21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На карысць вяскоўцаў

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У аграгарадку Ноўка Вiцебскага раёна прынцып «аднаго акна» — не данiна модзе, а даўно правераны

метад работы з людзьмi. У гэтым упэўнiўся наш карэспандэнт, якi нядаўна пабываў у Ноўцы, каб высветлiць, наколькi зручнае гэтае самае «акно» для вяскоўцаў, як яны самi разумеюць прынцыпы яго дзейнасцi.

Пакуль чакаў старшыню сельскага Савета, да сакратара звярнуўся мужчына, якому была патрэбна даведка аб тым, што ён часова тут жыве. Лiтаральна за некалькi хвiлiн «праблема» была вырашана.

У 38 вёсках сельсавета ў цёплы час года жывуць, акрамя прыкладна 5300 мясцовых жыхароў, яшчэ i 3200 дачнiкаў, апошнiя таксама часта звяртаюцца ў сельскi Савет, i з бюракратычнымi перашкодамi не сустракаюцца. Нават падкрэслiваюць, што ў параўнаннi з абласным цэнтрам «акно» — не проста чарговая папулiсцкая акцыя, а вельмi зручная i эфектыўная справа.

Паводле слоў старшынi Ноўкiнскага сельскага Савета Васiля Сухадолава, «адно акно» i раней, у прынцыпе, працавала. Проста зараз стала прасцей супрацоўнiчаць з рознымi арганiзацыямi. А каб паскорыць атрыманне неабходных грамадзянам дакументаў, у Савеце прызначаны адказныя за абслугоўванне грамадзян. Апошнiя ж на спецыяльным iнфармацыйным стэндзе могуць азнаёмiцца з максiмальнымi тэрмiнамi разгляду iх зваротаў, выдачы даведак або iншых дакументаў. Напрыклад, даведкi аб абмене жылых памяшканняў, пры наяўнасцi пашпартоў грамадзян i тэхнiчных пашпартоў на жыллё, выдаюць у дзень звароту. За прапiску трэба заплацiць 20 працэнтаў базавай велiчынi. Калi грамадзяне валодаюць такой iнфармацыяй i прыходзяць у сельсавет з усiмi неабходнымi дакументамi, працэдура афармлення не зацягваецца.

Каб атрымаць даведку на сельгаспрадукцыю з асабiстых падсобных гаспадарак, неабходны толькi пашпарт заяўнiка. I атрымае ён адпаведнае пацвярджэнне ўсяго за некалькi хвiлiн. Жадае маладая сям’я атрымаць жыллё? Прыходзяць муж i жонка ў сельскi Савет i проста заяўляюць аб такой неабходнасцi. А Савет запытвае ў агенцтве па рэгiстрацыi нерухомасцi, ЗАГСе i г.д. усе неабходныя дакументы. Як i даведкi аб заробках маладых. Потым, калi трэба, людзi прыходзяць толькi за копiяй рашэння. Зразумела, некаторыя дакументы, напрыклад, тыя ж даведкi аб зарплатах, асабiста грамадзяне могуць атрымаць значна хутчэй, таму часта робяць гэта самастойна.

Дарэчы, аб жыллёвым пытаннi. Зараз чарга жадаючых палепшыць свае жыллёвыя ўмовы складае тут каля 100 чалавек. А яшчэ летась iх было толькi 70. Спецыялiсты тлумачаць жыллёвы бум мясцовага маштабу тым, што Ноўка, дзе ствараецца аграгарадок, i суседнiя вёскi вельмi актыўна ў апошнi час адраджаюцца, а вясковыя жыхары атрымлiваюць розныя дзяржаўныя прэферэнцыi.

Мясцовае прадстаўнiцтва «Беларусбанка» дзякуючы «аднаму акну» цяпер займаецца выдачай усемагчымых крэдытаў. Ноўкiнцы добра памятаюць, як параўнальна нядаўна трэба было ехаць у Вiцебск, каб падаць дакументы на афармленне крэдытаў. А ў другi раз — ужо разам з паручыцелямi. Жадаючых жа крэдытавацца кансультаваў спецыялiст, якi штотыднёва прыязджаў з абласнога цэнтра. Зараз усё можна высветлiць i зрабiць на месцы. Менавiта таму крэдыты сталi карыстацца ў вяскоўцаў усё большай папулярнасцю.

Аляксандр ПУКШАНСКI,

Вiцебскi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аграгарадку Ноўка Вiцебскага раёна прынцып «аднаго акна» — не данiна модзе, а даўно правераны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика