Выйсце знойдзена
Iнга МIНДАЛЁВА
«МС» выступiла — мясцовыя ўлады адрэагавалi Унумары за 26 красавiка гэтага года мы напiсалi аб праблеме з каналiзацыяй у вёсцы Палужжа Карэлiцкага раёна («Хто адказны за «водар»?). У тэлефоннай размове мясцовая жыхарка паскардзiлася журналiсту, што ўся сiстэма палужскай каналiзацыi знаходзiцца ў аварыйным стане, прычым не адзiн год. Калодзежы перыядычна перапаўняюцца i ўсе нечыстоты вылiваюцца проста на пашу, дзе пасвiцца жывёла (трубы пракладзены ўздоўж дарогi). Аднаму з вяскоўцаў брудная жыжа з каналiзацыi затапiла падвал.Уся палужская каналiзацыйная сiстэма знаходзiлася на балансе мясцовага племзавода, але не так даўно райвыканкамам было прынята рашэнне аб перадачы яе жыллёва-камунальнай службе. Вось толькi папярэдне неабходна было прывесцi каналiзацыю ў тэхнiчна спраўны стан, на што патрабавалася як мiнiмум 70 мiльёнаў рублёў. А ў племзавода грошай на гэта не было. Камунальнiкi ж у сваю чаргу браць каналiзацыю ў непрацуючым стане адмаўлялiся. «МС» адправiла матэрыял на рэагаванне, i вось якi адказ мы атрымалi за подпiсам намеснiка старшынi Карэлiцкага раённага выканаўчага камiтэта. «У адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 15.12.1997 № 360 «Аб рэагаваннi службовых асоб на крытычныя выступленнi ў дзяржаўных сродках масавай iнфармацыi» Карэлiцкi раённы выканаўчы камiтэт разгледзеў артыкул «Хто адказны за «водар»?» i паведамляе, што ў маi гэтага года работы па ачыстцы каналiзацыйных сетак у вёсцы Палужжа Карэлiцкага раёна Гродзенскай вобласцi выкананы. Да 1 лiпеня 2006 года будзе набыта насоснае абсталяванне i станцыя кiравання. Пасля гэтага пытанне перадачы каналiзацыйных сетак на баланс Карэлiцкага раённага унiтарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркi будзе вырашана станоўча». Нарэшце, жыхары Палужжа пазбавяцца ад «водару». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Унумары за 26 красавiка гэтага года мы напiсалi аб праблеме з каналiзацыяй у вёсцы Палужжа Карэлiцкага раёна («Хто адказны за «водар»?). У тэлефонна
|
|