21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Траўнiк з Круглага лечыць зёлкамi i добрымi парадамi

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый Пятровiч Магдалёў — вядомы чалавек у Круглянскiм раёне. Мясцовыя жыхары ведаюць яго як былога старшыню раённага Савета дэпутатаў, а цяпер — як лекара-траўнiка.

Жыццё

Магдалёў — ураджэнец Слаўгарадчыны. Цяпер яго роднай вёскi Жаролы няма на карце: пасля чарнобыльскай катастрофы яна моцна пацярпела, была выселена i пахавана. Ад Жаролаў засталiся толькi могiлкi, абсаджаная дрэвамi дарога i ўспамiны.

У роднай вёсцы адбылося першае знаёмства з лячэбнымi ўласцiвасцямi зёлак. Бабуля Марыя Паўлючкова лячыла людзей зёлкамi, i з малых гадоў цягала ўнука па лугах, балотах, палях i лясах. Успамiн дзяцiнства — як бабуля дапамагла чалавеку, якi быў моцна хворы.

— Гэта было напрыканцы 50-х гадоў мiнулага стагоддзя, — узгадвае Дзмiтрый Пятровiч. — Медыкi адправiлi мужчыну памiраць дадому. У яго быў тыф альбо дызентэрыя — цяпер я не памятаю. А бабуля назбiрала нейкiх зёлак, натаптала iх у чорны чыгун, залiла вадой i паставiла ў печ. Потым аддала жонцы хворага слоiк з карычневай жыжкай i загадала пiць чаркамi. I цяпер гэты мужык жыве.

Сам Дзмiтрый Пятровiч атрымаў прафесiю мелiяратара. У тэхнiкуме ён сядзеў за адной партай з дзяўчынай, якая прыехала з Украiны. Маладыя людзi пажанiлiся, Дзмiтрый Пятровiч i Людмiла Рыгораўна жывуць шчаслiва разам шмат гадоў.

Магдалёвы працавалi ў розных раёнах Магiлёўскай вобласцi, i ўрэшце аселi ў Круглым, прыжылiся. «Тут добрыя людзi i добрае месца», — гаворыць Дзмiтрый Пятровiч. У Круглым Магдалёвы маюць не кватэру, а дом i невялiкi ўчастак зямлi. Iм падабаецца займацца садам i агародам, таму кожны кавалак зямлi выкарыстоўваецца з толкам. На пладовых дрэвах зроблены прышчэпкi да дзесятка розных гатункаў. Разам з бульбай расце гарох, кампактна цвiтуць клубнiцы i паднялiся карысныя для здароўя чалавека зёлкi.

Траўнiцтва

Зёлкi — гэта вялiкае захапленне Дзмiтрыя Пятровiча. Пра многiя з iх ён даведаўся ад бабулi, а вось далей чытаў шмат лiтаратуры. Магдалёў паўстагоддзя вывучае зёлкi, але дасюль памятае сваю першую пацыентку. Ёй аказалася мясцовая жанчына, якая паскардзiлася на боль у жываце. Тады Магдалёву было гадоў 16, але ён ужо спрабаваў варыць адвары з зёлак. Праз дзень жанчына ўжо прыйшла падзякаваць хлопца: маўляў, прайшло, як рукой зняло. Яна прынесла ў падарунак пляшку самагонкi, якую пачынаючы траўнiк аддаў бацькам.

Сялянка расказала пра свой вопыт сяброўкам, i да Дзмiтрыя Пятровiча пацягнулiся са скаргамi на здароўе вясковыя жанчыны. «Жанчыны больш за мужчын вераць у лячэнне зёлкамi,» — тлумачыць Магдалёў.

I цяпер да яго таксама iдуць людзi i пiшуць лiсты з просьбай даць параду. Звычайна на парозе доме Дзмiтрыя Пятровiча з’яўляюцца людзi, якiх, як кажуць, ужо «прыпякло». Ён прымае ўсiх, лечыць, але таксама накiроўвае ў бальнiцу да медыкаў, каб яны паставiлi дакладны дыягназ i кантралявалi стан здароўя.

Ён нiколi не бярэ ўзнагароджанне за лячэнне.

— Гэта павiнна быць ад душы, — гаворыць траўнiк. — Калi плацiць, то лячэнне не дапаможа. Мне Бог даў зёлкi, жонка сабрала, я прыгатаваў адвар. I няўжо мне шкада?

Чалавеку, якi ад нараджэння прызвычаiўся есцi таблеткi i пiць мiкстуры, вельмi цяжка паверыць, што зёлкi, якiя растуць навокал, сапраўды валодаюць лекавай сiлай.

— У цяперашнiм рытме жыцця чалавек хоча, каб нешта з’есцi i адразу ўсё прайшло, — каментуе Магдалёў. — Аднак цудаў не бывае. Чалавечы арганiзм назапашвае хваробы гадамi, а мы хочам пазбавiцца ад iх за некалькi дзён. Зёлкi трэба ўжываць некалькi месяцаў, а можа i гадоў, каб быў вынiк.

Каб лячыцца зёлкамi, гаворыць круглянскi траўнiк, патрэбны час, цярплiвасць, а яшчэ жаданне i вера. Вера ў тое, што лячэнне дапаможа, што ад яго будзе карысць.

Зёлкi не выносяць мiтуслiвасцi. Яны патрабуюць разважлiвасцi i часу.

— У людзей цяпер няма часу, — шкадуе Дзмiтрый Пятровiч. — Чалавеку патрэбен заробак, i калi яму, хвораму, трэба выйсцi на працу, то лепей пяць таблетак глынуць, зняць боль, чым скрупулёзна лячыцца. Я гэта разумею, але папярэджваю: хваробу трэба лячыць.

Прырода i Бог

Яшчэ адно захапленне Магдалёва — гэта вершы. У сваiх вершах ён пiша пра каханне, прыроду, родны край.

«... I грушы старыя, i дзедаўскi садок,

I вербы ля бабулiнай сядзiбы,

Бацькоўскi дом i маленькi прудок, —

Мая Прапойшчына, мая радзiма...»

Дзмiтрыя Пятровiча з дзяцiнства прыцягвала прырода. Ён навучыў i сваiх дзяцей любiць дрэвы i зёлкi. Садзiў малых на плечы i iшоў з iмi ў поле i лес. Цяпер ён лечыць зёлкамi свайго ўнука. Аднак спалучае народную з традыцыйнай медыцынай, i раiць так рабiць усiм. Да лекаў, якiя выпiсалi доктары, дадае зёлкi, i малы хутка iдзе на папраўку.

Сам траўнiк рэдка выходзiць за межы свайго ўчастка, бо некалькi гадоў таму з iм здарыўся iнсульт. Цяпер зёлкi для лячэння збiрае яго жонка. Людмiла Рыгораўна — яго першая памочнiца.

— Iнсульт зёлкамi не лечыцца, — хiтае галавой Дзмiтрый Пятровiч. — Але я прымаю зёлкi, яны падтрымлiваюць мой арганiзм. Таксама iмкнуся прытрымлiвацца парадку харчавання i ўпарта займаюся фiзiчнай культурай.

Бацька круглянскага траўнiка калiсьцi таксама перанёс iнсульт i потым пяць гадоў праляжаў у ложку. Ён не захацеў нiчога прадпрымаць, проста «апусцiў рукi». Дзмiтрый Пятровiч вырашыў, што з iм будзе па-iншаму: сiла волi i iмкненне пайсцi на папраўку прымушае яго штодня ўставаць i iсцi.

— Я быў атэiстам, але з 80-х гадоў стаў паступова прыходзiць да Бога, — распавядае пра сваё светаадчуванне Магдалёў. — Я зразумеў, што без Бога чалавек нiчога не значыць у гэтым свеце. Гэта толькi нам падаецца, што мы — цары прыроды i героi. Мы — мiкробы ў Сусвеце, без Бога нiкуды, пад iм ходзiм.

Народную медыцыну траўнiк успрымае як народны, шматвяковы вопыт. Людзi часта неадназначна ставяцца да лякарства, але Дзмiтрый Пятровiч цвёрда лiчыць, што Бог даў яму такi дар i ён павiнен прыносiць карысць людзям. «Гэта Бог праз мяне дапамагае людзям», — упэўнены Магдалёў.

Зёлкi

Дзмiтрый Пятровiч п’е толькi адвары з зёлак, i нават венiкi для лазнi робiць з зёлкамi. Ён раiць усiм замест гарбаты i кавы ўжываць адвары зёлак, з цукрам цi мёдам — каб не было горкага прысмаку. Напрыклад, сумесь чабору, зверабою, мяты, мелiсы. Ён лiчыць, што гэта карысна для душы i цела, лепшыя лекi для нерваў i псiхiкi стомленага ад працы i стрэсаў чалавека.

Збор зёлак даступны кожнаму чалавеку. Вось толькi, аказваецца, збiраць iх трэба да абеду. I таксама — да свята Iвана Купалы. Потым зёлкi старэюць i схiляюцца да восенi.

— Галоўнае, не збiраць зёлкi каля дарог, — раiць Людмiла Рыгораўна. — Там яны пыльныя, на iх асядаюць шкодныя рэчывы ад аўтамабiляў. Прыдарожныя травы больш нашкодзяць, чым дапамогуць. Лепей за ўсё збiраць зёлкi каля рэчак i азёр.

У хаце Дзмiтрыя Пятровiча ёсць спецыяльны стэлаж, дзе за фiранкай захоўваецца запас зёлак. Iх сушаць i захоўваюць у баваўняных мяшочках, каб не траплялi сонечныя промнi.

Сурэпка хутчэй ганяе кроў, стрэлкi — добры сродак ад крывацёкаў. Чабор павышае тонус арганiзма i лечыць прастуду. Падбел — дапамагае пры кашлi, сухотах, прастудзе. Глог карысны для хворага сэрца.

Лаванда — для супакаення. Пасля адвару лаванды чалавек добра расслабляецца i адпачывае. Таксама супакойваюць мята, мелiса, пустырнiк, валяр’яна i сiнюха. Наадварот, бадзёрасць дасць жэньшэнь, радыёла ружовая, кiтайскi лiмоннiк i нават крышачку зверабой.

Парады

Дзмiтрый Пятровiч нагадвае ўсiм, што i традыцыйная медыцына, i лячэнне зёлкамi могуць вызначыць здароўе чалавека на 10—12 працэнтаў. Самую вялiкую ролю iграе лад жыцця, харчаванне, духоўны стан i стаўленне да навакольнага свету.

— Людзям дапамагае адвар з зёлак, а таксама мае рэкамендацыi — што есці i пiць, i як жыць, — гаворыць траўнiк.

Першая парада Магдалёва: пачынаць дзень са шклянкi вады. Пажадана, канешне, каб вада была з калодзежа альбо крынiцы. Траўнiк лiчыць, што такiм чынам ачышчаецца арганiзм, пачынае працаваць страўнiк. Гэта метода, паводле яго меркавання, пазбавiць ад небяспекi атлусцення — маўляў, i дыеты не спатрэбяцца.

— Старэйшаму пакаленню я таксама раю пасля лёгкай вячэры прымаць чацвярцiнку «нашага» аспiрыну, — працягвае Дзмiтрый Пятровiч.

Што датычыцца харчавання, то парады траўнiка наступныя: спачатку вадкае — потым цвёрдае, спачатку раслiннае — потым мясное.

— Як бы вам гэта нi падавалася дзiўным, але раю пачынаць ежу з кампоту i гарбаты, а не наадварот, — настойвае Магдалёў. — Таксама садавiну i гароднiну трэба ўжываць перад каўбасой i салам. Паспрабуйце зрабiць, як я, i паслухайце свой арганiзм. Ён вам скажа «дзякуй».

Увогуле Дзмiтрый Пятровiч раiць ужываць больш раслiннай, натуральнай ежы. Сам ён некалькi гадоў не есць каўбасу, а аддае перавагу салу, якое багатае мiкраэлементамi i сумяшчальнае з усiмi iншымi харчамi. З алкагольных напояў траўнiк лiчыць карысным толькi натуральнае вiно, i тое ў меру.

Яшчэ адна важная рэкамендацыя: два разы на тыдзень рабiць разрадку. Маецца на ўвазе: адпачнуць, сустрэцца з добрымi людзьмi, паглядзець любiмы кiнафiльм, пачытаць лiтаратуру па душы. Паехаць на прыроду — выдатны варыянт.

— I яшчэ трэба больш зносiцца з тымi людзьмi, якiя вам падабаюцца, — раiць Дзмiтрый Пятровiч. — Не адчуваеце сiмпатыi да чалавека — меней будзьце побач з iм. Калi вас звязвае праца — зрабiлi справу, i ўбок.

Спрыяльнаму для здароўя i доўгажыхарства душэўнаму стану чалавеку трэба вучыцца, упэўнены траўнiк. Ён лiчыць, што не варта злавацца, напрыклад, на п’янiцу, а варта пашкадаваць яго, бо ён хворы. Не вiнавацiць людзей — гэта цэлая жыццёвая навука.

— Я за час сваёй хваробы навучыўся, хоць i не да канца, не шкадаваць аб мiнулым i не баяцца будучынi, — усмiхаецца Магдалёў. — Як бы там нi было, мiнулае не вернецца, а будучае ўсё роўна прыйдзе. Калi бачыш сонейка, кветкi i добрых людзей, то трэба проста радавацца. I не трэба забываць на сяброў, вершы, прыроду, дрэвы i зёлкi.

Iлона IВАНОВА,

Круглянскi раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзмiтрый Пятровiч Магдалёў — вядомы чалавек у Круглянскiм раёне. Мясцовыя жыхары ведаюць яго як былога старшыню раённага Савета дэпутатаў, а цяп
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика