Выкладчыца i... марыхуана
Iгар ГРЫШЫН
Дзякуючы намаганням праваахоўнiкаў, Беларусь застаецца краiнай, дзе спажыванне наркотыкаў — з’ява выключна рэдкая: паказчык развiцця наркатызацыi ў рэспублiцы ў разы нiжэй, чым, напрыклад, у Расii i ва Украiне.
Паводле даных упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, зараз на наркатычным рынку актыўна выкарыстоўваецца так званы «цяжкi» дурман — сiнтэтычныя наркотыкi. На жаль, не абмiнула гэта i нашу краiну: у рэспублiцы адзначана з’яўленне новага моцнадзеючага наркотыка трыметылфентанiл — «белы кiтаец», якi ў чыстым выглядзе ў тысячы разоў па ўздзеянню пераўзыходзiць гераiн. А вось спажыванне небяспечнага зелля адбываецца ў найбольш папулярных месцах адпачынку моладзi — начных дыскатэках, барах i камп’ютарных клубах. Так, за пяць месяцаў беларускiмi праваахоўнiкамi ў падобных установах было выяўлена 278 злачынстваў, звязаных з незаконным абарачэннем наркотыкаў. Што, бадай, самае страшнае — ёсць факты, калi наркотыкi распаўсюджваюцца ў школах i ВНУ. Прычым часам прамое дачыненне да гэтага маюць i настаўнiкi. За незаконнае абарачэнне псiхатропных рэчываў супрацоўнiкамi ўпраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусi з доказамi вiны былi затрыманы два настаўнiкi фiзкультуры адной з мiнскiх школ. А вось у Гродне было ўстаноўлена, што выкладчыца Гродзенскага дзяржаўнага унiверсiтэта мела дачыненне да збыту марыхуаны сярод студэнтаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзякуючы намаганням праваахоўнiкаў, Беларусь застаецца краiнай, дзе спажыванне наркотыкаў — з’ява выключна рэдкая: паказчык развiцця наркатызацыi ў рэ
|
|