21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як прымусiць курцоў паважаць сваiх суседзяў?

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лiст у рэдакцыю

Вось ужо сёмы год я вяду барацьбу з курцамi ў пад’ездзе свайго дома. Пад’езд насычаны нiкацiнам i дымам так, што цяжка дыхаць нават у кватэрах другога паверха. На мае заўвагi рэагуюць далёка не ўсе. Некаторыя проста здзекуюцца, кажуць, ну i што ты мне зробiш? Могуць нават зняважыць. Каля дзвярэй тамбура паставiлi вядро, куды кiдаюць непатушаныя акуркi, якiя працягваюць дымiць. Смаляць цыгарэты i ў тамбуры. Пляцоўка перад пад’ездам заўсёды засмечана недакуркамi. У курцоў няма анiякай павагi да суседзяў, якiя не кураць i якiх супраць iх волi робяць пасiўнымi курцамi. Якiя меры можна прымянiць да курцоў i парушальнiкаў грамадскага парадку?

I. ЮКАШ, пенсiянер, п. Нёман, Стаўбцоўскi раён.

На самай справе ўправу на курцоў можна знайсцi. Так, згодна з Правiламi карыстання памяшканнямi, утрымання жылых i дапаможных памяшканняў жылога дома, грамадзяне абавязаны захоўваць санiтарна-гiгiенiчныя правiлы: утрымлiваць у чысцiнi i парадку жыллёвыя i падсобныя памяшканнi, балконы, лоджыi, захоўваць чысцiню i парадак у дапаможных памяшканнях i на прылеглай да дому тэрыторыi. Не дапускаецца курэнне ў падсобных памяшканнях кватэры, дзе пражываюць некалькi наймальнiкаў або ўласнiкаў, а таксама ў дапаможных памяшканнях жылога дома. Прасцей кажучы, грамадзянам забараняецца курыць у вестыбюлях, калiдорах, галерэях, на лесвiчных маршах i пляцоўках, у лiфтавых холах. За такiя дзеяннi на iх можа быць накладзена адмiнiстрацыйнае спагнанне. Згодна з артыкулам 141 Кодэкса аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, парушэнне правiлаў карыстання жылымi памяшканнямi, санiтарнага ўтрымання месцаў агульнага карыстання, лесвiчных клетак, лiфтоў, пад’ездаў цi парушэнне правiлаў эксплуатацыi жылых дамоў, жылых памяшканняў i iнжынернага абсталявання, безгаспадарчае iх утрыманне цягне за сабой папярэджанне або накладанне штрафу на грамадзян у памеры да трох базавых велiчынь i папярэджанне цi накладанне штрафу на службовых асоб памерам да пяцi базавых велiчынь. Пратакол аб правапарушэннi павiнен складаць галоўны iнжынер, начальнiк ЖЭСа, старшыня таварыства ўласнiкаў жылля непасрэдна пры ўстанаўленнi гэтага факта. У кароткi тэрмiн пратакол павiнен быць накiраваны органу, якi ўпаўнаважаны разглядаць справы аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вось ужо сёмы год я вяду барацьбу з курцамi ў пад’ездзе свайго дома. Пад’езд насычаны нiкацiнам i дымам так, што цяжка дыхаць нават у кватэрах другога
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика