21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Непераможны псарыяз

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сымон СВIСТУНОВIЧ

У Баранавiцкiм скурна-венерычным дыспансэры 2/3 бальнiчных ложкаў займаюць пацыенты са скурнымi захворваннямi. А на дзённым стацыянары 70 працэнтаў хворых лечацца ад псарыязу. Прыкладна 3 працэнты насельнiцтва (а ў некаторых раёнах i вышэй) хварэюць псарыязам.

— За апошнiя 20 гадоў такога агрэсiўнага псарыязу, як сёння, не назiралася, — гаворыць в.а. загадчыка стацыянара Пётр ДУНЯК, — гэта выяўляецца працягласцю захворвання, частатой абвастрэння, непадатлiвасцю лячэнню i iншымi сiмптомамi.

— Што спрыяе абвастрэнню гэтай хваробы?

— Як правiла, людзi, хворыя на псарыяз, маюць нервовую сiстэму, якая лёгка ўзбуджаецца. Iм няма калi лячыцца, яны не могуць чакаць аналiзу i вельмi перажываюць з-за розных дробязяў. Нервовы фактар адыгрывае сваю ролю. Калi ў студэнтаў пачынаецца сесiя, а ў школьнiкаў наступаюць экзамены, то i пачынаецца абвастрэнне. Некалi я пра гэта расказваў псiхатэрапеўту Уладзiмiру Нямкевiчу, якi папрасiў, каб я накiроўваў хворых i да яго. I трэба прызнаць, што многiх удалося вылечыць. Хоць i неабходна падкрэслiць, што псарыяз — хвароба хранiчная i часта перадаецца ў спадчыну: генетычны фактар нельга скiдваць з рахунку.

Перыядычнасць праяўлення хваробы звязана з нейкiмi перажываннямi чалавека. Захворванне не праяўляецца гадамi, а здараецца стрэс, i псарыяз тут як тут. Вось у мужчыны сын разбiў машыну i ён iдзе лячыцца, праз нейкi месяц унук падпалiў хлеў — i чалавек зноў у дыспансэры.

Але людзi далёка не заўсёды спяшаюцца лячыцца. Адна жанчына дзесяць гадоў саромелася зазiрнуць у дыспансэр, бо не хапала смеласцi прайсцi ля шыльды, на якой напiсана «венерычны...». Акрамя горада, дыспансэр абслугоўвае яшчэ чатыры раёны, але вяскоўцаў звяртаецца па дапамогу менш, чым гараджан. I гэта не таму, што на вёсцы хварэюць на псарыяз менш. Проста там чалавек калупаецца ў зямлi i яму няма калi паехаць да доктара, ды i бывае, што далёка. А нехта лiчыць, што лiшай — не такая ўжо i сур’ёзная хвароба. Хоць псарыяз можа быць у малых i старых, але ў пераважнай большасцi ён праяўляецца ў людзей працаздольнага ўзросту. Устаноўлена, што ежа пры псарыязе не адыгрывае сур’ёзнай ролi.

Лячэнне хворыя праходзяць амбулаторна цi на дзённым стацыянары — гэта калi чалавек знаходзiцца ў дыспансэры толькi ўдзень, але пры цяжкiх выпадках цi калi ўзнiкаюць ускладненнi, хворага лечаць пэўны тэрмiн на агульным стацыянары.

— З вышэйсказанага зразумела, што псарыяз паддаецца лячэнню цяжка, а якiя адносiны доктара-практыка да народных сродкаў?

— Калi псарыяз з’явiўся ў вынiку стрэсу, то тут нават шаптуха можа дапамагчы, але калi хвароба выклiкана прастудай, напрыклад, ангiнай, то эфект будзе нулявы. Знаёмы доктар Корзун, чалавек вядомы ў медыцынскiм асяроддзi, шырока прымяняў лячэнне псарыязу рознымi зёлкамi. Возьмем чыстацел (тут нават назва гаворыць сама за сябе), дык вось ванны з яго будуць вельмi карыснымi для хворых. Успомнiм, што некалi ад лiшаю (псарыязу) лячылiся салiдолам i ён дапамагаў, праўда, калi чалавек iм намазаўся, то ўжо на работу iсцi не выпадала — узнiкалi пэўныя нязручнасцi. Сёння ў продажы мноства розных медпрэпаратаў, але далёка не ўсе яны дапамагаюць. Лякарства — гэта таксама бiзнэс i пра гэта не трэба забываць. Адзiн прафесар амерыканскi прэпарат «Ломапсарыяз» называў туфтой, а як пабываў у Амерыцы, вядома ж, не за свае грошы, то пра лякарства гаварыў як пра нейкую панацэю ад хваробы — пачаў рэкламаваць, — расказваў Пётр Паўлавiч.

Ён жыве ў Пагарэльцах, а гэта ўжо Мiншчына i на работу ездзiць у Баранавiчы. Мае гектар зямлi i трымае невялiкую гаспадарку. П. Дуняк лiчыць, што з народнай медыцынай яшчэ шмат няяснага. Многае забылася цi згубiлася назаўсёды. Але i чалавек застаецца загадкай.

— Вось стаю я з граблямi на сенакосе i тут успомнiўся старшыня УТЭК Юрый Васiлеўскi, якi многа гадоў таму дапамагаў мне разабрацца ў самых складаных пытаннях. Падумаў, а калi вяртаўся, сустрэў Васiлеўскага, з якiм не бачыўся цэлую вечнасць. Тут i падумаеш пра тэлепатыю, — усмiхнуўся доктар.

Дыспансэрам праводзiцца прафiлактычная работа. Алена ПРАТАСАВIЦКАЯ як раз i адказвае за яе.

— Усiх захварэўшых мы трымаем на ўлiку, а 2—4 разы на год праводзiм процiрэцыдыўныя мерапрыемствы, — падкрэслiла яна.

Усплёск псарыязу заканамерны. Сёння чалавеку ў рынкавых умовах даводзiцца змагацца за выжыванне, а адсюль i стрэсы, якiя правакуюць гэтае захворванне. Вось i атрымлiваецца, што самае галоўнае — умець зберагчы свае i чужыя нервы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Баранавiцкiм скурна-венерычным дыспансэры 2/3 бальнiчных ложкаў займаюць пацыенты са скурнымi захворваннямi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика