21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вылечванне любоўю

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса ЦIМОШЫК

Духоўныя лекi

Не толькi ў тэлесерыялах, але ў жыццi часам бываюць сапраўдныя цуды вылечвання ад хвароб. Праўда, далёка не заўсёды мы самi разумеем, што любы цуд трэба заслужыць i выпакутаваць.

Колькi разоў я выклiкала ўрачоў дадому, толькi адзiн з iх звярнуў увагу на куточак з абразамi ля майго ложка. Я тады неяк незразумела захварэла — высокая тэмпература, глыбокi кашаль. Пры тым, што надвор’е было цёплае, нiхто навокал не хварэў. Прыйшоў урач, агледзеўся. Выслухаў. А потым пытае: «А вы на споведзi даўно былi?..» З гэтага пачалося маё вылечванне. Урач аказаўся вернiкам i яго адносiны да хвароб былi цвёрдыя: нiчога не ўзнiкае з нiчога. Напэўна, тая незразумелая хвароба была патрэбная для таго, каб прыйшоў да мяне гэты чалавек i сказаў тыя словы. Таму што на споведзi я была перад тым у вялiкi пост, а прайшло ўжо добрых тры месяцы...

Шчасцiла мне трапляць да веруючых урачоў. Зусiм iншая размова. Так, атрымлiваеш рэцэпт, такi, як звычайна, дзе выпiсаны лекi. Але разам з рэцэптам для аптэкi атрымлiваеш значна больш: разуменне таго, што трэба ачысцiць душу, тады i целу стане лягчэй. Бывае, што сам не заўсёды дойдзеш да гэтага, пакуль хто-небудзь не зверне ўвагу. Быццам бы нiчога вiдавочна дрэннага не зрабiў: не скраў, не забiў... Дык за што гэта? Але нехта найвялiкшы ведае, за што прычапiлася да чалавека хвароба. Той, хто ведае, можа i дасылае яе зусiм не выпадкова, а таму, што надта любiць гэтага чалавека, хоча, каб нешта ён выправiў у сваiм жыццi. Але цi заўсёды мы разумеем гэтую МОВУ ЗНАКАЎ, якiя людзям часам здаюцца вельмi жорсткiмi?

...Наталля вельмi любiць сваю дачушку. Двухгадовая Сашанька — кемлiвая i гаварлiвая для сваiх гадоў. Але нядаўна маладая мацi заўважыла, што дзяўчынка пачала заiкацца. Тата з мамай i дзяўчынка жывуць у вельмi складаных умовах, у кватэры разам з iншымi роднымi, якiя любяць выпiць i пабуянiць. Наташа з гэтым змагаецца вельмi рэзка, бывае, выклiкае мiлiцыю на дапамогу. Жыхары кватэры падзялiлiся на два варожыя лагеры. Скандалы бываюць часта, нават памiж бацькамi дзяўчынкi няма ладу. Як жыць у такiх умовах? Пасля адной вельмi гучнай сваркi Сашка i пачала заiкацца.

Наталля кожную нядзелю носiць дзяўчынку ў царкву да Прычасця — чакае цуду. Нядаўна выпала магчымасць звазiць яе ў Жыровiцкi манастыр да беларускай святынi — Жыровiцкай iконы Божай мацi. I там цуду не атрымалася, а замест яго яна атрымала параду ад тамтэйшага святара — дараваць родным. З любоўю дараваць, разумеючы, што не яны самi твораць зло, а бесы, якiя трывала пасялiлiся ў iх.

Наталлю гэта толькi раззлавала. Нi табе цуду, нi табе канкрэтнага выйсця нiхто не параiў: маўляў, высяляй, здавай у ЛПП i гэтак далей. Ну не далi ёй блаславення на рэзкiя дзеяннi!.. Дык што, пакутаваць далей? Мiрыцца з абставiнамi яна не збiралася.

Для пачатку вырашыла звадзiць дзяўчынку да прафесiйнага спецыялiста, лагапеда. Жанчына, сапраўдны спецыялiст, адразу выявiла, што малая моцна напалоханая. А потым спытала: «Як вы ставiцеся да царквы?.. Я б параiла самой маме схадзiць да Прычасця...» Гэта сказаў абсалютна чужы чалавек, якога яна бачыла ўпершыню. Прычыну Сашкiнай праблемы трэба было шукаць у сваiм сэрцы. Усемагутны Бог не можа нам дапамагаць там i так, як нам абавязкова хочацца, каб ён дапамог. Ён хоча, каб мы былi вартыя яго клопату. Кола замкнулася.

Бываюць выпадкi, калi сапраўды няма лепшых лекаў, чым ВЕРА. Поспех залежыць толькi ад чысцiнi гэтай веры i шчырасцi малiтвы. I тады тое, што адбываецца, сапраўды можна назваць цудам.

Адзiн такi цуд жыве побач са мною. Свякроўка любiць расказваць пра тое, як уратавала свайго малодшага, позняга сына ад смерцi. Немаўля яшчэ ў радзiльнi захварэла на пнеўманiю. Урачы адразу пачалi iнтэнсiўную тэрапiю — самыя моцныя на той час антыбiётыкi прызначалi. Дзiця за тыдзень згубiла вагу з пяцi кiлаграмаў, як нарадзiлася, да трох. Хутка на iм не было жывога месца ад iголак. У рэшце рэшт ад усiх лекаў пачалася моцная алергiя, малы ледзь дыхаў, а колер яго скуры ўсё больш i больш набiраўся сiнiх адценняў.

Мацi рыхтавалi да горшага: маўляў, двое дзяцей у вас ужо ёсць. У нейкi момант яна засталася ў палаце з хлопчыкам адна. Нельга сказаць, што была ўжо надта вялiкая вернiца, але «Ойча наш» ведала. Упала на каленi перад ложкам i стала гучна са слязамi чытаць адзiную малiтву, якую ведала. Плакала, прасiла i абяцала, што зробiць усё, каб вырасцiць гэтае малое добрым чалавекам. А потым адмовiлася ад парад урачоў i палажылася на волю Божую... «Малiтва мацi можа дастаць дзiця з дна мора», — звычайна гавораць святары.

«Бог не папускае выпрабаванняў, калi з iх не выйдзе нечага добрага», — пiсаў старац Паiсiй Святагорац. «Хвароба хоць i расслабляе цела, але ўмацоўвае душу. Калi больш руплiва чалавек молiцца, як не ў хваробе? Хвароба горкi, але гаючы сродак. Яна захоўвае дух наш ад тлення грахоўнага i не дазваляе страсцям зараджацца ў нас», — лiчыў Свяцiцель Цiхан Задонскi.

У царквы сваё тлумачэнне прычын чалавечых хвароб. Ёсць i свае сродкi iх лекавання. Хваробы цела неадрыўныя ад стану душы. Як ёсць лекары, якiя вывучаюць i шукаюць шляхi пазбаўлення ад хвароб цела, так ёсць i тыя, якiя гояць душу. Адно не адмаўляе другога. А яшчэ лепш, калi цела i душу лечаць адначасова. Тады, кажуць, Бог сам урача выдатнага можа паслаць i нават рукой хiрурга падчас аперацыi кiраваць будзе. У малiтвах ёсць выраз «лепшы лекар душ i цялес нашых». Той, хто пра нас усё ведае. Хто самым моцным сродкам лекавання паставiў самую любоў да чалавека, якi i сам быў першым духоўным лекарам, якi мог ажывiць нават памерлага. Менавiта яго любоў i напаўняе ўсе лекi, якiмi валодае царква. Iх арсенал даволi багаты.

1. Першае i самае галоўнае, з чаго пачынаецца духоўнае лекаванне — СПОВЕДЗЬ I ПРЫЧАСЦЕ. Калi чалавек усведамляе, што i калi зрабiў няправiльна, дзе адышоў ад запаведзяў Божых, то яму даруюцца грахi i даецца дапамога ў тым, каб выправiць сваё жыццё. Вялiкую сiлу i Благадаць дае таiнства Прычасця, якое ўстанавiў Спасiцель на Тайнай вячэры. Вернiкi, якiя папярэдне рыхтавалiся да гэтага таiнства, атрымлiваюць сiлы на змаганне са спакусамi, з дэманамi i з хваробамi, чалавек абнаўляецца. Цяжкахворыя могуць спавядацца i прычашчацца дома цi ў бальнiцы — трэба толькi загадзя дамовiцца са святаром. Для гэтага неабходна, каб хворы быў у здаровай памяцi, мог праглынуць Святыя Дары. Iх могуць прымаць толькi хрышчоныя, якiя прайшлi спачатку таiнства споведзi.

Штодня падсiлкоўвацца можна асвячонымi просфарамi i святой вадай, прымаючы iх з верай. Вялiкая сiла вады вядома здаўна, а цяпер вучоныя шляхам эксперыментаў даказваюць, як вада, у залежнасцi ад структуры, можа ўплываць на арганiзм чалавека. Асвячоная вада, над якой прачытана малiтва, мае прыгожае i дасканалае страенне малекул, а трапляючы ў арганiзм, перадае гэтую дасканаласць яму — чалавек жа на 90 працэнтаў створаны з вады.

2. Вялiкай дапамогай у лячэннi з’яўляецца таiнства САБОРАВАННЯ. Святар памазвае хворага чалавека асвячоным алеем, чытаецца Евангелле, Апостал i малiтвы, якiя прызываюць боскую Благадаць. Гэтае таiнства дае чалавеку дараванне грахоў, якiя той забыўся спавядаць раней. Таiнства гэтае ўстаноўлена Iсусам Хрыстом i здзяйснялася ў апос- тальскiя часы. Яно не здзяйсняецца над грэшнiкамi, якiя не раскаiлiся i над хворымi, якiя знаходзяцца ў памутненнi розуму. У Вялiкi пост гэтае таiнства ажыццяўляецца для ўсiх жадаючых. Але бываюць выпадкi, калi саборуюць iндывiдуальна, па патрэбе, нават запрасiўшы святара дадому.

3. Са спецыяльных сродкаў можна вылучыць яшчэ АДЧЫТКУ. Святар чытае асаблiвыя малiтвы i Евангелле, якiя складаюць асобны чын i накiраваныя на выгнанне з чалавека злых духаў. Не кожны святар можа i мае права гэта рабiць. Нялёгкая гэта справа — змагацца са злымi адзiн на адзiн. Звычайна на адчытку iдуць людзi, якiя самi не ўстане процiстаяць нячыстай сiле.

4. Самы даступны духоўны сродак лекавання — МАЛIТВА. Штодзённая малiтва абараняе чалавека i дае яму сiлы перажыць кожны новы дзень. Акрамя таго, ёсць малiтоўныя каноны за хворых, якiя чалавек можа прачытаць дома. Напрыклад, Канон малебны да Прасвятой Багародзiцы за хворых. Можна чытаць Акафiсты — у залежнасцi ад патрэбы i ў гонар свята, якое выпадае на гэты дзень. А можна звярнуцца ПА ДАПАМОГУ ДА СВЯТЫХ, якiя маюць ласку дапамагаць пры тых цi iншых хваробах. Ёсць святы Панцеляймон, якога i называюць урачом, — да яго можна звяртацца пры любой хваробе. Але, напрыклад, пры хваробах вачэй чытаюць малiтву у гонар «Казанскай» iконы Божай Мацi, цi звяртаюцца да Свяцiцеля Мiкiты, Велiкапакутнiка Дзмiтрыя Салунскага. Калi забалела галава — добра пачытаць малiтву Хрысцiцелю Iаану. Пры зубным болi дапаможа Вялiкапакутнiк Анцiпа цi Свяцiцель Iона. Адолець бяссонiцу можна, звяртаючыся да Святых сямi отракаў Ефеса. Пры лейкемii просяць сiл у Пакутнiка Iаана воiна. Iкону Божай Мацi «Усецарыца» ведаюць тыя, хто змагаецца з анкалагiчнымi хваробамi... Святыя дапамагаюць з ласкi Божай, па моцных малiтвах утвараючы сапраўдныя цуды вылечвання.

Чым такiя цуды можна патлумачыць? Пры жыццi святыя, якiя знаходзiлiся ў пастаяннай малiтве, атрымлiвалi паток энергii Благадацi Божай, якая ўплывала на iх i пераўтварала структуру арганiзма на ўсiх узроўнях. Святыя — гэта людзi, у якiх споўнiлася прызначэнне чалавека, хто стаў храмам Святога Духа. Яны свецяць Хрыстовым святлом, дасылаючы яго нам.

5. Вялiкiя сiлы дае ДАКРАНАННЕ ДА МОШЧАЎ СВЯТЫХ. Дзеля гэтага многiя вернiкi сёння ездзяць у паломнiцкiя падарожжы па месцах, якiя былi звязаныя з iмем таго цi iншага святога, дзе яны пакояцца зараз. У Беларусi ёсць свае святыя, да якiх звяртаюцца людзi i атрымлiваюць дапамогу. Шмат паломнiцтваў сёння да прападобнай Ефрасiннi Полацкай, да Iаана Кармянскага.

Вучоныя спрабавалi знайсцi разумнае тлумачэнне, на чым заснавана Благадаць, якую атрымлiваюць вернiкi ля святых мошчаў. У Кiева-Пячорскай Лаўры, дзе пакоiцца вельмi многа святых, вучоныя праводзiлi даследаванне. Вынiкi паказалi, што калi насенне раслiн знаходзiлася побач з мошчамi нават вельмi нядоўгi час, у iх усё роўна мяняўся энергетычны стан ядраў атамаў i ўтрыманне хiмiчных элементаў. Iнтэнсiўнасць размнажэння хваробатворных мiкробаў побач з мошчамi знiжалася ў 6—10 разоў, а некаторыя асаблiва шкодныя для чалавека формы мiкраарганiзмаў гiнулi цалкам. Што тут можна сказаць, акрамя матэрыялiстычнага: энергiя нiкуды не знiкае. Энергiя добрага чалавека — тым больш...

Аднойчы ўбачыўшы i адчуўшы гэта на сабе, немагчыма не верыць. Як немагчыма не думаць пра духоўныя лекi i не памятаць, што галоўнае ў справе такога лекавання — тая ж прафiлактыка.

Дзеля прафiлактыкi мы маем ранiшнiя i вячэрнiя малiтвы. Дзеля прафiлактыкi можам ужываць святую ваду. Дзеля прафiлактыкi можам славiць Бога за ўсё добрае ў нашым жыццi словамi Цара Давiда, якi з-за любовi да Бога склаў бессмяротныя ПСАЛМЫ. «Яны ўсялякiя немачы, духоўныя i цялесныя, вылечваюць, душу i розум прасвятляюць, гнеў i ярасць усмiраюць, мiр i пакой твораць, тугу i сум адганяюць, людзей да мiру прыводзяць, ласку i мiласць умацоўваюць, бесаў праганяюць, Анёлаў на дапамогу прызываюць». У гэтым быў перакананы самы знакамiты з даўнiх часоў урач i асветнiк Беларусi Францыск Скарына.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не толькi ў тэлесерыялах, але ў жыццi часам бываюць сапраўдныя цуды вылечвання ад хвароб. Праўда, далёка не заўсёды мы самi разумеем, што любы цуд трэ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика