Духоўная творчасць з зямнымi ўзнагародамi
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Адразу дзве ўзнагароды атрымала творчая група праграмы БТ «Iснасць» на II Мiжнародным каталiцкiм фестывалi хрысцiянскiх фiльмаў i тэлепраграм «Magnificat-2006», што праходзiў у Глыбокiм.
Дыпломам за лепшую тэлепраграму быў адзначаны фiльм аўтара i рэжысёра Дар’i Юркевiч «Бог дзейнiчае праз людзей», якi расказвае пра адзiн дзень з жыцця знакамiтага ксяндза з вёскi Мосар — Юзэфа Булькi. Усе свае сiлы ён аддае стварэнню прыгажосцi вакол сябе i сваiх прыхаджан. Дыплом «За своеасаблiвае адлюстраванне хрысцiянскай сiмволiкi ў фармаце тэлепраграмы» атрымала праграма «Стары лiхтар». Яе аўтар Галiна Дзядзiчкiна i рэжысёр Леанiд Рузаў з дапамогай старой казкi Ганса Хрысцiяна Андэрсана перадалi хрысцiянскае стаўленне да жыцця i людзей. Усяго ў фестывалi «Magnificat-2006» прымалi ўдзел 28 фiльмаў i тэлепраграм, прадстаўленых рэжысёрамi з Беларусi, Расii, Канады, Швейцарыi, Латвii, Польшчы, Мексiкi i Чэхii.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адразу дзве ўзнагароды атрымала творчая група праграмы БТ «Iснасць» на II Мiжнародным каталiцкiм фестывалi хрысцiянскiх фiльмаў i тэлепраграм «Magnifi |
|