21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Праблемная сям’я штрафаў не баiцца

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Алена КАЗЛОВА, Круглянскi раён

АДВАРОТНЫ БОК ЖЫЦЦЯ

У Цяцерынскiм сельскiм Савеце Круглянскага раёна падлiчылi: амаль пятая частка дзяцей — з праблемных сем’яў



Раней Людмiла Шогун працавала эканамiстам у саўгасе, а ўжо трэцi год — старшынёй сельскага Савета. Гаворыць, што гэта — як медаль з двума бакамi: працаваць з людзьмi ёй падабаецца, але часам бывае складана справiцца са шматлiкiмi праблемамi.

Як i многiя iншыя старшынi саветаў, Людмiла Шагун скардзiцца на небагатую матэрыяльную базу. Друкарскай машынцы — больш за 20 гадоў, аўтамабiлю — больш за 30. Аднак i з такiм «арсеналам» супрацоўнiкi сельскага Савета iмкнуцца зрабiць для людзей усё, што можна.

Напрыклад, у час школьных канiкулаў Савет арганiзоўвае старшакласнiкаў на працу, каб яны не «боўталiся» па вулiцы. Iх загружаюць рознымi работамi i плацяць за iх выкананне грошы. Падлеткi косяць траву абапал дарог i каля будынкаў, добраўпарадкоўваюць могiлкi, мяняюць старыя агароджы. Такiм чынам, лiчыць Людмiла Леанiдаўна, Савет спрабуе прыглядаць за дзецьмi з праблемных сем’яў.



— У нас ёсць добрыя сем’i, дзе гадуюцца па чатыры-пяць дзяцей i яны проста цудоўныя, але такiх, трэба прызнаць, усё ж меншасць, — не спрабуе ўпрыгожыць праўду Людмiла Леанiдаўна. — Большасць шматдзетных сем’яў, на жаль, праблемныя, якiя раджаюць бескантрольна, п’юць «горкую». Я падлiчыла, што амаль пятая частка дзяцей у сельсавеце — менавiта з праблемных сем’яў.

Старшыня сельскага Савета гаворыць, што раней яны займалiся праблемнымi сем’ямi, калi там узнiкалi вострыя сiтуацыi. Як гаворыцца, тушылi пажар. Цяпер жа ў Цяцерынскiм сельсавеце ўдалося стварыць сiстэму, якая дапамагае кантраляваць «гарачыя кропкi».

У склад камiсii па справах непаўналетнiх уваходзяць, акрамя старшынi Савета i ўчастковых, прадстаўнiкi школы, сельскай гаспадаркi, загадчык дзiцячага садка, медработнiк i загадчык сельскага клуба. Камiсiя збiраецца разам раз на месяц, але працуе пастаянна. Таму што 75 дзяцей i 33 сям’i, якiя стаяць на ўлiку, размеркаваны памiж яе членамi, i кожны наведвае сваiх падапечных.

— Калi ў хаце брудна, калi дзецi напалоханыя, калi няма ежы — мы прымаем меры, — цвёрда гаворыць Людмiла Леанiдаўна. — За год забралi з трох сем’яў 6 дзяцей. Малодшыя трапiлi ў раённую бальнiцу, а старэйшыя — у сацыяльны прытулак.

Адна такая сям’я нядаўна з’явiлася ў Цяцерыне. Увагу на iх звярнулi ў бальнiцы: двухгадовая дзяўчынка не размаўляла, не расла i не прыбаўляла ў вазе. Яна нават нiдзе не была зарэгiстравана, мелася толькi даведка з раддома. Высветлiлася, што ў мацi — перыядычныя запоi, у бацька таксама... Дзяўчынку забралi. Цяпер яна пайшла на папраўку i стала размаўляць.

Дарэчы, бацькi пасля iнцыдэнту вырашылi жыць па-iншаму. Яны закадзiравалiся ад алкагалiзму, навялi парадак у хаце. Праз некалькi месяцаў камiсiя вырашыла вярнуць дзiця ў сям’ю. Аднак бацькi трымалiся нядоўга: мацi выгналi за п’янку з працы, i дзяўчынку забралi зноў. А між тым, жанчына ў хуткiм часе народзiць яшчэ.

Аднойчы звярнулася ў камiсiю школа. Вучань напярэдаднi зламаў нагу, яго трэба везцi ў абласны цэнтр на аперацыю. Мацi, натуральна, паведамiлi, аднак ёй гэта нецiкава. Нi яна, нi муж за два апошнiя гады нiводнага разу не выйшлi на працу. «Хуткая дапамога» забрала хлопчыка ў бальнiцу, дзе яго адмылi, пакармiлi, потым звазiлi на аперацыю. Цяпер яго забралi з сям’i канчаткова, ён жыве ў прыёмных бацькоў.



У старшынi Савета часта пытаюцца, цi ёсць сэнс у такой працы камiсii? Напэўна ж, калi некаторыя сем’i ўдалося лiтаральна выцягнуць з «дрыгвы».

Напрыклад, шматдзетная сям’я Квачковых. Мацi пiла, бацька меў капеечны заробак. Сям’я жыла на дапамогу дзяржавы на дзяцей. На пасяджэннi камiсii мацi прыгразiлi пазбаўленнем грошай на дзяцей, а потым i мацярынства. Тады жанчына закадзiравалася i ўпершыню ў жыццi выйшла на працу. Цяпер яна — перадавая даярка. Агарод пасаджаны, у доме парадак. Справы так добра пайшлi, што сям’ю Квачковых знялi з улiку.

— Я проста перастала пiць, — дзелiцца рэцэптам выжывання Валянцiна Квачкова. — Калi тэрмiн кадзiравання закончыўся, сама вырашыла не пiць. Зрабiла гэта дзеля дзяцей: майму старэйшаму 25 гадоў, а малодшаму — усяго 6.

Зiнаiда Нырцова сустрэла гасцей каля новага дома, якi яе сям’i прадаставiла гаспадарка. Дом светлы i чысты. У гэтай 40-гадовай жанчыны — 6 дзяцей. Малодшаму, Максiмку, усяго некалькi месяцаў. Рэпутацыю добрай працаўнiцы перакрэслiвала цяга да выпiўкi. Толькi месяц таму сям’ю знялi з улiку, калi стала ясна, што мацi пайшла на папраўку.

— Я сама вырашыла кiнуць пiць, — тлумачыць Зiнаiда Вiктараўна. — Муж таксама не п’е, мы сталi лепей жыць, не лаемся. Дзецi вельмi рады пераменам i ставяцца да нас, бацькоў, з павагай.

На вулiцы насупраць новага дома Нырцовых стаiць развалюха, дзе жывуць муж i жонка. Там няма электрычнасцi, няма нармальных умоў для iснавання. У камiсii гавораць, што яны спяць не распранаючыся. Ва ўсякiм разе, прасцiны на ложках падобныя на рубероiд, якi можа ламацца. Дзiця з гэтай сям’i забралi i вяртаць у такi дом не збiраюцца.



Самыя цяжкiя шэсць сем’яў «дасталiся» ўчастковаму iнспектару мiлiцыi Аляксандру Запалянскаму. Ён — чалавек вопытны i нямала ў сваiм жыццi i на працы пабачыў. Аднак шчыра прызнаецца, што да праблемных сем’яў i закiнутых дзяцей не прызвычаiцца нiколi.

— Некалькi гадоў таму, калi я пайшоў па сем’ях, жахаўся: бруд, есцi няма чаго. Што ж, стаў iх наведваць рэгулярна. То посуд разам памыем, то ў хаце прыбярэм. А цяпер, калi працуе камiсiя, выклiкаем iх i публiчна расказваем, у каго што дрэнна. Глядзяць адзiн на аднаго i... вывады робяць.

Сёлета Аляксандр Сяргеевiч накiраваў у ЛПП пяць чалавек, сярод якiх адна жанчына. Быў выязны паказальны суд у клубе, i Запалянскi адкрыта паведамiў вяскоўцам, што плануе да канца года накiраваць на прымусовае лячэнне ад алкагалiзму два дзесяткi чалавек, калi не зменiцца абстаноўка. Пагроза прымусiла людзей узяцца за розум. Паводле слоў участковага, ЛПП да гэтага часу з’яўляецца адной з самых дзейсных мераў супраць п’янiц.

Але самае галоўнае — гэта дзецi. Яны бачаць п’янкi. З iмi рэдка сябруюць малыя з нармальных сем’яў, яны часта iзаляваныя ў класе. Здараецца, што падлеткi i самi пачынаюць прыкладацца да бутэлькi.

— Дзецi прадастаўлены самi сабе, — тлумачыць Аляксандр Сяргеевiч. — I хутка трапляюць пад уплыў крымiнальнага свету. Маўляў, навошта працаваць, калi можна ўкрасцi i выпiць? Гэта iм падаецца «лёгкiм бiзнэсам». Таму праблемныя сем’i даюць дзiцячую злачыннасць. Наша справа — не ўпусцiць дзяцей, даць iм магчымасць нармальна жыць i развiвацца.



Каб камiсii па справах непаўналетнiх у Цяцерынскiм сельскiм Савеце было лягчэй працаваць, трэба змянiць закон. Такi вывад зрабiла старшыня Савета Людмiла Шагун.

— Я i мае калегi — не прыхiльнiкi жорсткiх мераў, але трэба даць нам законнае права прыходзiць у сям’ю i кантраляваць яе, калi яна стаiць на ўлiку, — настойвае Людмiла Леанiдаўна. — Разумеем, што недатыкальнасць жылля грамадзянiна — гэта важна, але тут размова iдзе пра лёс дзяцей.

Да таго ж, саветы хочуць мець дадатковыя рычагi ўплыву на праблемныя сем’i. Пакуль жа апошнiм нават вялiкiя штрафы не пагражаюць, таму што з такога працаўнiка з яго заробкамi выпадае спаганяць толькi сiмвалiчныя сумы. У распараджэннi камiсii застаюцца прафiлактычныя гутаркi, пагрозы забраць дзяцей i адправiць бацькоў у ЛПП.

Аднак у Цяцерыне гавораць: калi займацца праблемнымi сем’ямi штодня i на працягу доўгага часу, зрухi абавязкова будуць.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Цяцерынскiм сельскiм Савеце Круглянскага раёна падлiчылi: амаль пятая частка дзяцей — з праблемных сем’яў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика