21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Выхаванне мужнасцi» вывела ў пераможцы... жанчын

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

Экстрэмальныя гульнi

Пра сямейны клуб «Востраў разумення» з Глыбоцкага раёна наша газета пiсала ўжо неаднойчы. Яго ўдзельнiкi добра вядомыя нашым чытачам найперш як апантаныя аматары экстрыма. Чаго толькi не здзяйснялi яны падчас сваiх турысцкiх, спартыўных i ваенна-ролевых гульняў за тры апошнiя гады! I на конях ездзiлi, i ў палонку акуналiся, i з 4-павярховага будынка спускалiся, i з парашутам скакалi, i зiмой у лесе ў палатках начавалi!.. Зазначым, што гаворка iдзе не аб прафесiйных спартсменах-разраднiках цi колiшнiх байцах-спецназаўцах, а пра людзей звычайных, самых будзённых прафесiй — работнiках культуры, настаўнiках, медработнiках, бухгалтарах i г.д. Прычым мы маем на ўвазе не толькi (i, магчыма, не столькi) прадстаўнiкоў моцнай паловы чалавецтва — членаў сямейнага клуба — колькi найперш жанчын. Менавiта яны з’яўляюцца ў пэўным сэнсе тым няўрымслiвым актывам, той сiлай, якая рухае ўсе экстрэмальныя праекты наперад. Зрэшты, экстрым — гэта толькi спосаб прыцягнення моладзi (i не толькi) да рэгулярных заняткаў фiзкультурай i спортам, арганiзацыi вольнага часу, умацавання сямейных традыцый.

Паводле слоў дырэктара маладзёжнага цэнтра, нязменнага аўтара шматлiкiх праектаў клуба Марыны Гараповiч, на сёння «Востраў разумення» аб’ядноўвае на глебе агульных iнтарэсаў недзе 120 чалавек, каля трэцi з якiх складаюць дзецi. Касцяк жа клуба ўтвараюць каля 40 самых актыўных яго членаў, чый узрост вагаецца ад 15 да 50 гадоў. Застаць многiх з iх на месцы даволi складана. Так, пагутарыць з Марынай атрымалася ў перапынку памiж удзелам членаў клуба ў раённым i абласным турзлётах. Нагодай для размовы стала заканчэнне апошняга (у сэнсе на сённяшнi момант), самага доўгага — працягласцю 1,5 года — праекта пад назвай «Выхаванне мужнасцi», што быў прымеркаваны да 60-годдзя Вялiкай Перамогi. Нагадаем, што падчас гэтай ваенна-патрыятычнай гульнi памiж сабой спаборнiчалi мужчынская i жаночая каманды «Жалязняк» i «Няўлоўныя» (у гады Вялiкай Айчыннай вайны такiя назвы насiлi партызанскiя атрады, якiя змагалiся з ворагам на тэрыторыi Глыбоцкага раёна). Днямi адбыўся апошнi этап гульнi, падчас якога быў аб’яўлены пераможца — жаночая каманда «Няўлоўных», якая дайшла да фiналу ў поўным саставе.

— Марына, калi браць апошнiя месяцы праекта, што, на ваш погляд, было самым складаным?

— Падводнае пагружэнне на глыбiню 6 метраў. Яно адбывалася ў канцы красавiка на возеры Мушкат на ўскраiне нашага горада. Уяўляеце ўмовы: яшчэ захаваўся лёд, само возера даволi глыбокае, бачнасць пад вадой практычна адсутнiчала. Пагружэнне праводзiлася ў спецыяльных касцюмах зiмовага тыпу кшталту вадалазных. Зверху на яго мацаваўся груз вагой 50 кiлаграмаў, i ўдзельнiк гульнi па дну спускаўся на глыбiню. Усё гэта адбывалася на выратавальнай станцыi пад наглядам i страхоўкай яе работнiкаў на чале з начальнiкам Сяргеем Дзёмiным. Яны страхавалi ўдзельнiкаў гульнi вяроўкамi, прымацаванымi да касцюма, а таксама з аквалангамi на глыбiнi. Выратавальнiкi ж i вызначалi пераможцу гэтага этапу.

— I iм стаў?..

— Стала. Работнiца сельскага Дома культуры Наталля Ахвердзiева. Плаваць, дарэчы, яна не ўмее. Аднак начальнiк выратавальнай станцыi Сяргей Дзёмiн сказаў, што менавiта Наталля лепш за iншых удзельнiкаў пагружэння адчувала ваду, ёй было добра пад вадой i яна была гатовая iсцi яшчэ на большую глыбiню, чым было запланавана. Хоць напачатку выратавальнiкi не надна верылi, што найперш дзяўчаты змогуць пераадолець сябе i пайсцi пад ваду. Але паглядзелi, як тыя без ценi сумненняў пераапранаюцца ў касцюмы, як рашуча гатовыя «штурмаваць» глыбiню (смяецца)... Пасля пагружэння выратавальнiкi сказалi, што ўсiх, хто пераадолеў сябе, можна смела прымаць у клуб падводнага плавання.

— Цi ў штат выратавальнай станцыi? А калi сур’ёзна — цяжка было ўдзельнiкам пагружэння?

— Як аказалася, найбольш цяжкiм было атрымаць увогуле дазвол на правядзенне гэтага этапу гульнi. I, у прыватнасцi, самiм членам клуба было складана атрымаць у медыкаў адпаведную даведку, якая дазваляла ўдзельнiчаць у пагружэннi. Цiкава, што з 9 чалавек, якiя атрымалi такiя даведкi, толькi двое былi мужчынамi. Астатнiя — прадстаўнiцы слабага полу. I ўсе яны дайшлi да фiнiшу, не адступiлi ў апошнi момант. Сапраўдныя жанчыны (смяецца)!

— Марына, раней мы ўжо згадвалi, што цяперашняя ваенна-патрыятычная гульня праходзiла пры падтрымцы РК БРСМ. Адной з удзельнiц нават уручалi членскi бiлет лiтаральна ў палонцы...

— Дзякуючы актыўнаму ўдзелу ў праекце першага сакратара РК БРСМ Людмiлы Чэбан, уручалi i пасля акунання ў палонку, i пасля скачкоў з парашутам. Як пазней высветлiлася, за 1,5 года, што доўжылася наша гульня, членамi маладзёжнай арганiзацыi сталi ўсе яе ўдзельнiкi, хто падыходзiў па ўзросту. Больш таго, ганаровым членам БРСМ стаў нават старшыня Глыбоцкага савета ветэранаў вайны i працы Вiктар Iосiфавiч Беразоўскi. Ён удзельнiк вайны, яму 85 гадоў, але гэта настолькi актыўны чалавек... Увогуле, за час, калi iшоў наш праект, мы вельмi пасябравалi з нашай ветэранскай арганiзацыяй. Незабыўным было сумеснае святкаванне летась 9 мая, цiкавымi былi зносiны памiж членамi нашага клуба i народным клубам ветэранаў вайны i працы «Маналiт» пад кiраўнiцтвам Тамары Данiлаўны Калантай нядаўна — на ўрачыстасцi з нагоды падвядзення вынiкаў гульнi. Галоўнае, што мы зразумелi, калi на працягу ўсяго гэтага часу сустракалiся з удзельнiкамi вайны, ладзiлi сумесныя мерапрыемствы: самае галоўнае — мiр...

— Марына, я разумею, што задаваць наступнае пытанне пакуль заўчасна. Тым не менш, уцягнуўшыся — i творча, i фiзiчна — у падрыхтоўку i ажыццяўленне экстрэмальных праектаў на працягу некалькiх апошнiх гадоў, цi не збiраецеся вы прадоўжыць гэтую традыцыю?

— Цяжка будзе нешта новае выдумаць (смяецца), за гэты час столькi ўсяго было... Зараз у нас турыстычныя злёты, потым, можа, крыху адпачнём. Ну, а затым, хто ведае, магчыма i прыдумаем чарговы праект!?.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра сямейны клуб «Востраў разумення» з Глыбоцкага раёна наша газета пiсала ўжо неаднойчы. Яго ўдзельнiкi добра вядомыя нашым чытачам найперш як апанта
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика