Разгадка жаночай сэксуальнасцi
Большасць жанчын становяцца сэксуальна актыўнымi толькi пасля 30. Паводле даных амерыканскiх вучоных, колькасць жанчын, якiя нi разу не перажылi аргазм, у 30 гадоў у тры разы менш, чым у 25. Аднак справа не толькi ў аргазме — сэксуальнае жыццё на чацвёртым дзесятку становiцца больш насычаным i цiкавым.
Ёсць, канешне, i скараспелыя жанчыны, якiя маюць сэксуальны вопыт яшчэ да паўналецця. «Маладыя ды раннiя» дасягаюць аргазму яшчэ да надыходу 20-годдзя. Цiкава, што такiя дамы доўга не «перагараюць». Нямецкiя вучоныя запэўнiваюць, што жанчын-вамп нямала. Даследаваннi паказваюць, што прыкладна кожная трэцяя дзяўчына ва ўзросце ад 17 да 19 гадоў здольна не проста рэгулярна перажываць аргазм, але нават «фiнiшаваць» некалькi разоў запар цi з перапынкам у 1—2 хвiлiны. Паводле прагнозаў вучоных, у будучым такiх тэмпераментных асоб стане больш, бо жаночая сэксуальнасць працягвае маладзець. Жаночая палавая цяга залежыць ад многiх фактараў, у тым лiку ад колькасцi мужчынскага гармону тэстастэрону ў арганiзме. Дарэчы, «пiкавая» жаночая сэксуальнасць пасля 30 тлумачыцца ў многiм павышаным узроўнем тэстастэрону: у гэты перыяд колькасць жаночых палавых гармонаў пачынае павольна змяншацца, затое колькасць тэстастэрону застаецца ранейшай. Жанчыны, у якiх з тэстастэронам усё ў парадку, — страсныя партнёршы, якiя абажаюць сэкс. Праўда, лiшак тэстастэрону часам прыводзiць да непажаданых наступстваў накшталт «валасатасцi» рук i ног. I яшчэ: прымiтыўнасць, глупства i грубасць партнёра — вось галоўныя фактары, якiя здольны «адвадзiць» жанчыну ад iнтымнай блiзасцi. Нядаўняе апытанне 300 жанчын, праведзенае амерыканскiмi псiхолагамi, паказала, што для кожнай з iх важная найперш за ўсё псiхалагiчная атмасфера ў сям’i i ступень даверу памiж партнёрамi. Гэта пацвярджае i статыстыка: больш за палову жанчын, якiя лiчаць сваё сямейнае жыццё шчаслiвым, рэгулярна перажывалi аргазм.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Большасць жанчын становяцца сэксуальна актыўнымi толькi пасля 30. Паводле даных амерыканскiх вучоных, колькасць жанчын, якiя нi разу не перажылi арга
|
|