21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Новыя члены кааператыва кампенсуюць выдаткi

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41

З Мядзела ад жыхароў вулiцы Нарачанскай у рэдакцыю паступiла ўжо каторая па лiку за апошнiя месяцы скарга наконт газiфiкацыi, дакладней, аплаты за яе. Ранейшыя лiсты i тэлефонныя звароты былi ананiмнымi. Гэтым, вiдавочна, i тлумачыцца настойлiвасць гараджан — паколькi запыты былi без зваротных адрасоў, атрымаць кампетэнтны адказ з афiцыйных крынiц заяўнiкi не маглi. А, магчыма, яны проста хацелi вырашыць пытанне так, як iм хацелася — насуперак iснуючым правiлам. Таму прозвiшчы цяперашнiх чытачоў мы не будзем указваць свядома, а, спалучыўшы ўжо раней атрыманую iнфармацыю з Мядзельскага райвыканкама i апошнiя звесткi з яго аддзела па будаўнiцтву, архiтэктуры i жыллёва-камунальнай гаспадарцы, даць вычарпальны (спадзяёмся) адказ.

Так, заяўнiкi скардзяцца, што некалькi месяцаў таму аддалi на газiфiкацыю амаль па мiльёну рублёў у якасцi першага ўзносу i, як яны высветлiлi, гэта не мяжа. Iншымi словамi, плацiць давядзецца i далей. Выходзiць дарагавата. «А вось на суседняй вулiцы...»

Пакiнем па-за ўвагай эмоцыi i звернемся да фактаў. Бясплатнага, як вядома, нiчога не бывае. Таму калi некалькi гадоў таму быў створаны спажывецкi кааператыў па газiфiкацыi «Мястра», яму трэба было працягнуць газаправод агульнай даўжынёй 7 кiламетраў. З улiкам колькасцi жадаючых мець «блакiтнае» палiва ў сваiм жыллi на той момант выходзiла, што кожны член кааператыва павiнен быў унесцi па 2 мiльёны 770 тысяч рублёў на пракладку вонкавага газаправода (згодна з праектна-каштарыснай дакументацыяй). Зразумела, многiя жыхары той жа вулiцы Нарачанскай вагалiся (пэўна, некаторыя з iх вагаюцца дагэтуль) — уступаць у кааператыў цi не. Мiж тым, згаданая сетка ўжо iснуе два гады (падкрэслiм, пабудаваная за кошт тых самых першых удзельнiкаў кааператыва).

Цяпер уявiм сiтуацыю, што нехта з насельнiкаў вулiцы рашыўся на газiфiкацыю. Маўляў, труба пракладзена, застаецца толькi падключыцца. Але, выходзiць, за чужыя грошы? Так, таму на сходзе членаў кааператыва яшчэ ў сакавiку гэтага года (i на падставе зацверджанага рашэннем Мiнаблвыканкама Статута кааператыва, дзе запiсана, што падключэнне да кааператыўных сетак газазабеспячэння новых спажыўцоў адбываецца са згоды агульнага сходу членаў кааператыва i долевага пакрыцця выдаткаў на яго будаўнiцтва) было вырашана прымаць новых членаў кааператыва на ўмове аплаты кожным новым членам узносаў у памеры аднаго мiльёна рублёў. Вось адкуль узялася такая сума — гэта кампенсацыя ўжо панесеных iншымi членамi кааператыва выдаткаў. Далей чытаем пратакол кааператыва «Мястра» ад 18 сакавiка 2005 года: «...а таксама з умовай пракладкi газаправода да iх (маецца на ўвазе — новых членаў — С.Р.) дамоў самастойна за кошт прыватных сродкаў без удзелу сродкаў i сiл кааператыва».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З Мядзела ад жыхароў вулiцы Нарачанскай у рэдакцыю паступiла ўжо каторая па лiку за апошнiя месяцы скарга наконт газiфiкацыi, дакладней, аплаты за яе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика