21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Твой Дэпутат у Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь трэцяга склiкання

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

МАГІЛЁЎСКАЯ вобласць

Магiлёўская Ленiнская выбарчая акруга № 71

(частка Ленiнскага раёна г. Магiлёва)

АРХIПАЎ Аляксандр Мiхайлавiч

Старшыня Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па заканадаўству i судова-прававых пытаннях.

Нарадзiўся 27 жнiўня 1959 года ў горадзе Бабруйску Магiлёўскай вобласцi.

Скончыў Харкаўскi юрыдычны iнстытут iмя Ф.Э. Дзяржынскага.

Выбiраўся дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь другога склiкання.

Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.

Бабруйская Першамайская выбарчая акруга № 64

(частка Першамайскага раёна г. Бабруйска)

ГЕРАСIМАЎ Вiктар Васiльевiч

Намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па прамысловасцi, палiўна-энергетычнаму комплексу, транспарту, сувязi i прадпрымальнiцтву.

Нарадзiўся 16 студзеня 1950 года ў сяле Вербы Нiжне-Серагозскага раёна Херсонскай вобласцi Украiн-скай ССР.

Скончыў Адэскi полiтэхнiчны iнстытут, Акадэмiю кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь.

Перад выбраннем у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь — дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Бабруйскi машынабудаўнiчы завод».

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, юбiлейным медалём «60 гадоў Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Шклоўская выбарчая акруга № 75

(Бялынiцкi, Круглянскi i Шклоўскi раёны,

частка Магiлёўскага раёна)

КАНАПЛЁЎ Уладзiмiр Мiкалаевiч

Старшыня Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.

Нарадзiўся 3 студзеня 1954 года ў вёсцы Акулiнцы Магiлёўскага раёна Магiлёўскай вобласцi.

Скончыў Магiлёўскi дзяржаўны педагагiчны iнстытут iмя А.А. Куляшова.

З’яўляўся Намеснiкам Старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь першага i другога склiканняў.

Узнагароджаны ордэнам Айчыны III ступенi, ордэнам МПА СНД «Садружнасць», Ганаровымi граматамi Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, Парламенцкага Сходу Саюза Беларусi i Расii, Савета Мiжпарламенцкай Асамблеi дзяржаў — удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў, ордэнам Рускай праваслаўнай царквы Святога благавернага князя Данiiла Маскоўскага III ступенi, ордэнам Крыжа прападобнай Еўфрасiннi, Iгуменнi Полацкай, Граматай Патрыярха Маскоўскага i Усяе Русi Алексiя II.

Бабруйская Ленiнская выбарчая акруга № 63

(частка Ленiнскага раёна г. Бабруйска)

АРЦЮШЫНА Таццяна Анатольеўна

Член Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў i iнвалiдаў.

Нарадзiлася 2 жнiўня 1953 года ў горадзе Бабруйску Магiлёўскай вобласцi.

Скончыла Мiнскi медыцынскi iнстытут, Акадэмiю кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь.

Перад выбраннем у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь — член Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь другога склiкання, галоўны ўрач установы аховы здароўя «Бабруйская гарадская дзiцячая бальнiца».

Горацкая выбарчая акруга № 67

(Горацкi, Дрыбiнскi i Мсцiслаўскi раёны)

АСМАЛОЎСКАЯ Таццяна Сяргееўна

Намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па правах чалавека, нацыянальных адносiнах i сродках масавай iнфармацыi.

Нарадзiлася 11 мая 1958 года ў горадзе Горкi Магiлёўскай вобласцi.

Скончыла Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмiю, Мiнскi iнстытут кiравання пры Беларускiм тэхналагiчным унiверсiтэце.

Перад выбраннем у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь — намеснiк дырэктара па вытворчасцi рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Вучэбная гаспадарка Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэмii».

Клiчаўская выбарчая акруга № 68

(Клiчаўскi i Асiповiцкi раёны,

частка Магiлёўскага раёна)

ПАПОЎ

Вадзiм Аляксандравiч

Старшыня Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па мiжнародных справах i сувязях з СНД.

Нарадзiўся 5 лiпеня 1940 года ў горадзе Дзямiдаве Смаленскай вобласцi РСФСР.

Скончыў Беларускi iнстытут механiзацыi сельскай гаспадаркi, Мiнскую вышэйшую партыйную школу.

Выбiраўся Старшынёй Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь другога склiкання.

Узнагароджаны ордэнамi Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыны III ступенi, медалямi, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.

Быхаўская выбарчая акруга № 66

(Быхаўскi, Кiраўскi

i Слаўгарадскi раёны,

частка Магiлёўскага раёна)

САКАДЫНЕЦ

Алег Сцяпанавiч

Член Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па ахове здароўя, фiзiчнай культуры, справах сям’i i моладзi.

Нарадзiўся 7 лiстапада 1951 года ў вёсцы Баркi Кiраўскага раёна Магiлёўскай вобласцi.

Скончыў Мiнскi дзяржаўны медыцынскi iнстытут.

Перад выбраннем у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь — першы намеснiк начальнiка ўпраўлення аховы здароўя Магiлёўскага абласнога выканаўчага камiтэта.

Касцюковiцкая выбарчая

акруга № 69

(Клiмавiцкi, Касцюковiцкi,

Краснапольскi i Хоцiмскi раёны)

СIМIРСКI

Валянцiн Раманавiч

Намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па мiжнародных справах i сувязях з СНД.

Нарадзiўся 26 красавiка 1946 года ў горадзе Барысаве Мiнскай вобласцi.

Скончыў Iнстытут фiзiчнай культуры, Агульнавайсковае ваеннае вучылiшча, Вышэйшую школу КДБ СССР, палкоўнiк.

Выбiраўся дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь другога склiкання.

Узнагароджаны ордэнамi Чырвонай Зоркi, «За службу Радзiме» III ступенi, васемнаццаццю медалямi, Граматай Вярхоўнага Савета СССР, Граматай Савета Мiнiстраў СССР, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.

Магiлёўская Прамысловая

выбарчая акруга № 74

(частка Кастрычнiцкага

раёна г. Магiлёва)

ШЛОПАК

Сяргей Юльянавiч

Член Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па правах чалавека, нацыянальных адносiнах i сродках масавай iнфармацыi.

Нарадзiўся 17 лютага 1952 года ў горадзе Полацку Вiцебскай вобласцi.

Скончыў Наваполацкi полiтэхнiчны iнстытут.

Перад выбраннем у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь — намеснiк генеральнага дырэктара па капiтальнаму будаўнiцтву адкрытага акцыянернага таварыства «Магiлёўхiмвалакно».

Магiлёўская Цэнтральная выбарчая акруга № 72

(частка Ленiнскага раёна г. Магiлёва)

АЎДЗЕЕВА Наталля Пятроўна

Намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчнаму прагрэсу.

Нарадзiлася 26 мая 1957 года ў горадзе Магiлёве.

Скончыла Магiлёўскi дзяржаўны педагагiчны iнстытут, Беларускi унiверсiтэт культуры, Акадэмiю кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь.

Выбiралася дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь другога склiкання.

Узнагароджана медалём Францыска Скарыны, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.

Магiлёўская Кастрычнiцкая выбарчая акруга № 73

(частка Кастрычнiцкага раёна г. Магiлёва)

IСАЧКIН Вiктар Панцялеевiч

Намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па заканадаўству i судова-прававых пытаннях.

Нарадзiўся 19 лiпеня 1960 года ў гарадскiм пасёлку Краснаполле Магiлёўскай вобласцi.

Скончыў Мiнскi дзяржаўны медыцынскi iнстытут.

Перад выбраннем у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь — галоўны ўрач установы аховы здароўя «Медыка-санiтарная часць магiлёўскага вытворчага аб’яд-нання «Хiмвалакно».

Узнагароджаны знакам «Выдатнiк аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь».

Бабруйская сельская выбарчая акруга № 65

(Бабруйскi i Глускi раёны, частка Ленiнскага

i Першамайскага раёнаў г. Бабруйска)

КУЛАКОЎСКI Юрый Аляксандравiч

Старшыня Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па правах чалавека, нацыянальных адносiнах i сродках масавай iнфармацыi.

Нарадзiўся 29 сакавiка 1952 года ў вёсцы Дабран-ка Старадарожскага раёна Мiнскай вобласцi.

Скончыў Магiлёўскi дзяржаўны педагагiчны iнстытут iмя А.А. Куляшова, Мiнскi iнстытут палiталогii i сацыяльнага кiравання.

З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь першага склiкання.

Перад выбраннем у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь — памочнiк Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь — галоўны iнспектар па Магiлёўскай вобласцi.


Крычаўская выбарчая

акруга № 70

(Крычаўскi, Чавускi

i Чэрыкаўскi раёны)

ЮШКЕВIЧ

Аляксандр Мiкалаевiч

Член Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па правах чалавека, нацыянальных адносiнах i сродках масавай iнфармацыi.

Нарадзiўся 12 мая 1972 года ў горадзе Магiлёве.

Скончыў Магiлёўскi тэхналагiчны iнстытут.

Перад выбраннем у Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь — выканаўчы дырэктар фiлiяла № 700 — Магiлёўскага абласнога ўпраўлення ААБ «Беларусбанк».

Мае Падзяку Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Беларусi i Расii.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика