«Шчыт Саюза-2006»
Алег ЛIЦКЕВIЧ, БЕЛТА
У Беларусi 17 чэрвеня пачалiся беларуска-расiйскiя камандна-штабныя вучэннi «Шчыт Саюза-2006». На iх будуць адпрацаваны абарончыя дзеяннi сумеснай групоўкi войскаў дзвюх краiн.
У вучэннi задзейнiчаны каля 7 тыс. ваеннаслужачых з Беларусi i 1 тыс. 800 з Расii. Прыцягнуты штабы 20-й армii Маскоўскай ваеннай акругi, 4-й i 10-й танкавых дывiзiй расiйскай армii. Такi вялiкi расiйскi кантынгент упершыню ўдзельнiчае ў вучэннях на тэрыторыi Беларусi. Для вырашэння вучэбна-баявых задач прыцягваюцца больш за 40 танкаў, каля 180 бранiраваных баявых машын, дзесяткi артылерыйскiх гармат i рэактыўных сiстэм залпавага агню. Ад Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь у вучэннях удзельнiчаюць 23 баявыя самалёты i 6 верталётаў, ад расiйскай армii — 13 самалётаў i 6 верталётаў. Будуць паказаны ў справе мадэрнiзаваны ў Беларусi шматфункцыянальны знiшчальнiк СУ-27УБМ1 i верталёт МI-8МТКО1. На час вучэнняў з запасу часова прызваны 2 тыс. 400 ваеннаабавязаных. Падраздзяленнi тэрытарыяльных войскаў развёрнуты ў Воранаўскiм раёне Гродзенскай вобласцi i Бярозаўскiм раёне Брэсцкай вобласцi. 19 чэрвеня прайшла сумесная трэнiроўка авiяцыi Беларусi i Расii. Батальённае тактычнае вучэнне 103-й асобнай мабiльнай брыгады пачнецца 20 чэрвеня на палiгоне Ласвiда ў Вiцебскай вобласцi. 21 чэрвеня адбудзецца трэнiроўка ўдзельнiкаў актыўнай фазы вучэнняў на Абуз-Лясноўскiм палiгоне пад Баранавiчамi — з баявой стральбой i прымяненнем авiяцыi. У ходзе другога этапу вучэнняў, калi будуць адпрацоўвацца задачы абарончай аперацыi, падраздзяленнi рэактыўнай артылерыi 22 чэрвеня правядуць баявыя стрэльбы на Ружанскiм авiяцыйным палiгоне. 23 чэрвеня пройдуць баявыя стрэльбы падраздзяленняў 38-й i 103-й асобных мабiльных брыгад на палiгоне Ласвiда. На 24 чэрвеня на Абуз-Лясноўскiм палiгоне запланавана актыўная фаза вучэнняў — сумесныя дзеяннi беларускiх i расiйскiх часцей i падраздзяленняў з прымяненнем артылерыi i авiяцыi. Чакаецца, што за актыўнай фазай будуць назiраць кiраўнiкi дзяржаў i мiнiстры абароны краiн АДКБ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi 17 чэрвеня пачалiся беларуска-расiйскiя камандна-штабныя вучэннi «Шчыт Саюза-2006». На iх будуць адпрацаваны абарончыя дзеяннi сумеснай гру
|
|