкула 112 гэтага Кодэкса;»;

дапоўнiць частку пунктам 4 наступнага зместу:

«4) шасцi месяцаў з дня адбыцця мераў спагнання, указаных у пункце 7 часткi 1 артыкула 112 гэтага Кодэкса.».

51. У пункце 7 часткi 1 артыкула 112 словы «агульнага, узмоцненага i строгага рэжымаў» замянiць словамi «для асоб, якiя ўпершыню адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi, папраўчых калонiях для асоб, якiя раней адбывалi пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi», словы «калонiй асобага», «калонiях асобага» замянiць адпаведна словамi «папраўчых калонiй асобага», «папраўчых калонiях асобага».

52. У артыкуле 113:

частку 1 дапоўнiць чацвёртым сказам наступнага зместу: «За некалькi парушэнняў, учыненых адначасова або на працягу адных сутак, можа накладацца адно спагнанне.»;

частку 12 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«12. Асуджаны лiчыцца не маючым спагнанняў, калi на працягу аднаго года з дня накладання апошняга спагнарання ён не быў падвергнуты новаму спагнанню.».

53. У частцы 5 артыкула 114 словы «агульнага, узмоцненага i строгага рэжымаў» замянiць словамi «для асоб, якiя ўпершыню адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi, папраўчых калонiй для асоб, якiя раней адбывалi пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi,», словы «калонii асобага» замянiць словамi «папраўчых калонiй асобага».

54. У артыкуле 116:

частку 4 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«4. Цвёрда стаўшым на шлях выпраўлення можа быць прызнаны асуджаны, калi на працягу шасцi месяцаў, а калi гэты тэрмiн перавышае адну чвэрць тэрмiну пакарання, то на працягу адной чвэрцi тэрмiну пакарання, яго паводзiны адпавядаюць умовам, указаным у частцы 3 гэтага артыкула, i пры гэтым ён праяўляе карысную iнiцыятыву пры ўдзеле ў рабоце самадзейных арганiзацый i iншай грамадска карыснай дзейнасцi.»;

дапоўнiць артыкул часткамi 51 i 52 наступнага зместу:

«51. У адносiнах да асуджанага, якi прызнаваўся злосным парушальнiкам устаноўленага парадку адбывання пакарання ў адпаведнасцi з часткай 2 артыкула 117 гэтага Кодэкса, тэрмiн адпаведнасцi паводзiнаў умовам, указаным у частках 4 i 5 гэтага артыкула, вылiчваецца з дня заканчэння тэрмiну, указанага ў частцы 2 артыкула 117 гэтага Кодэкса, або з дня вынясення пастановы аб спыненнi прызнання асуджанага злосным парушальнiкам устаноўленага парадку адбывання пакарання.

52. У тэрмiн адпаведнасцi паводзiнаў асуджанага ўмовам, указаным у частцы 5 гэтага артыкула, можа залiчвацца тэрмiн утрымання пад вартай, калi судом прызнана наяўнасць змякчаючых адказнасць акалiчнасцяў, указаных у пунктах 1—3 часткi 1 артыкула 63 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, або калi асуджаны ў перыяд зняволення не меў спагнанняў.».

55. Артыкул 117 дапоўнiць часткамi 3 i 4 наступнага зместу:

«3. Тэрмiн, на працягу якога асуджаны прызнаецца злосным парушальнiкам устаноўленага парадку адбывання пакарання ў адпаведнасцi з часткай 2 гэтага артыкула, вылiчваецца з дня ўступлення ў законную сiлу:

1) пастановы суда аб пераводзе асуджанага з папраўчай калонii-пасялення ў папраўчую калонiю ў парадку, прадугледжаным часткай 5 артыкула 69 гэтага Кодэкса;

2) прыгавору суда ў адносiнах да асуджанага да пазбаўлення волi за наўмыснае злачынства, учыненае ў перыяд адбывання пакарання або на працягу неадбытай часткi тэрмiну пакарання.

4. Калi на працягу шасцi месяцаў адбывання пакарання ў папраўчай установе паводзiны асуджанага адпавядаюць умовам часткi 3 артыкула 116 гэтага Кодэкса i пры гэтым ён праяўляе карысную iнiцыятыву пры ўдзеле ў рабоце самадзейных арганiзацый i iншай грамадска карыснай дзейнасцi, то пасля заканчэння ўказанага тэрмiну пастановай начальнiка папраўчай установы можа быць спынена прызнанне асуджанага злосным парушальнiкам устаноўленага парадку адбывання пакарання.».

56. Назву главы 15 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Глава 15

Асаблiвасцi выканання пакарання ў выглядзе пазбаўлення волi ў папраўчых установах розных вiдаў i ва ўмовах розных рэжымаў».

57. У артыкуле 118:

назву артыкула выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 118. Адбыванне пакарання ў выглядзе пазбаўлення волi ў папраўчай калонii ва ўмовах агульнага рэжыму»;

абзац першы часткi 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«1. Асуджаныя да пазбаўлення волi з адбываннем пакарання ў папраўчай калонii ва ўмовах агульнага рэжыму маюць права:»;

абзац першы часткi 2 пасля слова «волi» дапоўнiць словамi «з адбываннем пакарання ў папраўчай калонii ва ўмовах агульнага рэжыму».

58. У артыкуле 119:

назву артыкула выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 119. Адбыванне пакарання ў выглядзе пазбаўлення волi ў папраўчай калонii ва ўмовах узмоцненага рэжыму»;

абзац першы часткi 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«1. Асуджаныя да пазбаўлення волi з адбываннем пакарання ў папраўчай калонii ва ўмовах узмоцненага рэжыму маюць права:»;

абзац першы часткi 2 пасля слова «волi» дапоўнiць словамi «з адбываннем пакарання ў папраўчай калонii ва ўмовах узмоцненага рэжыму».

59. У артыкуле 120:

назву артыкула выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 120. Адбыванне пакарання ў выглядзе пазбаўлення волi ў папраўчай калонii ва ўмовах строгага рэжыму»;

абзац першы часткi 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«1. Асуджаныя да пазбаўлення волi з адбываннем пакарання ў папраўчай калонii ва ўмовах строгага рэжыму маюць права:»;

абзац першы часткi 2 пасля слова «Асуджаным» дапоўнiць словамi «да пазбаўлення волi з адбываннем пакарання ў папраўчай калонii ва ўмовах строгага рэжыму».

60. У артыкуле 121:

назву артыкула выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 121. Адбыванне пакарання ў выглядзе пазбаўлення волi ў папраўчай калонii ва ўмовах асобага рэжыму»;

абзац першы часткi 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«1. Асуджаныя да пазбаўлення волi з адбываннем пакарання ў папраўчай калонii ва ўмовах асобага рэжыму маюць права:»;

абзац першы часткi 2 i частку 3 пасля слова «Асуджаным» дапоўнiць словамi «да пазбаўлення волi з адбываннем пакарання ў папраўчай калонii ва ўмовах асобага рэжыму».

61. У артыкуле 122:

назву артыкула выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 122. Адбыванне пакарання ў выглядзе пазбаўлення волi ў папраўчай калонii ва ўмовах пасялення»;

частку 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«1. Асуджаныя да пазбаўлення волi з адбываннем пакарання ў папраўчай калонii ва ўмовах пасялення ўтрымлiваюцца на адных i тых жа ўмовах.»;

у частцы 3:

абзац першы выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«3. Асуджаныя да пазбаўлення волi з адбываннем пакарання ў папраўчай калонii ва ўмовах пасялення:»;

пункт 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«2) пражываюць, як правiла, у спецыяльна прызначаных для iх iнтэрнатах. Асуджаным, якiя не дапускаюць парушэнняў устаноўленага парадку адбывання пакарання i маюць сем’i, пастановай начальнiка папраўчай калонii-пасялення можа быць дазволена пражыванне са сваiмi сем’ямi ў жылым памяшканнi, якое належыць iм на праве ўласнасцi або якое яны займаюць па дагавору найму (паднайму) жылога памяшкання на тэрыторыi папраўчай калонii-пасялення або за яе межамi. Гэтыя асуджаныя абавязаны з’яўляцца для рэгiстрацыi ў папраўчую калонiю-пасяленне да чатырох разоў у месяц. Перыядычнасць рэгiстрацыi ўстанаўлiваецца пастановай начальнiка папраўчай калонii-пасялення. Жылыя памяшканнi, у якiх пражываюць асуджаныя, могуць наведваць у любы час прадстаўнiкi адмiнiстрацыi папраўчай калонii-пасялення. Асуджаныя, якiя пражываюць у жылым памяшканнi, якое належыць iм на праве ўласнасцi або якое яны займаюць па дагавору найму (паднайму) жылога памяшкання, абавязаны ў вольны ад работы (вучобы) час пастаянна знаходзiцца ў сваiм жыллi або на прысядзiбнай тэрыторыi, не адыходзячы ад жылля далей за адлегласць, вызначаную адмiнiстрацыяй папраўчай калонii-пасялення, а з дзевятнаццацi да шасцi гадзiн — толькi ў сваiм жыллi. Калi рэжым рабочага часу або расклад заняткаў асуджанага не дазваляюць яму знаходзiцца ва ўказаны час у сваiм жыллi, адмiнiстрацыяй папраўчай калонii-пасялення ўстанаўлiваецца iншы час пастаяннага знаходжання асуджанага ў сваiм жыллi. Час выхаду асуджанага за межы адлегласцi ад жылля, вызначанай адмiнiстрацыяй папраўчай калонii-пасялення, на працу (вучобу) устанаўлiваецца на аснове рэжыму рабочага часу цi раскладу заняткаў i часу, неабходнага на дарогу. Выхад асуджанага за межы ўказанай адлегласцi для наведвання арганiзацый аховы здароўя, сувязi, гандлю, бытавога абслугоўвання i iншых арганiзацый дапускаецца толькi ў межах населенага пункта да дзвюх гадзiн у дзень у час, устаноўлены адмiнiстрацыяй папраўчай калонii-пасялення. Асуджаным забараняецца наведванне месцаў правядзення спартыўных i iншых вiдовiшчных мерапрыемстваў, iгорных устаноў, а таксама гандлёвых аб’ектаў, дзе ажыццяўляецца распiццё алкагольных напояў, жыллё iншых асоб;»;

абзац першы часткi 4 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«4. Асуджаныя да пазбаўлення волi з адбываннем пакарання ў папраўчай калонii ва ўмовах пасялення маюць права:»;

у пункце 2 часткi 6 слова «спiртныя» замянiць словам «алкагольныя»;

у частцы 7 словы «у папраўчых калонiях-пасяленнях» замянiць словамi «да пазбаўлення волi з адбываннем пакарання ў папраўчай калонii ва ўмовах пасялення»;

у частцы 8 словы «, якiя адбываюць пакаранне ў папраўчых калонiях-пасяленнях,» замянiць словамi «да пазбаўлення волi з адбываннем пакарання ў папраўчай калонii ва ўмовах пасялення», словы «навучальных установах» замянiць словамi «установах адукацыi».

62. У частцы 1 артыкула 124 словы «агульнага, узмоцненага, строгага i асобага рэжымаў» замянiць словамi «для асоб, якiя ўпершыню адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi, папраўчых калонiях для асоб, якiя раней адбывалi пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi, i папраўчых калонiях асобага рэжыму».

63. У частках 1 i 3 артыкула 133 словы «агульнага рэжыму» замянiць словамi «для асоб, якiя ўпершыню адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi, з адбываннем пакарання ва ўмовах агульнага рэжыму».

64. Часткi 1 i 2 артыкула 134 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«1. У мэтах выпраўлення асуджаных i падрыхтоўкi iх да самастойнага жыцця ў выхаваўчай калонii арганiзоўваецца адзiны вучэбна-выхаваўчы працэс, якi прадугледжвае спалучэнне выхаваўчай работы з атрыманнем агульнай базавай, агульнай сярэдняй, прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi i ажыццяўленнем прафесiйнай падрыхтоўкi.

2. Агульная базавая, агульная сярэдняя, прафесiйна-тэхнiчная адукацыя i прафесiйная падрыхтоўка ажыццяўляюцца на базе ўстаноў адукацыi, якiя знаходзяцца на тэрыторыi выхаваўчых калонiй або прадпрыемстваў выхаваўчых калонiй.».

65. Частку 1 артыкула 181 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«1. У выпадку ўхiлення асуджанага ад выканання ўскладзеных на яго абавязкаў або парушэння грамадскага парадку, за якое да яго была прыменена мера адмiнiстрацыйнага спагнання, крымiнальна-выканаўчая iнспекцыя выносiць асуджанаму афiцыйнае папярэджанне.».

66. Частку 3 артыкула 187 пасля слоў «здзейсненаму ўчынку,» дапоўнiць словамi «выказваемыя iм гарантыi правапаслухмянага ладу жыцця пасля вызвалення,».

67. У частцы 3 артыкула 190 словы «дзiцячы дом» замянiць словамi «дзiцячая iнтэрнацкая ўстанова».

68. У артыкуле 191:

у частцы 2 словы «або святочны дзень, якi з’яўляецца непрацоўным днём» замянiць словамi «i святочны дзень, якiя ўстаноўлены i аб’яўлены Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь непрацоўнымi»;

другi сказ часткi 6 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: «Вызваленаму пiсьмова паведамляецца аб спыненнi адбывання пакарання i зняццi з улiку ў крымiнальна-выканаўчай iнспекцыi.».

69. У частцы 3 артыкула 192 словы «сацыяльнай абароны ў дамы iнвалiдаў i састарэлых» замянiць словамi «па працы i сацыяльнай абароне ў дамы-iнтэрнаты для састарэлых i iнвалiдаў».

70. Часткi 2 i 3 артыкула 193 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«2. Пры адсутнасцi неабходных па сезону адзення, абутку i сродкаў на iх набыццё вызваленыя ад пакарання забяспечваюцца адзеннем i абуткам бясплатна, а таксама iм можа быць выдадзена аднаразовая грашовая дапамога за кошт сродкаў, што выдзяляюцца з рэспублiканскага бюджэту на фiнансаванне органаў i ўстаноў крымiнальна-выканаўчай сiстэмы, i iншых крынiц у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

3. Забеспячэнне харчаваннем, адзеннем, абуткам, выдача аднаразовай дапамогi, а таксама аплата праезду вызваленых ад пакарання ажыццяўляюцца ў парадку i памерах, што ўстанаўлiваюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.».

Артыкул 4. Устанавiць, што асобы, якiм да ўступлення ў сiлу гэтага Закона па прыгавору (пастанове) суда, а таксама ў парадку пераводу адбыванне пакарання ў выглядзе пазбаўлення волi прызначана:

у папраўчай калонii-пасяленнi для асоб, якiя ўчынiлi злачынствы па неасцярожнасцi, — адбываюць пакаранне ў папраўчай калонii-пасяленнi;

у папраўчай калонii агульнага, узмоцненага i строгага рэжымаў, — адбываюць пакаранне ў папраўчых калонiях для асоб, якiя ўпершыню адбываюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi, i папраўчых калонiях для асоб, якiя раней адбывалi пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi, ва ўмовах адпаведна агульнага, узмоцненага i строгага рэжымаў.

Артыкул 5. Гэты Закон уступае ў сiлу праз тры месяцы пасля яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем гэтага артыкула i артыкула 6, якiя ўступаюць у сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона.

Артыкул 6. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн пасля афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона:

вызначыць падставы i парадак ажыццяўлення грамадскiмi аб’яднаннямi кантролю за дзейнасцю органаў i ўстаноў, якiя ажыццяўляюць пакаранне i iншыя меры крымiнальнай адказнасцi;

прывесцi рашэннi Урада Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

забяспечыць перагляд i адмену рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, падпарадкаванымi Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, iх нарматыўных прававых актаў, якiя супярэчаць гэтаму Закону;

прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

9 чэрвеня 2006 года, г. Мiнск.

№ 122-З


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Крымiнальны, Крымiнальна-працэсуальны i Крымiнальна-выканаўчы кодэксы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях удасканал
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика