Пры жаданнi — поўны кошт
Сяргей ГРЫБ
Адпачынак-2006 Як чакаецца, сёлета ў санаторыях Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны змогуць адпачыць звыш 10 тыс. ветэранаў i iнвалiдаў. Пры гэтым каля 2,7 тыс. з iх атрымаюць пуцёўкi непасрэдна ў летнi перыяд.Варта нагадаць, што зараз у сiстэме Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны працуюць 4 здраўнiцы для ветэранаў вайны, працы i iнвалiдаў, да таго ж кожная з iх мае свой профiль. У прыватнасцi, санаторый «Бярэзiна» ў г. Барысаве (300 месцаў) спецыялiзуецца на лячэннi сардэчна-сасудзiстых захворванняў, «Белая вежа» ў Камянецкiм раёне (108 месцаў) — на лячэннi сiстэмы кровазвароту, асноўны напрамак санаторыя «Ясельда» ў Пiнскiм раёне — страўнiкава-кiшачны тракт i апорна-рухальны апарат, нарэшце, санаторыя «Вяжуцi» на Маладзечаншчыне — той жа апорна-рухальны апарат. Прычым, адзначаюць у мiнiстэрстве, «Белая вежа» i «Ясельда» маюць спецыяльныя прыстасаваннi i, такiм чынам, могуць прымаць на аздараўленне iнвалiдаў-калясачнiкаў. Паводле слоў вядучага спецыялiста галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва мiнiстэрства Iрыны СIКОРСКАЙ, сёлета непрацуючыя пенсiянеры i iнвалiды, якiя па медыцынскiх паказаннях маюць патрэбу ў санаторна-курортным лячэннi, павiнны забяспечвацца пуцёўкамi бясплатна. Захаваецца ранейшым i сам парадак iх прадастаўлення. Першая i галоўная ўмова ў дадзеным выпадку — заява ў раённае ўпраўленне па працы i сацыяльнай абароне, да якой трэба дадаць даведку з палiклiнiкi. Гэта стане падставай для пастаноўкi на ўлiк. А далей давядзецца чакаць свайго часу. Мiж тым, пытанне тэрмiнаў прадастаўнення пуцёвак можна назваць цi не самым вострым. Выключэнне складаюць ветэраны i ўдзельнiкi вайны, якiя, пры наяўнасцi магчымасцяў i ўрачэбных рэкамендацый, карыстаюцца сваiм правам на аздараўленне ў першачарговым парадку. Чарга для ўсiх астатнiх можа «расцягнуцца» на некалькi гадоў. Праўда, iснуе i «альтэрнатыўны» варыянт. Як паведамiла Iрына Сiкорская, сёлета прынята рашэнне, якое дазваляе санаторыям рэалiзоўваць частку пуцёвак самастойна — па поўнаму кошту. Магчымасць купiць пуцёўку ў здраўнiцы мiнiстэрства, да прыкладу, маюць працуючыя грамадзяне, ветэраны Узброеных Сiл, а таксама ветэраны вайны i працы якiя пажадаюць прайсцi курс санаторна-курортнага лячэння пазачаргова. Дарэчы, варта заўважыць, што зараз адпачынак працягласцю 21 дзень з 5-разовым харчаваннем i «пакетам» медыцынскiх паслуг у санаторыi «Бярэзiна» каштуе 597 тыс., санаторыi «Вяжуцi» — 641 тыс., «Белая вежа» — 839 тыс., «Ясельда» — 886 тыс. рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як чакаецца, сёлета ў санаторыях Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны змогуць адпачыць звыш 10 тыс. ветэранаў i iнвалiдаў. Пры гэтым каля 2,7 тыс.
|
|