I душа ўзрадуецца
Яна СВЕТАВА
У Брэсце праходзiць другая выстава-кiрмаш «Брэст праваслаўны». Выстава захавала свой статус мiжнароднага форуму. Акрамя беларускiх тут прадстаўлены праваслаўныя арганiзацыi Расii, Украiны, Польшчы. Колькасць удзельнiкаў у параўнаннi з леташнiм узрасла ўдвая.
Увесь арсенал сродкаў, якiя адлюстроўваюць духоўнае жыццё, паказаны на стэндах i вiтрынах, што размясцiлiся ў лёгкаатлетычным манежы. Кожны дзень тут працуюць не толькi выставачныя экспазiцыi, але праводзяцца розныя сустрэчы i мерапрыемствы. Лепшыя ўзоры царкоўных спеваў, майстэрства Мiнскай школы званароў, гутаркi пра дабро i мiласэрнасць, акрамя таго багаты выбар духоўнай лiтаратуры, аўдыё- i вiдэапрадукцыi, манастырскi мёд з хлебам i шмат чаго iншага можна знайсцi на гэтай выставе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Брэсце праходзiць другая выстава-кiрмаш «Брэст праваслаўны». Выстава захавала свой статус мiжнароднага форуму
|
|