21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Найлепшы сродак ад сну ў дарозе — балбатлiвы сусед

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга ШАЎКО

Сон успрымаецца як з’ява настолькi звыклая, што здаровыя людзi рэдка задумваюцца над яго прыродай i значэннем. Толькi калi сон расстройваецца, ён становiцца праблемай.

Аднак апошнiм часам сон як адзiн з асноўных жыццёвых працэсаў становiцца ўсё больш цiкавым аб’ектам навуковага аналiзу.

Вось, напрыклад, старая народная прымаўка гаворыць: хто да сонца ўстае, таму Бог дае. А цi так гэта?

— Сапраўды, — адзначае кандыдат медыцынскiх навук, загадчык кафедры псiхатэрапii Беларускай медыцынскай акадэмii паслядыпломнай адукацыi Iрына БАЙКОВА, — чым раней чалавек устае, тым больш паспявае зрабiць. Увогуле вялiкай колькасцi сну людзям не патрабуецца. Для дарослага чалавека дастаткова спаць ад чатырох да дзесяцi гадзiн у суткi. А ў сярэднiм па 7—8. Аднак заўважана, што людзi з нiзкiм iнтэлектам, замаруджаным тэмпам мыслення спяць больш, чым тыя, хто вядзе больш актыўны лад жыцця, мае высокi iнтэлект. Як правiла, вядомыя мыслiцелi, вучоныя спалi вельмi мала — па 5—6 гадзiн. I гэтага было iм дастаткова для аднаўлення сiл арганiзма.

Але ўсё ж нельга сказаць, што вышэйзгаданая прымаўка адназначна падыходзiць да кожнага чалавека. У працэс сну ўмешваюцца два розныя прыродныя рытмы — рытм «жаваранка» i рытм «савы». Яны абавязкова выпрацоўваюцца ў працэсе станаўлення асобы. Скажам, Дастаеўскi быў «савой» i тварыў ноччу, а «жаваранак» Талстой працаваў ранiцай.

Адыгрываюць ролю iндывiдуальныя асаблiвасцi сну: звычка спаць удзень, спаць шмат, весцi пэўны рытм жыцця. Знешнiя фактары i ўмовы навакольнага асяроддзя таксама ўплываюць на працягласць сну. Садзейнiчае парушэнням сну адсутнасць мышачнай стомленасцi. Мы мала рухаемся, недаатрымлiваем фiзiчныя нагрузкi. Але ж натуральны сон наступае толькi тады, калi мы стамiлiся.

Людзям, якiя пакутуюць ад расстройстваў сну, не варта спяшацца прымаць снатворныя. Перш за ўсё трэба паставiць правiльны дыягназ у спецыялiста. На першым этапе барацьбы з бяссоннiцай можа быць прыменена фiтатэрапiя. Найбольш рэкамендуемыя травы для прыгатавання заспакаяльнай гарбаты: рамонак, хмель, мята, валяр’ян, мелiса лiмонная, венерын чаравiчак, святаяннiк (зверабой), сардэчнiк. Транквiлiзуючы эфект святаяннiку наступае праз 8—10 дзён. Найбольш моцныя снатворныя субстанцыi знаходзяцца ў валяр’яне, сардэчнiку, мелiсе.

Гарбата з валяр’яна 1—2 чайныя лыжкi нарэзаных каранёў залiць 1/4 лiтра халоднай вады i настойваць ноч. Ранiцай памяшаць, працадзiць i падагрэць да цёплага стану. Прымаць 150—200 мл на працягу дня.

Гарбата з мелiсы: 2 ч. лыжкi здробненага лiсця залiць 1/4 л кiпеню. Шчыльна закрыць i настойваць 10 хвiлiн. Прымаць 2 разы на дзень па 70—100 мл.

Гарбата са святаяннiку: 2 ч. лыжкi святаяннiку залiць 1/4 л кiпеню. Настойваць у закрытай пасудзiне 10 хвiлiн, працадзiць. Прымаць 150—200 мл на працягу дня.

Сон можа стаць сур’ёзнай праблемай i для людзей, якiя адпраўляюцца ў далёкую паездку. Асаблiва гэта актуальна, калi дарога выпадае на час, што мы звычайна спiм. Зараз лета, пара падарожжаў i, каб аблегчыць шлях да месца адпачынку, можна скарыстацца некаторымi спосабамi.

Каб заснуць у цягнiку, самалёце цi аўтобусе, варта прытрымлiвацца наступных правiлаў

* Напярэдаднi паездкi нiколi не спiце ўдзень, а ноччу перад гэтым лепш недаспiце.

* Не злоўжывайце гарбатай, кавай i колай — яны ўзбуджаюць нервовую сiстэму. А вось малочныя i кiсламалочныя прадукты, якiя ўтрымлiваюць вугляводы, наадварот, дзейнiчаюць заспакаяльна.

* Не варта вячэраць курыцай, каўбасой, яйкамi, адкладзiце iх да ранiцы. А з’ешце нешта салодкае, але не надта каларыйнае — ёгурт, тварог, печыва. Галоўнае — не пераядайце.

* Лепшае снатворнае ў дарозе — лёгкая лiтаратура. Таксама добра паслухаць нягучную iнструментальную музыку.

* Пастарайцеся забяспечыць сабе камфортныя ўмовы для сну. У цягнiку апранiцеся па-хатняму — у зручнае свабоднае адзенне. У самалёце цi аўтобусе гэтага зрабiць нельга, аднак узяць з сабой плед цi мяккiя шкарпэткi можна. Дарэчы, у многiх замежных авiякампанiях бортправаднiцы раздаюць пасажырам i тое i iншае.

* Прыхапiце i выкарыстайце бярушы, каб шум колаў цi храп суседа вам не перашкаджалi. А каб вас не турбавала святло, надзеньце на вочы спецыяльную маску для сну.

* Вазьмiце з сабой адвар, пакетаваную гарбату цi спiртавую настойку з валяр’яну, хмелю, глогу (боярышник) цi сардэчнiку. Дастаткова выпiць 5—10 кропель такой настойкi, разведзенай у палове шклянкi цёплай вады. Добра зарэкамендавалi сябе i прэпараты персен, новапасiт, санасон, «Марфей». Прымаць iх варта за 30 хвiлiн да сну.

А калi ў дарозе вам нiяк нельга спаць? Напрыклад, трэба весцi ноччу машыну цi вы баiцеся праехаць пункт прызначэння. Скарыстайцеся наступнымi парадамi, каб не заснуць.

* Выпiце настойку жэньшэню цi элеўтэракоку. Дзве—чатыры гадзiны вы будзеце бадзёрымi.

* Адчынiце ў салоне машыны цi купэ цягнiка вокны — свежае халаднаватае паветра вас узбадзёрыць.

* Перыядычна абцiрайце твар, шыю i рукi вiльготнай сурвэткай цi ўмывайцеся халоднай вадой.

* Можна панюхаць нашатырны спiрт, якi маецца ў аўтамабiльнай аптэчцы.

* Музыку, нават вельмi дынамiчную, лепей не слухаць. Знайдзiце на радыёхвалi навiны або дыскусii — яны дапамогуць сканцэнтравацца.

* Калi вашага суседа ў цягнiку цi аўтобусе цягне на сон, лепш перасядзьце — сон спадарожнiкаў можа быць «заразным». А найлепшы сродак ад сну ў дарозе — балбатлiвы сусед.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сон успрымаецца як з’ява настолькi звыклая, што здаровыя людзi рэдка задумваюцца над яго прыродай i значэннем. Толькi калi сон расстройваецца, ён стан
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика