На газаправод патрэбна новае заданне... i грошы
Сяргей РАСОЛЬКА
«ГАРАЧЫ» ТЭЛЕФОН «ЗВЯЗДЫ» 287-17-41 Ганна Iльiнiчна Бурдзейка з вёскi Чурылы Дзяржынскага раёна паскардзiлася ў рэдакцыю на затрымку з вырабам праекта па газiфiкацыi яе населенага пункта.Яшчэ ў кастрычнiку мiнулага года вяскоўцы праз сваю выбарную давераную асобу заключылi дагавор з юрыдычнай асобай — IП Навiцкiм М.М. — на праектна-геадэзiчныя работы. Была ўнесена стопрацэнтная перадаплата — 7 мiльёнаў 275 тысяч рублёў. Адпаведны праект, згодна з умовамi дагавора, павiнен быў быць гатовы да канца мiнулага года. «Аднак дагэтуль мы яго не маем. А ў чарзе зараз патрабуюць менавiта гэтыя паперы, паколькi наша вёска ўнесена ў тытульны лiст на газiфiкацыю. Кажуць, што як толькi атрымаюць яго, тут жа распачнуць адпаведныя работы, паведамiла заяўнiца. Каб разабрацца ў сiтуацыi, мы звярнулiся непасрэдна да юрыдычнай асобы, якая мае лiцэнзiю на правядзенне названых работ. Вось што патлумачыў Мiкалай Навiцкi. — Той праект, пра якi згадвае чытачка, быў гатовы практычна ў вызначаны тэрмiн. Аднак у апошнi момант высветлiлася, што ў яго ўнесены змяненнi. Цяпер, каб падоўжыць работу, мне патрэбны зварот тых жа вяскоўцаў (праз iх давераную асобу) з новым заданнем. Гэта дазволiць ужо мне ў сваю чаргу звярнуцца да абласных архiтэктараў за атрыманнем новага дазволу на правядзенне работ (з улiкам новых аб’ёмаў i плошчаў). Гэта па-першае. Па-другое, летась вяскоўцы аплацiлi згаданую суму за праект газаправода працягласцю каля 2,5 кiламетра. Аднак у сувязi са змяненнямi цяпер давядзецца вырабляць дакументы на «кавалак» даўжынёй 450—480 метраў. Каштаваць гэта будзе прыкладна 700—800 тысяч рублёў. Значыць, пасля прадастаўлення мне новага задання i ўнясення фiнансавых сродкаў я змагу выканаць патрэбную работу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ганна Iльiнiчна Бурдзейка з вёскi Чурылы Дзяржынскага раёна паскардзiлася ў рэдакцыю на затрымку з вырабам праекта па газiфiкацыi яе населенага пункта |
|