«Адно акно» — дадатковая нагрузка
Сымон СВIСТУНОВIЧ
- Раней людзям даводзiлася хадзiць па розных кабiнетах, а цяпер яны становяцца ў чаргу каля аднаго, — паскардзiўся знаёмы, якi афармляў дакументы на гараж. Як працуе «адно акно» ў горадзе, размова асобная, а вось якая сiтуацыя ў гэтым плане на вёсцы?
На тэрыторыi Жамчужнага пасялковага Савета Баранавiцкага раёна знаходзяцца два буйныя сельгаспрадпрыемствы — птушкафабрыка «Дружба» i свiнакомплекс «Усходнi». А ў буйным пасёлку жадаючых аформiць нейкiя дакументы заўсёды больш, чым у невялiкай вёсачцы. А вось дзе прасцей атрымаць патрэбныя даведкi, яшчэ невядома. Справа ў тым, што ў Жамчужны прыязджаюць супрацоўнiкi натарыяльнай канторы i агенцтва па рэгiстрацыi нерухомасцi, i раз у месяц чалавек можа аформiць дакументы на месцы, а не ехаць, як раней, у райцэнтр. Але такое шчасце выпала толькi некалькiм пасёлкам, якiя патрапiлi ў катэгорыю аграгарадкоў. Менавiта сюды i заглядваюць адпаведныя ўстановы, а ў астатнiх населеных пунктах сiтуацыя iншая. I калi Жамчужны знаходзiцца непасрэдна пад Баранавiчамi, то Мiлавiды — за 40 км ад райцэнтра, i тут узнiкаюць дадатковыя цяжкасцi, бо аўтобусы ходзяць не з той перыядычнасцю, як хацелася б. Сiтуацыю растлумачыла сакратар Мiлавiдскага сельскага Савета Тамара Блiнская. — Сёння дакументамi грамадзян займаецца Савет. Мы афармляем патрэбныя паперы i вязём у Баранавiчы. Вось Кацярына Волчак вырашыла прадаць хату, i менавiта сельскi Савет дапамог старой зрабiць гэта. Праўда, «адно акно» лягло дадатковай нагрузкай на нашых супрацоўнiкаў, а нас тут усяго трое — старшыня, сакратар ды бухгалтар. Даводзiцца займацца i ваенным улiкам, i землеўпарадкаваннем, i падаткамi, рабiць запыты, сачыць за парадкам i выконваць бягучыя справы. Работы прыбавiлася, а штат застаўся ранейшым, але выбiраць не прыходзiцца — працуем.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
- Раней людзям даводзiлася хадзiць па розных кабiнетах, а цяпер яны становяцца ў чаргу каля аднаго, — паскардзiўся знаёмы, якi афармляў дакументы на г
|
|