Акцыя Памяцi ў Дальве
Сёння ў мемарыяльным комплексе «Дальва» пройдзе Акцыя Памяцi. 19 чэрвеня 1944 года нямецка-фашысцкiя акупанты знiшчылi вёску Дальва — зажыва спалiлi 44 яе жыхароў. Гэта апошняя з 628 беларускiх вёсак, знiшчаных разам з жыхарамi. Да вызвалення заставалася ўсяго некалькi дзён...
Удзельнiкi мiтынгу-рэквiема ўскладуць кветкi да Вечнага агню мемарыяльнага комплексу «Хатынь», а таксама на магiлу вёскi Дальва на Могiлках спаленых вёсак. А ў Дальве, каля магiлы спаленых вяскоўцаў, пройдзе памiнальнае богаслужэнне. Мiтынг-рэквiем будзе весцi старшыня Лагойскага райвыканкама Iван Магер. Сярод выступоўцаў — i намеснiк старшынi Белтэлерадыёкампанii Юрый Азаронак: на працягу некалькiх дзесяцiгоддзяў гэта арганiзацыя шэфствуе над мемарыялам. Мiкалай Гiрыловiч, адзiны жыхар «вогненнай вёскi», якому пашчасцiла застацца жывым, разам з усёй сваёй сям’ёй нiзка паклонiцца загiнуўшым землякам. Менавiта Мiкалай Пятровiч быў адным з першых, хто падтрымаў iнiцыятыву правядзення патрыятычнай акцыi газеты «Звязда» i мемарыяльнага комплексу «Хатынь» «Нашчадкi вогненных вёсак». Наш кар.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў мемарыяльным комплексе «Дальва» пройдзе Акцыя Памяцi. 19 чэрвеня 1944 года нямецка-фашысцкiя акупанты знiшчылi вёску Дальва — зажыва спалiлi 4
|
|