Старыя — «на дыеце»?..
Iгар ГРЫШЫН
Несуцяшальнымi для кiраўнiцтва Навагрудскага дома-iнтэрната для састарэлых i iнвалiдаў сталi вынiкi праверкi, якую правялi супрацоўнiкi Камiтэта дзяржкантролю па Гродзенскай вобласцi: апошнiя выявiлi шэраг пэўных парушэнняў...
Вось некаторыя з iх. Так, паводле iнфармацыi прэс-цэнтра Камiтэта дзяржкантролю, у згаданай установе, дзе пражывае каля 300 чалавек, для харчавання практычна не выкарыстоўвалiся садавiна, дыетычныя мучныя i кандытарскiя вырабы, лекавыя мiнеральныя воды. «Грашылi», як аказалася, тут часам i своеасаблiвым «пашчэннем» жыхароў iнтэрната: у красавiку, напрыклад, повар прыгатавала 285 порцый плову са свiнiнай, не даклаўшы ў блюда 29 працэнтаў мяса. А вось там, дзе можна было сапраўды зэканомiць, чамусьцi дапускалiся хiбы. У прыватнасцi, праверкай устаноўлена, што iнтэрнат закупляў мясныя прадукты не ў вытворцаў, а ў аднаго з навагрудскiх адкрытых акцыянерных таварыстваў па рознiчных цэнах з прымяненнем гандлёвых надбавак. Толькi ў студзенi—сакавiку гэтага года ў названага пасрэднiка закуплена больш за адну тону мяса на суму 9,4 мiльёна рублёў. Цiкава, што закупляючы тавар непасрэдна на Слонiмскiм мясакамбiнаце, можна было набыць на 11 працэнтаў прадукцыi больш. Як адзначылi ў прэс-цэнтры КДК, па вынiках праверкi тры работнiкi дома-iнтэрната, уключаючы дырэктара, прыцягнуты да адмiнiстрацыйнай адказнасцi ў выглядзе штрафа, сем чалавек пакараны ў дысцыплiнарным парадку. Акрамя таго, Гродзенскаму аблвыканкаму прапанавана разгледзець пытанне аб адпаведнасцi кiраўнiка iнтэрната пасадзе, якую ён займае.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Несуцяшальнымi для кiраўнiцтва Навагрудскага дома-iнтэрната для састарэлых i iнвалiдаў сталi вынiкi праверкi, якую правялi супрацоўнiкi Камiтэта дзярж |
|