21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

А на мой погляд...

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

«Змена клiмату часам патрабуе дадатковага адпачынку пасля водпуску...»

Лета — традыцыйны час водпускаў у многiх беларусаў. Як трэба правесцi водпуск, каб максiмальна адпачыць, набрацца максiмум энергii для многiх месяцаў працы? Цi часта суразмоўцам карэспандэнта «Звязды» ўдаецца так правесцi водпускi?

Анатоль ДРАЗДОЎ, начальнiк упраўлення iнфармацыi Нацыянальнага банка Беларусi:

— Для кожнага чалавека гэта справа iндывiдуальная. Адзiн так адпачывае душою i целам на сваёй дачы, што яму не патрэбныя нiякiя Гаваi. А iншы не ўяўляе сабе адпачынку без паездкi на мора. Ён лiчыць: калi не пабываў на моры — значыць не адпачыў... Хоць мора — гэта неабходнасць пералёту—пераезду. Потым там трэба ўладкавацца. Добра, калi чалавек едзе ў гатэль, дзе «ўсё ўключана» i дадзены гатэль будзе нармальным. Але ж часта ўзнiкаюць праблемы, калi чалавек прыязджае, а нумар не той, харчаванне не тое. Карацей, пачынаецца нерваванне... На пляжах усходнiх краiн распаўсюджаныя завадатары, якiя арганiзоўваюць розныя танцы, спартыўныя спаборнiцтвы, зарадку, каб людзi не проста ляжалi на пляжы. Гэта, у прынцыпе, добра. Але не кожнаму даспадобы. Некаторых людзей гэта раздражняе...

Паўтару, выбар адпачынку — гэта справа iндывiдуальная. Адзiн жадае днём танчыць на пляжы, а вечарам — на дыскатэцы. Iншаму гэта не патрэбна. Ён марыць аб спакойным адпачынку: выйсцi на бераг ракi з вудаю i сядзець там палову дня... Кожны чалавек выбiрае тое, што яму больш падабаецца.

Дарэчы, калi адпачываеш у Беларусi, то няма стрэсу для арганiзма з-за змены клiмату, часавых паясоў. Напрыклад, у Турцыi цi ў Крыме таксама няма змены часавых паясоў, але там iншыя клiматы. I арганiзм павiнен адаптавацца. За два тыднi арганiзм яшчэ цалкам не паспеў адаптавацца, а вы ўжо ляцiце назад. Гэта ўдар па арганiзму. Калi чалавек малады i здаровы, то яму гэта абыякава. Але iншаму гэта будзе цяжка вытрымаць.

Давiд РОТМАН, дырэктар Цэнтра сацыялагiчных i палiтычных даследаванняў Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта:

— Для таго, каб водпуск быў удалым, трэба, каб атрымалася ўсё, што чалавек жадаў. Вось i ўсё... Калi ў мяне ёсць пэўныя планы наконт водпуску, i калi яны збудуцца, то я магу сказаць, што водпуск прайшоў удала.

Мiкалай ЛАЗАВIК, сакратар Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў:

— Выбарчыя кампанii ў Беларусi, як правiла, праходзяць у асенне-зiмнi перыяд, што дазваляе членам Цэнтрвыбаркама найбольш папулярныя ў «адпускнiкоў» летнiя месяцы выкарыстоўваць для адпачынку. Сёлета я планую падзялiць водпуск на дзве часткi. Адна частка будзе ў лiпенi, другая — у жнiўнi. Першую частку водпуску я мяркую правесцi на рэках Днепр (Рагачоў) i Бярэзiна (горад Беразiно). А другая частка, хутчэй за ўсё, будзе прысвечана наведванню грыбных месцаў. Дзе канкрэтна — пакуль не ведаю... Яшчэ маю намер з’ездзiць у лiпенi на некалькi дзён на возера Iсык-Куль. Гэта, хутчэй, для пашырэння свайго кругагляду. Цiкава ўсё ж, што гэта за жамчужына...

Наогул я аддаю перавагу адпачынку ў роднай Беларусi. Бо змена клiмату часам патрабуе дадатковага адпачынку пасля водпуску. А ў Беларусi мы маем вельмi добры клiмат, шмат цудоўных месцаў, дзе можна добра адпачыць. I я з задавальненнем гэтым карыстаюся...

Наколькi я разумею, уся сусветная супольнасць занепакоеная, дзе ж будуць адпачываць чыноўнiкi, якiя абвешчаны «неўязнымi» ў краiны Еўрасаюза. Iснуе, паўтару, шмат добрых месцаў у Беларусi. I ў iншых дзяржавах таксама. Так, днямі я атрымаў запрашэнне наведаць Iндыю. Не ведаю, наколькi ўдасца гэтым запрашэннем скарыстацца. Але краiна гэта вельмi цiкавая, для нас у многiм экзатычная, краiна са своеасаблiвай культурай i прыродай. I, думаю, што з’ездзiць туды было б няблага. Таксама я атрымаў запрашэнне наведаць Iран... Але не ўсiмi запрашэннямi можна скарыстацца. Бо трэба арыентавацца не толькi на ўласныя жаданнi, але i на неабходнасць такiх паездак для сваёй краiны. Часам уласную цiкаўнасць трэба крыху стрымаць.

Юрый СЕРВАЧЫНСКI, саветнiк-кансультант аддзела пiсьмаў i прыёму грамадзян Сакратарыяту Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу:

— Я шмат гадоў запар наведваю беларускiя санаторыi. Напрыклад, на Нарачы. Там робяць масаж, я прымаю ванны, хаджу ў лес у грыбы... Для мяне гэта самы лепшы адпачынак. Так я адпачываю апошнiя гадоў дзесяць.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Змена клiмату часам патрабуе дадатковага адпачынку пасля водпуску...»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика