Вiцебскую вобласць чакае нашэсце машкары
Надзея НIКАЛАЕВА
Такi прагноз даў урач-паразiтолаг Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя Андрэй Ведзянькоў. Паводле слоў спецыялiста, у паўднёвых i цэнтральных рэгiёнах Беларусi (у Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Мiнскай i Магiлёўскай абласцях) вылет першай, найбольш масавай i надакучлiвай генерацыi машкары ўжо завяршыўся, а вось у Вiцебскай вобласцi ён чакаецца толькi ў блiжэйшыя днi.
На жаль, але акрамя бытавых непрыемнасцяў, якiя дастаўляюць чалавеку маленькiя крывасмокi, сустрэча з iмi можа выклiкаць у чалавека моцную алергiчную рэакцыю, стаць прычынай павышанай раздражняльнасцi i бяссонiцы. Выпадкi, калi нашэсце машкары станавiлася прычынай падзення буйной рагатай жывёлы, у нашай краiне зусiм нярэдкiя. Машкара плодзiцца ў чыстых праточных вадаёмах, звычайна ў тых, што выкарыстоўваюцца для водазабору i цэнтралiзаванага водазабеспячэння (па гэтай прычыне ў большасцi краiн апрацоўка супраць машкары не ажыццяўляецца), а затым разлятаецца на сотнi кiламетраў ад месца свайго выпаду. Дарослыя асобiны маюць памер ад 2 да 6 мм. Трэба зазначыць, што машкара праяўляе актыўнасць i нападае на жывёлiн i людзей толькi ў светлы час сутак з 7 гадзiн ранiцы да 21 гадзiны, таму самы надзейны спосаб засцерагчыся ад машкары — проста перачакаць два тыднi i без асаблiвай неабходнасцi не выходзiць у дзённы час да адкрытых праточных вадаёмаў. Або карыстацца рэпелентамi: iх трэба наносiць не толькi на адкрытыя ўчасткi цела, але i непасрэдна на адзенне, павышаючы такiм чынам ахоўны эфект. Не пашкодзiць ведаць, што машкара трымае пiк сваёй колькасцi на працягу паўтара-двух тыдняў, пасля чаго колькасць пачынае рэзка знiжацца (амаль на 90 працэнтаў). Максiмальны тэрмiн жыцця машкары не перавышае аднаго месяца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такi прагноз даў урач-паразiтолаг Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя Андрэй Ведзянькоў |
|