21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Воiн-вызвалiцель застаецца ў Талiне

Помнiк воiну-вызвалiцелю Талiна ад гiтлераўскай акупацыi застанецца на ранейшым месцы — у цэнтры горада, дзе ён быў устаноўлены ў 1947 годзе. Такое рашэнне прынялi дэпутаты Талiнскага гарадскога сходу, разгледзеўшы патрабаванне аб дэмантажы i пераносе манумента. Праект аб пераносе помнiка прапанавала фракцыя апазiцыйнай нацыянал-радыкальнай партыi «Iсамаалiйт».

Канфлiктная сiтуацыя вакол помнiка ўзнiкла 20 мая, калi нацыянал-радыкальныя арганiзацыi правялi побач з манументам несанкцыянаваны мiтынг з патрабаваннем аб яго зносе. Пазней вандалы двойчы апаганiлi манумент. З 26 мая подступы да помнiка былi перакрыты палiцыяй.

Прыхiльнiкаў зносу помнiка падтрымлiвае прэм’ер-мiнiстр Эстонii Андрус Ансiп, якi заявiў, што «сiмвалам савецкай улады i акупацыi не месца ў цэнтры Талiна». Аднак, сам помнiк, а таксама зямля, на якой ён стаiць, належаць гораду. I ўрад не можа распараджацца на гэтай тэрыторыi.

IРАН ВЫВУЧАЕ ПРАПАНОВУ «ШАСЦЁРКI»

Прэзiдэнт Iрана Махмуд Ахмадзi Нежад назваў пакет прапаноў «шасцёркi» «крокам наперад» па шляху ўрэгулявання ядзернай праблемы. Падчас выступлення на прэс-канферэнцыi на самiце ШАС у Шанхаi, ён паведамiў: «Мы ўважлiва вывучаем прапанаваны пакет «шасцёркi» i ў патрэбны час дадзiм адказ на гэтыя прапановы».

Прэзiдэнт Iрана заявiў, што яго краiна не iмкнецца стварыць ядзерную зброю i аддае перавагу дыялогу, а не нагнятанню напружанасцi. Таксама, паводле яго слоў, Iран не хвалюецца з нагоды магчымасцi атак Iзраiля на iранскiя ядзерныя аб’екты.

Мiж тым мiнiстр абароны Iрана напярэдаднi заявiў, што яго краiна будзе «выкарыстоўваць магчымасцi ядзернай абароны», калi «ўзнiкне пагроза з боку любой дзяржавы», пiша The Jerusalem Post.

БРЫТАНСКIЯ, АЎСТРАЛIЙСКIЯ I ЯПОНСКIЯ ВОЙСКI ПАКIНУЦЬ ПАЎДНЁВЫ IРАК

Брытанскiя, аўстралiйскiя i японскiя войскi на наступным тыднi перададуць ураду Iрака ўсю паўнату адказнасцi за забеспячэнне бяспекi i парадку на поўднi краiны. У хуткiм часе пасля гэтага яны будуць выведзены адтуль, паведамляе японскае агенцтва Kyodo.

20 чэрвеня будзе зроблена аб’ява аб перадачы адказнасцi за бяспеку на поўднi Iрака ўраду гэтай краiны. У той жа дзень Лондан паведамiць пра вывад сваiх войскаў з рэгiёна. Адпаведныя заявы Токiо i Канберы прагучаць 21 чэрвеня.

ЦIМАШЭНКА НЕ ПА ДАРОЗЕ З ПАРТЫЯЙ РЭГIЁНАЎ

Лiдары прапрэзiдэнцкага блока «Наша Украiна» Юрый Еханураў i Раман Бяссмертны прапанавалi дзвюм iншым «аранжавым сiлам» у парламенце — блоку Юлii Цiмашэнка i Сацпартыi — увайсцi ў шырокую каалiцыю з удзелам Партыi рэгiёнаў. Сама Цiмашэнка на такую прапанову адказала катэгарычнай адмовай.

Мiж тым прапрэзiдэнцкая «Наша Украiна» i Партыя рэгiёнаў, на чале з былым прэм’ерам Вiктарам Януковiчам ушчыльную падышлi да стварэння каалiцыi. Прынамсi, апошнi прагназуе падпiсанне каалiцыйнага пагаднення з «Нашай Украiнай» у аўторак, 20 чэрвеня.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Воiн-вызвалiцель застаецца ў Талiне
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика