Будзем піць... бульбу!
Кар. БЕЛТА
Прадпрыемства «Тэхнахарч» з Мар’iнай Горкi пачало вырабляць доследную партыю безалкагольнага напою з бульбы «Мiкола». У продаж новая прадукцыя паступiць ужо на бягучым тыднi, паведамiў дырэктар iнстытута прафесар Зянон Лоўкiс.
Паводле яго слоў, рэцэптура напiтку, распрацаваная вучонымi БелНДI харчовых прадуктаў, запатэнтавана, паколькi не мае аналагаў у Еўропе. Напiтак будзе вырабляцца з бульбянога канцэнтрату, атрыманага на Лёзненскiм кансервавым агароднiнасушыльным заводзе, дзе спецыяльна для гэтага была ўстаноўлена новая тэхналагiчная лiнiя. На гэтай лiнii ў працэсе выпарвання з выкананнем пэўнай тэхналогii з бульбяной сыравiны атрымлiваюць 70 працэнтаў сухога рэчыва без дабаўлення цукру. Гэты канцэнтрат абагачаецца духмянымi дабаўкамi, малочнай кiслатой, а таксама мае ў саставе комплекс натуральных мiнералаў (жалеза, магнiй, фосфар, кальцый, натрый, калiй) i вiтамiны В1, В2, С, РР, бэтакарацiн. Для атрымання 1 тыс.л напiтку неабходна 30 кг бульбянога канцэнтрату. Новы безалкагольны напiтак нечым нагадвае кока-колу. Але «Мiкола» — натуральны прадукт без кафеiну. Канцэнтрат таксама захоўвае ўсе карысныя для здароўя ўласцiвасцi свежавыцiснутага бульбянога соку. Як вядома, такi сок асаблiва карысны пры захворваннях страўнiкава-кiшачнага тракту.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадпрыемства «Тэхнахарч» з Мар’iнай Горкi пачало вырабляць доследную партыю безалкагольнага напою з бульбы «Мiкола»
|
|