21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кошт зямлi i катэджаў: мiнiмум чакаецца зiмой

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

Калi на другасным рынку кватэрнага жылля ў сталiцы i iншых буйных гарадах краiны зараз назiраецца поўнае зацiшша, то для ўладальнiкаў зямельных участкаў сёлетнiм летам будзе не да спакою.

Iстотнага «шораху» нарабiлi два прэзiдэнцкiя ўказы № 58 i № 87, якiя накiраваны на скарачэнне незавершаных будаўнiцтвам незакансерваваных дамоў, дач i навядзенне парадку на зямлi. Зараз, калi на такiх участках да гэтага працяглы час амаль нiчога не рабiлася, то ўжо праз паўгодда дзяржава можа адбiраць зямлю ў прыватнiкаў i прадаваць яе на аўкцыёнах.

Сёння ўладальнiкi пустых цi напалову пустых зямельных участкаў заварушылiся i занервавалiся. У сталiчным рэгiёне аб наяўнасцi праектаў дадзеных указаў гаспадары пустых зямельных участкаў даведалiся яшчэ напрыканцы мiнулага года. Менавiта тады ў Мiнскiм раёне i назiраўся пiк продажу зямельных участкаў, на якiх будавацца «старыя» ўласнiкi ўжо не збiралiся. Калi прапаноў стала вельмi шмат, то па законах рынку зямля пачала таннець i яе яшчэ куплялi. Пустыя зямельныя ўчасткi i «незавяршонку» актыўна прадавалi i ў першыя месяцы сёлета, калi аб знакавых указах прэзiдэнта было вядома толькi на ўзроўнi чутак. Як толькi ўказы ўбачылi свет, пакупнiкоў як адрэзала. За апошнiя 5 месяцаў па асобных напрамках зямельныя ўчасткi пад Мiнскам патаннелi ў сярэднiм на 3—7 тысяч долараў.

Больш за ўсё зямельныя ўчасткi патаннелi на Мядзельскiм напрамку. Спецыялiсты рынку нерухомасцi лiчаць, што менавiта там у свой час была перададзена насельнiцтву велiзарная колькасць участкаў пад будаўнiцтва, якое так i не было пачата або засталося ў стадыi «незавяршонкi». Сотка зямлi ў Сёмкаве ў залежнасцi ад узроўню падвядзення камунiкацый каштуе ад 400 да 1000 долараў. Сотка ўчастка зямлi ў раёне Вiшнёўкi i Лапаровiчаў прапануецца сёння за 1300—1000 долараў цi нават танней.

Па Лагойскаму напрамку ўчасткi заўсёды карысталiся добрым попытам, але ў сувязi з адкрыццём у Бараўлянах новых раёнаў забудовы, цэны i там паляцелi ўнiз прыкладна на 4—5 тысяч долараў. А вось зямля ў Сiлiчах сёння нават чакае свайго падаражання. Зараз сотка там каштуе толькi 500—600 долараў, але, паводле меркавання экспертаў, попыт на зямельныя ўчасткi i iндывiдуальныя дамы ў Лагойскiм раёне павiнен павялiчыцца ў блiжэйшы час. Гэтаму паспрыяе будаўнiцтва трэцяй чаргi Рэспублiканскага гарналыжнага цэнтра. Поўнасцю завяршыць трэцюю частку гарналыжнага цэнтра ў Сiлiчах запланавана да канца 2008 года.

Спецыялiсты РУП «Мiнскае абласное агенцтва па аказанню рыэлтарскiх паслуг» адзначаюць, што ў сапраўды цiкавых месцах з праведзенай камунiкацыяй участкаў на продаж прапаноўвацца стала крыху больш, але цана на iх засталася на ранейшым узроўнi. Рэальна патаннелi зямельныя ўчасткi, у якiх раней быў завышаны «цэннiк», а гаспадары гадамi чакалi невядома адкуль багатага дзядзьку. Дзядзька не адшукаўся, а ўказ прэзiдэнта «расплюшчыў вочы». Нагадаю, што згодна з адзначаным указам прэзiдэнта з пачатку 2007 года продаж пустых участкаў i зямельных надзелаў з незавершаным будаўнiцтвам незакансерваваных жылых дамоў будзе забаронены.

Эксперты рынку нерухомасцi лiчаць, што пустыя ўчасткi адлегласцю да 10 кiламетраў ад кальцавой дарогi сталiцы таннець надалей не будуць. Iх у свой час набылi не вельмi бедныя людзi. Зараз уладальнiкi такой нерухомасцi дабудоўваюць свае аб’екты i актыўна ажыццяўляюць дзяржаўную рэгiстрацыю жылых дамоў, катэджаў, дач i садовых домiкаў.

У абласных цэнтрах сiтуацыя крыху iншая. Сэнс i змест прэзiдэнцкiх указаў зусiм нядаўна стаў варушыць крыху iнертных на перыферыi гаспадароў зямельных участкаў. Так участкi ў прыгарадзе Гродна памерам 9—10 сотак з усiмi камунiкацыямi i перспектывай развiцця горада прапануюцца за 8—13 тысяч долараў. Катэджы ў прэстыжных вёсках адлегласцю 10—15 кiламетраў ад горада прапануюцца ад 6 да 12 тысяч долараў. Домiкi ў дачных масiвах актыўна прапануюцца патэнцыяльным пакупнiкам па 700—1800 долараў.

Толькi-толькi пачалi таннець участкi зямлi i ў Вiцебскiм рэгiёне. Участак зямлi плошчай 15 сотак у катэджным гарадку «Царскае сяло» гэтага абласнога цэнтра каштуе да 15 тысяч долараў. Гатовыя да пражывання катэджы з участкам да 25 сотак зямлi ў прыгараднай элiтнай зоне адлегласцю да 10—15 кiламетраў ад Вiцебска каштуюць да 35 тысяч долараў. Звычайныя драўляныя дачы ў садаводчых таварыствах магчыма адшукаць сёння нават за 200—500 долараў. Самыя «еўрапейскiя» па выкананню дачы летняга тыпу ў знакавых месцах гэтага рэгiёна каштуюць не больш за 2—5 тысяч долараў.

Што датычыцца мiнскага напрамку, то тут нават слабенькiя дачы цi жылыя дамы ў Пухавiчах, Стайках, Хмелеўцы, Чэрвенi i Слабадзе каштуюць ад 2,5 да 6 тысяч долараў. А вось двух- цi трохузроўневыя катэджы не вельмi далёка ад МКАДа каштуюць ужо ад 40 да 300 тысяч долараў. Эксперты рынку нерухомасцi лiчаць, што блiжэй да зiмы iстотней усяго будуць таннець менавiта аб’ёмныя катэджы з вялiкай жылой плошчай, якiя не маюць магчымасцi падключацца да цэнтральнай сiстэмы ацяплення гарадоў. Чуткi вакол цаны на прыродны газ i расiйскiя энерганосьбiты будуць толькi больш актыўна падштурхоўваць прадаўцоў знiжаць цэны на дарагую элiтную нерухомасць.

Што датычыцца перспектыў, то, паводле меркавання спецыялiстаў, пустыя ўчасткi вакол буйных гарадоў краiны ў апошнiя днi снежня сёлета могуць патаннець адразу напалову.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi на другасным рынку кватэрнага жылля ў сталiцы i iншых буйных гарадах краiны зараз назiраецца поўнае зацiшша, то для ўладальнiкаў зямельных участк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика