21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вясковы «ўрад» здольны на многае

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ, Любанскi раён

А Ў НАС... А Ў ВАС?

Партнёрскiя сувязi памiж Любанскiм раёнам Мiнскай вобласцi i Гатчынскiм раёнам Ленiнградскай усталявалiся ў 1999 годзе, калi было падпiсана пагадненне аб узаемным супрацоўнiцтве ў гандлёва-эканамiчнай, навукова-тэхнiчнай i культурнай галiнах. Дзякуючы гэтаму ўдалося наладзiць прамыя гаспадарчыя сувязi памiж прадпрыемствамi. Перш за ўсё — аграпрамысловага комплексу. У Гатчыну пастаўлялася бульба (толькi летась адгружана каля 200 тон), а гаспадаркi Любаншчыны атрымалi магчымасць прайсцi сапраўдную школу перадавога вопыту па арганiзацыi сучаснай вытворчасцi.

Аднак супрацоўнiцтва не абмяжоўвалася толькi эканамiчнымi, культурнымi i навукова-тэхнiчнымi зносiнамi. Раёны актыўна цiкавяцца i арганiзацыяй сiстэмы мясцовага самакiравання. Пацвярджэннем таму стаў чарговы вiзiт дэлегацыi Гатчынскага мунiцыпальнага раёна на Любаншчыну, падчас якога расiяне шмат чаго ўзялi «на аловак».

— Вельмi важная iнiцыятыва, якая ўвасабляецца ў жыццё ў Беларусi — арганiзацыя работы дзяржаўных устаноў па прынцыпу «аднаго акна», — заўважыў кансультант камiтэта па ўзаемадзеянню з органамi мясцовага самакiравання адмiнiстрацыi Ленiнградскай вобласцi Анатоль Мiхайлаў. — У Расii такi шлях многiя лiчаць найбольш прымальным. Iснуе вялiкая праблема. Напрыклад, у Санкт-Пецярбургу за хуткае афармленне патрэбных папер шэраг фiрмаў бяруць вялiкiя грошы. Гэта няправiльна. Таму беларускi вопыт для нас надзвычай карысны.

На Любаншчыне надзённыя пытаннi мясцовых жыхароў вырашаюцца вельмi аператыўна. Пасяджэнне райвыканкама цяпер праводзiцца кожны тыдзень — каб неадкладна прыняць патрэбныя рашэннi i аформiць неабходныя чалавеку паперы. Усе аддзелы злучаны агульнай камп’ютарнай сеткай. Як паведамiў старшыня Любанскага райвыканкама Валерый Грыбанаў, для таго, каб удасканалiць электронную сувязь, праз пэўны час будзе выдаткавана каля 40 мiльёнаў рублёў. Гэта дазволiць адчувальна зменшыць час афармлення патрэбнай дакументацыi.

У Гатчынскiм раёне 220 тысяч жыхароў. У яго склад уваходзiць 15 адмiнiстрацыйных тэрыторый — гарадскiх i сельскiх пасяленняў (былых сельсаветаў).

— У кастрычнiку 2003 года быў прыняты спецыяльны закон, у адпаведнасцi з якiм адбылiся якасныя пераўтварэннi ў фармiраваннi мясцовай улады, — кажа кiраўнiк адмiнiстрацыi Гатчынскага мунiцыпальнага раёна Аляксандр Худзялайнен. — Зараз памiж рознымi ўзроўнямi ўлады падзелены паўнамоцтвы, замацаваны канкрэтныя правы i абавязкi. Калi раней у сельсаветаў былi толькi каштарысы расходаў, то зараз у iх фармiруецца паўнацэнны бюджэт. За яго належнае папаўненне кiраўнiкi адмiнiстрацый нясуць адказнасць. На раённым пасяджэннi (прыводзiцца раз у месяц) яны робяць справаздачу выканання даходнай i расходнай частак бюджэту. Кiраўнiкi сталi больш граматнымi i iнiцыятыўнымi, яны напрамую зацiкаўлены ў вынiках сваёй працы. Усе гэтыя змяненнi несум-ненна далi штуршок для развiцця тэрыторый. Ва ўсiм свеце ўвасабляецца такi прынцып: моцныя тэрыторыi — моцная дзяржава.

Падзел Гатчынскага раёна на 15 адмiнiстрацыйных тэрыторый быў зроблены зыходзячы з iх эканамiчнага патэнцыялу. Прасцей кажучы, для кожнай тэрыторыi стварылi практычна роўныя стартавыя ўмовы. Чаго раней не назiралася: у кагосьцi была моцная эканамiчная база, а ў iншых — нiчога. Цяпер, як заўважыў Аляксандр Худзялайнен, практычна ўсе тэрыторыi выйшлi на самаакупнасць. Вызначаны пералiк падаткаў, якiя застаюцца ў сельскiх пасяленнях (так зараз называюцца колiшнiя сельсаветы). Гэтыя паступленнi суб’ект федэрацыi не можа «забраць». Канешне, не ўсе тэрыторыi поўнасцю забяспечваюць напаўненне даходнай часткi свайго бюджэту за кошт падатковых крынiц, але яны актыўна да гэтага iмкнуцца.

У Гатчынскiм раёне вельмi актыўна развiваецца iнвестыцыйны працэс. Гэтыя мясцiны надзвычай прывабныя для ўкладанняў — толькi за апошнiя пяць гадоў тут пачалi працаваць 30 новых прадпрыемстваў, што дазволiла стварыць новыя рабочыя месцы i такiм чынам забяспечыць занятасць мясцовым жыхарам.

Разам з тым, пры ўсiх шматлiкiх «плюсах» ёсць i цяжкасцi. Напрыклад, пры правядзеннi таго ж добраўпарадкавання. Зямля знаходзiцца ў прыватнай уласнасцi i адмiнiстрацыi сельскага пасялення праблематычна «кiраваць працэсам». Таму, напэўна, адно з галоўных пытанняў, якое было ў цэнтры ўвагi членаў дэлегацыi Гатчынскага раёна падчас iх вiзiту на Любаншчыну — арганiзацыя работы сельскiх саветаў. Госцi на ўласныя вочы пераканалiся, што вясковы «ўрад» у нас здольны на многае, а сельскiя саветы рэальна дапамагаюць людзям.

— У расiйскiх калег, канешне, салiдны мясцовы бюджэт i яны ў большай ступенi адчуваюць сябе гаспадарамi, — адзначыў старшыня Любанскага раённага Савета дэпутатаў Мiхаiл Бялькевiч. — Аднак у iх не наладжана такое ўзаемадзеянне з тымi ж сельгаспрадпрыемствамi i магчымасцi, адпаведна, абмежаваныя. У нас СВК у кожнай справе саветам дапамагаюць. Мы разам вырашаем надзённыя праблемы жыхароў. Зараз шмат гаворыцца аб неабходнасцi павышэння ролi саветаў. Калi ўсе тыя змяненнi, якiя мяркуецца прыняць, будуць увасоблены ў жыццё, то эфектыўнасць работы органаў мясцовага самакiравання значна ўзрасце.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Партнёрскiя сувязi памiж Любанскiм раёнам Мiнскай вобласцi i Гатчынскiм раёнам Ленiнградскай усталявалiся ў 1999 годзе, калi было падпiсана пагадненне
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика